Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Астатнім рабочым таксама не пашанцавала. Чалавек трыццаць пабегла ў тым накірунку, куды адносна нядаўна бег Дзяніс. Усё астатняе з’явілася ўвасабленнем прац Босха. Яго палотны быццам ажылі. Страшны суд паўстаў перад Дзянісам. Не дабегшы да павароту, — там, дзе першы і другі цэх адлучалі жалезныя дзверы, людзі ўзняліся ў паветры, як шарыкі, як надзіманыя цацкі, а потым закруціліся ў звышхуткасным паветраным віры. Цэх запоўніў немы лямант. На падлогу паляцелі пырскі крыві, зубы і разарваная адзежа. А потым бліжэйшая канвеерная ветка невядомай сілай прыцягнула да сябе ўжо абезрухомленыя целы працоўных і пачала падзяляць іх над сабой на шэсць частак, як сінякастага.

Дзяніс так бы зачаравана і пазіраў на гэтае жудаснае відовішча, як раптам грубая рука схапіла яго за шыю і пацягнуў назад.

— У туалет! — крыкнуў яму на вуха Рупар.

Дзяніс прыйшоў у сябе і яны забеглі ў прыбіральню, зачыніўшы за сабой дзверы. За сцяной чулася храбусценне костак і раздзіранне чалавечых целаў. Рупар застаўся ля дзвярэй, трымаць іх за ручку (шпінгалета не аказалася). Выглядваць вонкі ён не вырашаўся.

— Што будзем рабіць? — калоцячыся, спытаў Дзяцел.

— Чакаць, — сказаў Рупар.

Праз хвіліну, ці нават менш, гукі пекла заціхлі.

Нечакана, з зваротнага боку моцна тузанулі за дзвярную ручку, але Рупар схапіў яе абедзвюма рукамі і не дазволіў дзвярам адамкнуцца.

— Пусціце, гэта я! — пачуўся адтуль істэрычны голас Снайпера.

Рупар адпусціў рукі і ў прыбіральню забеглі збялелыя Снайпер, Пазаліні, Свістуля, Підар і Грыша. Свістуля з Підарам у тую ж секунду забіліся пад рукамыйніцы, падціснулі пад сябе ногі і аберуч абхапілі дрыготкія калены, ледзь стрымліваючыся, каб не расплакацца на вачах ва ўсіх. Усе яны трэсліся, як асінавыя лісты.

— Усё самае жудаснае і тое, чаго я чакаў найменш, на жаль, адбылося, — заікаючыся, прамармытаў Снайпер.

Пазняк вінавата схіліў галаву.

Звонку гуд канвеера набыў спецыфічны гук, нібы загучалі самалётныя турбіны, прымусіўшы Дзяніса і астатніх схапіцца за вушы. З’явіўся моцны ціск, у вушах закалола і ўсім без выключэння падалося, што надышоў канец. Але гуд, як неспадзявана пачаўся, так і скончыўся. Дзяніс ачуняў разам з усімі на халоднай падлозе.

— Што гэта было? — падаў голас Чыпушыла, папраўляючы свае вялікія акуляры.

— Не ведаю, — сказаў Рупар.

— Гэта канвеер, — сказаў Снайпер. — Ён выпрабоўвае нас.

Усе пачалі прыслухоўвацца. Кожнага ахапіў небывалы дагэтуль страх. Вочы зрабіліся невідушчымі, рэчаіснасць перастала існаваць для кожнага і паасобку. У Підара носам пайшла кроў, запэцкаўшы белую кафлю, але ён не звяртаў на гэта ніякай увагі.

— Да чорту гэты канвеер, я адсюль ні нагой, буду сядзець тут да пасінення, пакуль не прыйдзе выратаванне, — выгукнуў Ласун.

Яго словы падтрымала большасць і гэта было бачна па спалоханых позірках. Падтрымліваў і Дзяніс. Ён колькі хвілін назад ужо лічыў, што развітаўся з жыццём, таму новы і апошні шанец на выратаванне страчваць ні за што не жадаў.

— А можа выратаванне не прыйдзе? — пасеяў яблык разладу Гестапа.

— Хай сабе і так, — кінуў Ласун.

— А што, калі канвеер і сюды дабярэцца? — спытаў Рупар.

— Не дабярэцца.

— А гэтая вібрацыя? Адкуль яна?

— Але мы ж засталіся жывымі!

— Пакуль яшчэ.

— Мы не загінем, — сказаў Снайпер.

— Ты так у гэтым упэўнены?! Гадзіну назад ніхто і не падазраваў, што канвеер без чалавека можа самастойна ўключацца, рухацца, а тым больш забіваць, — сказаў Рупар.

— Можа канвеерам кіруюць, так бы мовіць вышэйшыя гэтага свету? — выказаў здагадку Пазняк.

— Гэта выключана, — абрэзаў яго Пазаліні.

— Усё можа быць, — ажывіўся Снайпер. — Небяспека чакае нас у кожным куту, таму я лічу разважным прыняць рашэнне, што рабіць далей.

Па маўчанні, якое павісла ў прыбіральні, было зразумела, што нікому не хацелася штосьці яшчэ вырашаць, усе стаміліся ад безнадзейнасці якіх бы там ні было дзеянняў, а можа проста ніхто ўжо не адахвочваўся прымаць рашэнне. Маўчанне зноў узварушыў Снайпер.

— Добра, тады паставім пытанне рабром. Хто за тое, каб застацца тут і чакаць выратавання, падыміце, калі ласка, рукі?

Усе акрамя Снайпера паднялі рукі.

— Значыць я застаўся адзін.

— І што ты будзеш рабіць? — спытаў яго Рупар.

— Пакуль не ведаю, часу, я думаю, у мяне дастаткова.

Пазаліні пафасна хмыкнуў.

Дзянісу стала сорамна за працоўных і ў першую чаргу за сябе. Яму часта прыходзілася пакутаваць з-за сваёй нерашучасці, дзесьці рахманасці, лішняй перасцярогі. Часам, яго турбавала заганнае прадчуванне, што калі ён зрабіць глупства, людзі блага аб ім падумаюць. Цяпер яму не давалі спакою думкі, што і Снайпер кепска падумае пра яго, палічыць здраднікам і наогул баязліўцам. Вядома, Дзяніс нічога не хацеў прадпрымаць, акрамя таго, як сядзець у туалеце і чакаць дапамогі. Але ў тую ж чаргу невялікая, зусім кволая энергія рашучасці і ўпэўненасці ў сабе, падахвочвала, прымушала яго падтрымаць Снайпера. Спярша Дзяніс чакаў, што, магчыма, яшчэ хто-небудзь выявіць жаданне змяніць сваю пазіцыю і тады Дзяніс разам з ім зменіць сваю. Аднак працоўныя маўчалі. Потым яго ўрэшце ахапіла ўнутраная злосць, што ў сваіх рашэннях ён заўжды прывык спасылацца на іншых. І гэта канчаткова прадвызначыла яго ваганні. Ён паглядзеў на Снайпера і, хвалююча ўздыхнуўшы, сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x