— Я не ведаю, што з намі можа адбыцца, мажліва, гэтая ноч апошняя ў маім жыцці і я не хацела б правесці яе вакол гэтых твараў, якія я бачу кожны дзень, ведаў бы ты, як яны мне абрыдлі, і таму на ўсялякі выпадак, для перасцярогі, ты разумееш, так?.. Давай па-хуценькаму перапяхнёмся. Адпярдоль мяне, як можаш.
— Ты што, здурнела? — вочы Дзяніса вылезлі з арбіт. Сэкс у такіх абставінах быў самым апошнім, што магло прыйсці яму ў галаву.
— Хопіць ламацца, я ж згодная, — настойвала Масла.
— Але я не хачу, — упарціўся Дзяніс.
— Давай я яго пацалую.
Масла спакваля спаўзла да яго ног і наступным жэстам ужо пачала расшпільваць яму шырынку.
— Прама тут? — змірыўшыся з яе заўзятасцю, спытаў усё яшчэ разгублены Дзяніс.
— Ну давай адыдзем да кабінак, усё роўна сюды ніхто не зойдзе.
Дзяніс змаўчаў і гэта стала падставай для далейшых дзеянняў Масла. Абапёршыся аб рукамыйніцу, ён не гледзячы ўніз, адчуў, як яе цёплыя пальцы выцягнулі з рабочых нагавіц яго крайнюю плоць. Як толькі яго член апынуўся ў роце Масла, Дзяніс адчуў, што ён гіганцкімі тэмпамі пачаў павялічвацца ў памеры, а яна, у сваю чаргу, запрацавала яшчэ старанней, паскараючыся ў тэмпе. Па ўсім было відаць, што яе спрактыкаванасць грунтавалася на вялікай колькасці перасмактаных фаласаў. Дзяніс заплюшчыў вочы і ўбачыў перад сабой скрываўлены канвеер. Думаць аб іншым не ўяўлялася магчымым. Цяжка было ўзяць і проста так расслабіцца. Расплюшчыўшы вочы, ён асцярожна паглядзеў уніз. Убачыўшы жаўтлявую галаву Масла, якая па-ранейшаму завіхалася каля яго пупа, яму стала сорамна. У гэты момант за сцяной пачулася прыглушаная гамонка, якая з кожным імгненнем узмацнялася, пакуль Дзяніс не пазнаў голас Пазняка. З яго вуснаў зляталі ключавыя словы “сабатаж”, “бязладдзе” і “самасуд”. Іх хапіла, каб ён усвядоміў, што "апазіцыя" перайшла ў атаку.
— Ты чуеш? — спытаў ён у Масла.
— Угу, — апантаная сваёй справай, носам прагудзела яна.
— Трэба ісці на падтрымку…
Масла спынілася, тыльным бокам далоні выцерла вусны і, падняўшыся на ногі, заляпіла Дзянісу такую аплявуху, што ён, як абвараны асеў на падлогу і прастагнаў.
— Казёл, бля, — працадзіла яна і, паддаўшы яму нагой, хутка выйшла з туалета.
Шчака дужа пякла і ён застаўся сядзець, не ведаючы, хто больш вінаваты — ён, не ацаніўшы яе пажадлівую тэхніку, ці яна — так прагнучы сукуплення. Счакаўшы пылу запалу, Дзяніс усхапіўся і пайшоў да выхаду.
Першае, што ён убачыў, былі працоўныя, якія падняліся на ногі, уважліва слухаючы прамовы Пазняка. Дзяніс бачыў толькі яго галаву, расчырванелы твар і бліскучы ад поту лоб.
— Годзе нам слухаць гэтыя казкі пра самадзейнасць канвеера і яго звышнатуральныя якасці, — лямантаваў ён. — Проста прызнайцеся тут перад усімі, што вы забілі Холадава.
— Прызнавайцеся-прызнавайцеся, — загаманіў мужык з сіняком пад вокам. — Няма чаго ўтойваць!
Дзяніс падышоў бліжэй і ўбачыў Рупара, Ласуна і Гестапа, супраць якіх стаяў Пазняк з Чыпушылай, Грышам і яшчэ гуртам мужыкоў не міралюбівага выгляду.
— Дзе ваша сумленне? — спытала жанчына з бэзавымі валасамі.
Безнадзейная троіца стрымана маўчала і толькі Рупар з нахабным выразам твару паглядаў на ўсіх, чакаючы ўдару ў кожную хвіліну.
Нечакана Дзяніса піхнулі ў cпіну і ён убачыў Снайпера, а побач з ім Пазаліні.
— Трэба дапамагчы, — прашаптаў Снайпер.
Яны адышлі ў бок.
— Мы хочам вывесці з дзеяння заўзятага гаваруна, які cпрабуе папсаваць усю маліну. Таму што справы, здаецца, сапраўды сур’ёзныя, яшчэ горш, чым я думаў, — сказаў Снайпер.
— Ты з намі? — спытаў Пазаліні.
— А што трэба рабіць?
— Бярэш на сябе Грышу.
Снайпер кіўнуў Пазаліні і яны рашуча пайшлі напрасткі цераз натоўп і, без цяжкасцяў разапхнуўшы сабе праход, выйшлі твар да твару да Пазняка і яго хаўруса. Снайпер не марудзячы, урэзаў яму прама ў нос, а Пазаліні рэзкім ударам нагі адаслаў Чыпушылу ў аўт. Як толькі Дзяніс убачыў хуткую расправу, ён нерашуча падышоў да Грышы і грукнуў яму кулаком у сківіцу. Удар атрымаўся слабым (Дзяніс не ўклаў у яго той лютасці, якую прыклалі Снайпер з Пазаліні) Грыша толькі пахіснуўся на месцы, страпянуў галавой і зласліва паглядзеў на яго:
— Ах ты…
Аднак справу распачатую Дзянісам, закончыў Гестапа. Ён не чакаючы, пакуль Грыша пачне наступ, зарадзіў яму добрую падачу ў вуха.
— Ляжаць, я сказаў! — грозна прамовіў Гестапа, адправіўшы яго на падлогу.
Працоўныя не чакалі такіх дзеянняў і, высалапіўшыся на расквашаныя твары ляжачых, насцярожыліся. Вэрхал падняла жанчына з бэзавымі валасамі.
Читать дальше