Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цябе шукалі, — сказаў ён.

І яны пайшлі да першай веткі. Людзі стаялі ад яе паводдаль, а груду з чалавечых целаў прычынілі працоўнымі халатамі, якія ўжо паспелі прасочыцца барвянай крывёй, ад чаго глядзець у той бок было невыносна. Працоўныя знаходзіліся ў стане поўнай разгубленасці, нават самыя ўвішныя дэмагогі і панікёры маўчалі, прыкусіўшы языкі. Усе жанчыны пагалоўна прыціснуліся адна да адной і гаротна ўсхліпвалі, толькі нагнятаючы гэтым атмасферу ўсеагульнага хаосу і страху за ўласнае жыццё. Аднак апускаць рукі было занадта рана.

— Я нават не ведаю, што трэба сказаць у такіх абставінах, — прыгнечана вымавіў Пазняк.

— Затое я ведаю, — сказаў Снайпер і яго зухаваты тон пасяліў у сэрцах працоўных іскру хоць і цьмянай, але ўсё ж надзеі. Вочы ва ўсіх загарэліся абнадзейлівым бляскам.

— Калі ўсё зло зыходзіць з “лініі Краўса”, трэба забарыкадаваць праход да яе, каб пазбавіцца ад анамалій.

— Паспяшаемся, — абудзіўшыся, выгукнуў Рупар.

— І яшчэ раз праверым выйсці з цэха, — сказаў Пазаліні.

Усе выказванні былі падтрыманы адзінадушна. На гэты раз большасць мужыкоў узяліся за дыспетчарскую і пачалі рухаць яе да ўваходу на “лінію Краўса”, астатнія кінуліся правяраць зачыненыя дзверы. Трэці цэх ізноў напоўніў непрыемны скрып трэння жалезнай канструкцыі аб бетонную падлогу. Дыспетчарская слізгала вельмі марудна, крок за крокам набліжаючыся да мэты. Урэшце прысунуўшы яе да ўваходу, усе ўбачылі, што яна цалкам зачыніла выйсце на “лінію”, і некаторыя жанчыны перасталі плакаць. Але гэта было адзіным прыемным эпізодам. Вельмі хутка вярнуліся працоўныя, якія разам з Пазаліні пайшлі правяраць дзверы. Ніякіх змен — хтосьці добра падрыхтаваў загадзя распрацаваны план загнання ўсіх у адну агульную пастку. На пажарную эвакуацыю можна было болей не разлічваць. Снайпер паглядзеў на час.

— Мой гадзіннік паказвае гадзіну ночы. Шляхі адступу перакрытыя, але пакуль ніякая небяспека нам не пагражае, таму наша задача заключаецца ў тым, каб пратрымацца тут да раніцы. Я яшчэ разлічваю, што людзі з па-за звернуць увагу на непаладкі і мы будзем выратаваныя. Але і ад нас шмат чаго залежыць і самае галоўнае — трымацца разам, і не ў якіх абставінах не адыходзіць ад месца, якое мы зараз вызначым.

Людзі згодна заківалі галовамі, нават няўрымслівы Пазняк згадзіўся аб такіх мерах перасцярогі.

Агульным рашэннем працоўныя абралі належнае месца для далейшага групавання — ім стала тэрыторыю доўгага праходу, які пралягаў уздоўж першай веткі канвеера і цягнуўся ў самы канец цэха. Гэты праход знаходзіўся каля сцяны, якая адлучала трэці цэх ад другога. Побач знаходзіліся прыбіральні і зусім непадалёк ад іх аўтамат, які выдаваў гарачую каву. Але самым галоўным з’яўлялася адлегласць ад канвеера, якая складала каля дзясятка метраў і дазваляла трымаць сітуацыю пад кантролем.

Працоўныя падыходзілі да выбранага месца, сядалі на падлогу і шчыльней прыціскаліся адзін да аднаго, нагадваючы запалоханых бежанцаў. Як раз у гэты момант Снайпер кінуў слушную прапанову cабраць грошы, хто колькі дасць, і купіць у аўтамаце кавы. Неабходна было хоць чымсьці суцешыць і сагрэць людзей. Ноч прадвяшчала быць доўгай. Аднак грошай амаль не ў каго не знайшлося. Піць каву ў начную змену маглі толькі заядлыя меламаны. І імі, як ні дзіўна, аказаліся Курва, Пазаліні і яшчэ колькі працоўных, якіх Дзяніс не ведаў і бачыў упершыню. З усяго назбіранага атрымалася дваццаць кубачкаў растваральнай кавы на амаль пяцьдзесят чалавек. Таму першымі гарачую пайку атрымалі жанчыны, іх было каля тузіны. Сярод мужыкоў жаданне папіць гарачы напой выявіў Грыша і, прагна схапіўшы кубачак, адышоў падалей ад усіх, як пацук, толькі ўжо без вусоў. Каву ўхапіў і Чыпушыла.

Дзяніс разам з большасцю мужчын ад кавы адмовіўся, хаця быў і не супраць. Ён сеў на падлогу разам з Дзятлам, Маслам і Курвай і прытуліўся да халоднай сцяны, перад імі селі невядомыя яму працоўныя. Потым, уладкаваўшы самыя неабходныя справы, да іх падышоў Снайпер. На яго ілбу выступалі буйныя кроплі поту, а твар наліўся чырванню.

— А ты малайчына, — пахваліла яго Масла, сёрбаючы з кубачка, — я і не чакала, што наш Толік здольны праявіць якасці сапраўднага начальніка.

Дзіўным было чуць яе дабрадушны тон на фоне агульнай катастрофы. Бокам Дзяніс адчуваў, што Масла прыхінулася да яго, — цела яе дрыжала. У цэху сапраўды было прахалодна і з адчыненых над самым дахам вокнаў, ішоў скразняк.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x