Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: sf_etc, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выкраданне чарадзея: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выкраданне чарадзея»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў з Украіны, Малдовы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Літвы, Эстоніі, Якуціі і Беларусі.

Выкраданне чарадзея — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выкраданне чарадзея», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Аракулька! — упрошваў Магутны Арол, не выціраючы слёз. — Злітуйся! Я проста вар'яцею ад суму. Ну папрасі чаго-небудзь! Хочаш, я дам табе бессмяротнасць? Ты ведаеш, я ж бессмяротны! І вось я згодны перадаць гэта табе. Хочаш?

І толькі непарушнае маўчанне было адказам...

— Не! — як паранены, крычаў Магутны Арол. — Памыляўся гэты стары бязмозгі ідыёт Крумкач. Памыляўся! Плацінавы Абруч не ключ да Праўды... Якая ж яна сама, гэта Праўда! Яна ж халодная і жахлівая. Яна мёртвая... Аракулька, скажы, скажы, колькі яна каштуе, такая Праўда? Колькі яна каштуе, калі ёю не карыстацца...

***

І тут, на жаль, зноў пропуск: ноблы зніклі. Затое потым, да самага канца, Пасвячоны бачыў усё вельмі добра.

25

Аднойчы ясным павольным ранкам Магутны Арол, несвядома блукаючы па замку, выпадкова забрыў у кабінет, дзе калісьці была Галоўная Канцылярыя. Ад крэслаў і сталоў засталося толькі ламачча, каваныя шафы аселі, заржавелі і раскляпаліся, з прагнутых паліц спаўзалі стосы тоўстых папак. Па сценах сцякала брудная слізь, капала са столі, усё было зацягнута густым і ліпкім павуціннем. Адна з папак была раскрыта, і праз плесню і гніль неразборліва праглядвала наступнае:

«...высо...ша загадваю ў ...лейшым назы...ць поўн... імем аквіла рэгія інвіктус максі... ..ма векі ...оў ...».

Ён апусціўся на падлогу, побач з папкай. Прамільгнула здзіўленне: няўжо гэта было калі-небудзь важна?

Доўгі час ён быў у нерухомым стане. Потым устаў і выйшаў. Хада яго была нечакана цвёрдая, позірк мэтанакіраваны.

Ён падняўся на адну з яшчэ ўцалелых вежаў, стаў на ветры і пачаў абтрасацца, счышчаць з сябе гразь, і гэта заняло нямала часу. Нарэшце ён скончыў і зычна гукнуў уніз:

— Бывай, Аракулька! Бывай, Зязюля!

Потым узмахнуў крыламі, упэўніўся, што моц у іх яшчэ ёсць, і ўзняўся ў паветра.

Было ціха і бязвоблачна. Ён ляцеў хутка, набіраючы вышыню, і ўбачыў нарэшце спераду палоску мора.

Мора было спакойнае. Адлівам агаліліся карычневыя камні і блішчэлі на сонцы. Пясчаная каса пад скалой ужо ўся выйшла з вады і абсыхала.

Ён апусціўся на пясок і пачаў разграбаць яго. Выцягнуў Плацінавы Абруч, абтрос і паклаў на пясок, далей ад ямы. Потым перадыхнуў, узяў Абруч у кіпцюры і паляцеў над морам.

Ляцеў ён да самага вечара. І калі сонца ўжо садзілася на ваду, пачаў кругамі зніжацца. І вось за некалькі метраў ад паверхні ён галавой дакрануўся да Плацінавага Абруча і сказаў сваё апошняе жаданне:

— Хачу быць дафніяй. Але дай мне арлом даляцець да маёй радзімы.

І з гэтымі словамі ён раскрыў кіпцюры.

***

«Цуд! Адбыўся цуд, — паведамляе Пасвячоны. — Уяўляю супярэчлівасць і ненавуковасць дадзенага слова, але не магу не вымавіць яго: так, адбыўся цуд. І я хоць і чакаў яго, і быў гатовы, але ў першыя імгненні не мог паверыць сваім вачам: мы прыйшлі да зыходнага. А больш дакладна...»

26

Каля старога пня ў далёкім лесе было спакойна і ўтульна. Віліся мяккія водарасці, цвіў па краях мох, пузырылася ціна. У вялікім мностве пасвіліся ў вадзе амёбы, інфузорыі і драпежныя цыклопы; яны здабывалі ежу, гулялі і грэліся ў сонечным праменьчыку, калі той з'яўляўся.

І жыла паміж імі дужа старая Вялікая Дафнія, якой гэтыя амёбы ніколі не баяліся, бо яна нікога не чапала і ўвогуле паводзіла сябе так, нібы нікога не бачыла. Жыла яна ў шчыліне кораня і выходзіла з дому, толькі калі прыходзіў сонечны прамень. Яна складвала антэны і ножкі — атрымліваўся такі вось шэры камячок — і, перасоўваючыся разам з промнем, драмала.

Ёй сніліся дзіўныя сны. То мроілася, што яна — Белая Рыба і жыве ў светлай рацэ, то, што яна — Шыпучая Змяя, то — вялізарны Грозны Мядзведзь, і тады аднекуль даляталі галасы нейкіх разумнікаў, якія разважалі пра інстынкты, і адзін з іх плакаў. Часам жа ёй снілася, што яна — Магутны Арол, які лунае высока ў небе і горда аглядае зямлю, а зямля скрозь — блакітная і зялёная. Але тут жа, у сне, адбывалася дзіўнае раздваенне; яна жыла нібыта ў двух тварах: адзін, што спіць, перажываў неверагодныя ператварэнні, а другі, што не спіць, назіраў за першым і добра разумеў, што гэта — няпраўда.

— Вядома, няпраўда, — мармытала сонная Дафнія. — Бо заўсёды ж была непераадольная цяга да стаячай вады. Праўда, гэты вось, з дзюбай, дык ён саромеецца прызнавацца і на ўсе лады маскіруецца. Але ж я ўсё бачу і ўсё пра яго ведаю...

Яна мармытала нешта яшчэ, усміхалася і прачыналася. Сон пужаў яе сваёй невымернасцю, у свядомасці яшчэ плавалі адгалоскі незразумелага і зусім выразна чуўся нейчы строгі голас...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выкраданне чарадзея»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выкраданне чарадзея» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выкраданне чарадзея»

Обсуждение, отзывы о книге «Выкраданне чарадзея» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x