Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я з табой, Мішка, — зухавата выгукнуў Рупар і звярнуўся да Чыпушылы: — Рамуальд, пайшлі! Але Чыпушыла толькі хвалююча паправіў пальцам на пераноссі вялікія акуляры і адчужана закруціў галавой.

— Эх ты, доўбня, маці тваю. Я даўно ведаў, што з табой у разведку не сходзіш. Ануча ты драная, Рамуальд, а імя яшчэ такое носіш…

На гэтыя словы Чыпушыла ніяк не адрэагаваў, толькі адвярнуў твар у бок, нібы не прызнаў Рупара і пакрыўджана заварушыў вуснамі.

Тым часам да Холадава з Рупарам далучыліся Ласун з Гестапа і яшчэ два мужыка з “лініі”. Кожны з іх узяў малаток, а Холадаў прыхапіў гаечны ключ і з асцярогай, пераглядаючыся адзін з адным, яны нерашуча пайшлі на “лінію Краўса”.

Усе правялі іх спачувальным позіркам і, прыбываючы ў разгубленасці, маўчалі. Аднак верх хутка ўзяў Снайпер. Ён, як мага зычней, сказаў:

— Трэба паставіць дыспетчарскую зваротна на месца і паспрабаваць адчыніць дзверы, — сказаў Снайпер, а потым расчаравана дадаў: — усё ж павінен прызнаць — мы перастараліся, аднак чалавек схільны памыляцца.

— Самі вярнулі, вось самі і стаўляйце, — адчуўшы адсутнасць Рупара, заявіў Пазняк.

Цяпер выразна азначылася сапраўднае раздзяленне натоўпу: Пазняк адышоў у апазіцыю і да яго пачалі далучацца, але, галоўным чынам, напужаныя жанчыны з бесталкоўшчынай Грышай; яны падышлі да Пазняка і пагардліва паглядзелі на Снайпера. На гэты раз Дзяніс, безумоўна, вырашыў яго падтрымаць, ужо адназначна выбраўшы свой бок. Трохі пазней да Снайпера падышлі Пазаліні, Підар, Свіслуля, Дзяцел і яшчэ з дзесятак мужыкоў. Усім кагалам яны наваліліся на дыспетчарскую (Дзяніс стаяў разам са Свістуляй) і дружна паставілі яе на месца. Пачулася, як усярэдзіне дыспетчарскай усе рэчы перавярнуліся на іншы бок.

— Усё, — сказала ў гэты момант жанчына, што сядзела каля майстра. — Сканаў.

Дзяніс, не адчуваючы ніякай агіды, пайшоў да месца трагедыі, каб увачавідкі засведчыць смерць майстра. Ён ляжаў у тым жа стане з напаўзаплюшчанымі вачыма. Жанчына лагодна заплюшчыла яго павекі сваёй шурпатай працоўнай далонню і, ледзь стрымліваючы слёзы, пайшла да Пазняка.

Стоўпіўшыся каля памёрлага, працоўныя цяжка ўздыхалі, быццам аддаючы майстру хвіліну пашаны. Усё гэта нагадала Дзянісу карцінку са школьнага падручніка па гісторыі Беларусі, на ёй былі намаляваныя партызаны, якія стаялі вакол забітага камандзіра.

— Добры быў майстар, — сарваў цішыню чарнабароды мужык.

— Ды што там майстар — па-першае чалавек, ніколі голасу не падвышаў і за быдла нас не лічыў, — сказаў таўстагубы.

— Эге, — зацягнулі астатнія.

Потым Дзяніс убачыў, як каля майстра паклалі жанчыну з адубелым прыплюснутым тварам.

— Не да добрага гэта, — злавесным голасам сказаў Пазняк. — Два трупа за змену, а прычыны так і не вядомыя…

З глыбіні “лініі Краўса” пачуўся металічны грукат, нібы грукалі малатком па кавадле, ды так моцна, што рэха расцягнулася па ўсім цэху.

— Хлопцы, трэба паспрабаваць адчыніць дзверы, — звярнуўся Снайпер да сваёй групоўкі.

Пазаліні прынёс мятровы лом і Снайпер разам з ім і Дзянісам, уставіўшы яго ў вузкі праём, наваліліся на лом масамі сваіх целаў. Пачуўся ўласцівы трэск і дзверы прыадчыніліся. Для большай упэўненасці Снайпер урэзаў па іх нагой, як гэта робіць спецпрызн, калі пранікае ў кватэры бандытаў, і дзверы расчыніліся. Спярша акрамя перавернутых сталоў і кампутараў ніхто нічога не ўбачыў, аднак зайшоўшы ўнутр, ім адчынілася жудасная карціна. Начальнік змены Фарух Ібрагімавіч, абвязаўшы вакол шыі свой улюбёны сіне-срэбны гальштук, павесіўся на вешалцы каля свайго працоўнага месца. Снайпер кінуўся да яго і пачаў было шукаць пульс, але неўзабаве апусціў рукі і ўсім стала зразумела, што яшчэ адным трупам стала больш.

— Трэба пашукаць якой малявы, — сказаў Пазаліні. — Некаторыя вісельнікі пакідаюць лісты з апошнім словам.

— Ты маеш рацыю, — сказаў Снайпер і пачаў мацаць кішэні мёртвага начальніка, а потым правяраць шуфлядкі ў яго стале. Аднак ён нічога не знайшоў.

— Вось скнара, нават ліста не пакінуў, заўжды толькі пра сябе думаў, — гыркнуў Пазаліні і штурхнуў Фаруха Ібрагімавіча нагой. Штурхнуць другі раз начальніка змены яму не перапала — Снайпер рэзка адапхнуў яго.

— Так нельга, ён жа нябожчык.

— Які ён нябожчык, — абурыўся Пазаліні, — калі нават смерць сабе сабачую абраў.

Але штурхаць Фаруха Ібрагімавіча не адважыўся. Снайпер паглядзеў на Дзяніса.

— Я думаю майстра і Марыю трэба пакласці тут, далей ад вачэй і наогул не шкодзіла б прынесці цыраты, каб хоць чымсьці іх прыкрыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x