Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я з табой.

Снайпер са здзіўленнем, а потым з надзеяй паглядзеў на Дзяніса і ўсміхнуўся. Пазаліні і Дзяцел пачалі перашэптвацца паміж сабой.

— Вы здурнелі! — сказаў Рупар. — Ужо нічога нельга зрабіць, хіба вы яшчэ не зразумелі, што мы ў пастцы, а калі паспрабуем адсюль выбрацца, з намі ўсімі расправіцца няшчадны механізм?!

Снайпер яму не адказаў, таму што сам не ведаў як адказваць. Дзяніс пачырванеў і падышоў бліжэй да яго.

— Самазабойцы, — канстатаваў Гестапа.

— Хлопцы, а з вамі можна? — звярнуўся да іх Пазняк.

Гэта было вялікай нечаканасцю, але ўсе прысутныя даўно звыкліся з сюрпрызамі.

— Вядома можна, — сказаў Снайпер, — таму што я разлічваю выйсці адсюль і як мага хутчэй.

Словы яго прагучалі досыць упэўнена.

— Адсюль толькі адно выйсце — цераз дах, — нечакана сказаў Дзяцел.

Дзяніс насцярожана паглядзеў на Снайпера і той, лагодна ўсміхнуўшыся Дзятлу, нібы ён адгадаў яго думкі, сказаў:

— Менавіта.

На імгненне Дзяніс расчараваўся, што згадзіўся прыняць удзел у гэтай задуме, тое самае ён прачытаў і на твары Пазняка.

— У вас нічога не атрымаецца, — сказаў Ласун.

— Магчыма, — сказаў Снайпер. — Да даху ёсць толькі адзін шлях — вентыляцыя, якая знаходзіцца акурат над канвеерам. Каб узлезці на вентыляцыю, неабходна спыніць хаця б адну ветку канвеера. А далей па её. Складана будзе толькі спачатку, вентыляцыя ідзе ўгору, бліжэй да даху яна гарызантальная.

— Вось і тупік, — прабубніў Чыпушыла.

— Але як, канвеер нам непадуладны, ён дзейнічае самастойна? — спытаў Рупар.

— Мне здаецца, ён адчувае вібрацыю: галасы, рэзкія рухі. Калі ўстрымацца гэтага, можна пазбегнуць яго прыцягальнай сілы. На дах трэба лезці з першай веткі, вентыляцыя праходзіць як раз над ёй і на адносна невялікай адлегласці. Калі стаць у поўны рост, можна да яе дацягнуцца. Пытанне заключаецца ў наступным: як вывесці з дзеяння ветку? Для гэтага нам спатрэбіцца колькі загваздак, бензін і агонь. Загваздкі і паліва можна знайсці толькі ў адным месцы — на складзе цэху. Загваздкамі мы разаб’ем пульт першай веткі, і перакрыем падачу электрычнасці, потым зальем палівам стужку і падпалім яе.

— А што, слушная прапанова, толькі на дах я не палезу — вышыні баюся, канвеер памагчы спыніць гэта іншая справа, — разборліва прагугнявіў Дзяцел.

Дзяніс таксама баяўся вышыні, але сказаць аб гэтым пасаромеўся.

— На дах палезу я, — сказаў Снайпер, — мне патрэбен яшчэ хтосьці спрытнейшы і маладзейшы.

Самымі маладымі былі Свістуля, Підар і Дзяніс. Аднак яны не падтрымалі Снайпера, а значыць заставаўся адзін Дзяніс. У яго горле стаў камяк. Ён паглядзеў на Снайпера і кіўнуў галавой у знак згоды. Твар Снайпера выканаўся прыязнасцю.

— Тады вырашана — нас чацвёра, можна брацца за справу, — прамовіў Снайпер.

— Ты памыляешся, нас — сямёра, — звярнуўся да яго зухаваты Пазаліні. — Са мной яшчэ хлопцы, а ну вылазьце з-пад рукамыйніцы.

Свістуля, скурчыўшы незадаволеную міну, спакваля падняўся, піхаючы ў бок Підара. Той усё ўпарціўся, а потым падняўся. Пазаліні бясспрэчна з’яўляўся іх аўтарытэтам.

Дзяніс заўважыў, як у вачах Рупара забліскала так патрэбнай усім надзеяй.

— Ну што, дапаможам ім? — звярнуўся ён да астатніх, а потым дадаў: — Рамуальд, калі ты і на гэты раз не пойдзеш, Богам клянуся, я з вялікім задавальненнем яшчэ раз урэжу табе па храпе. Сітуацыя, бач, падыходная.

— Ды што ты, я згодзен, — спужана сказаў Чыпушыла.

Грыша праглынуў цяжкі камяк.

— Толя, — звярнуўся Рупар да Снайпера, — каб вы дабраліся да даху, мы зробім усё магчымае. Глядзі толькі пасля адразу ж кліч дапамогу! Мы з вамі!

Снайпер задаволена ўсміхнуўся.

— Вось так бы і адразу.

На гэтым яны і пагадзіліся, поўныя нерашучасці і страху перад спробай, самай апошняй, ад якой залежыла іх жыццё.

12

Снайпер падышоў да дзвярэй і асцярожна прыадчыніў іх. Паглядзеў вакол і зачыніў зваротна.

— Здаецца, ціха, — сказаў ён. — Выходзіць будзем па аднаму, першым пайду я, павольна, без непатрэбных рухаў, і памятайце — менш слоў — больш дзеянняў, будзем падаваць адзін аднаму сігналы, — папярэдзіў усіх Снайпер.

Адчыніўшы дзверы, ён зрабіў крок наперад, трохі счакаў і пайшоў, за ім, ледзь не на дыбачках пачалі крочыць іншыя, гужам, напружана дыхаючы адзін аднаму ў спіну. Дзяніс пайшоў за Дзятлам. Ён адчуваў адрэналін, які каламуціў яго кроў, але спрабаваў супакойваць сябе шанцам на выратаванне. Ён глядзеў у тонкую шыю Дзятла і не вырашаўся слізгануць поглядам куды у бок. Па тым, як пачалі ўздыхаць астатнія, Дзяніс зразумеў, якое відовішча разгарнулася ў цэху. За гэтую ноч яму хапіла раскіданых вантробаў на лініях канвеера на столькі, што можна было пасівець. Цяпер ён уяўляў, што значыць, калі варушацца валасы на галаве і гэта было не перабольшванне. Тое, што яму выпадала глядзець на кампутары: усялякае псеўда-снаф смецце ў той момант здавалася ўвертурай перад сапраўднай крывавай операй. Ногі дрыжалі, бы ноччу на марозе, далоні пацелі і пры ўсім гэтым Дзяніс спрабаваў да апошняга не губляць мужнасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x