Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Доўга яны спрачаліся, што рабіць далей. Але так і не пры-думалі, што ўчыніць, каб пазбавіцца ад Драка — гэта заўсёды было слабым месцам планаў, як Більба не прапусціў нагоды падкрэсліць. Ну а тады, як і звычайна для асобаў цалкам збітых з тропу, гномы пачалі буркацець ды абвінавачваць хобіта за тое, што так спачатку спадабалася, — за залаты куфель, за тое, што так хутка разбудзіў цмокава шаленства.

— А што яшчэ ўзломшчыку рабіць? — спытаў раззлаваны Більба. — Цмокаў забіваць я не наймаўся, гэта ваярская праца, не ўзломніцкая. Наймаўся я красці скарбы і пачаў, як здолеў. Ці ж вы чакалі, што я з'яўлюся з усім Троравым скарбам на карку? Калі ўжо бурчаць, то і мне ёсць з чаго. Вам трэ было б пяць сотняў узломшчыкаў з сабою прывесці, а не адзінага. Упэўнены, вялікай пашаны і павагі заслугоўвае ваш продак, але ж вы нават не паклапаціліся пазнаёміць мяне з памерамі ягонага багацця. Мне б спатрэбіліся сотні гадоў, каб усё выцягнуць наверх, нават калі б я быў большы ў пяцьдзесят разоў'а Драк — ціхенькі, нібы трусік.

Пасля гэтага, зразумела, гномы папрасілі прабачэння.

— I што ж вы прапаноўваеце нам рабіць, спадар Торбінс? — спытаў Торын ветліва.

— Калі вы маеце на ўвазе скарбы — не ведаю. Гэта, безумоўна, залежыць ад таго, ці пашанцуе нам нейкім чынам і ці пазбавімся ад цмока. Пазбаўляцца ад цмокаў — не па мне, але ж я паспрабую зрабіць, што здолею. На мой уласны погляд, справа безнадзейная, і я б жадаў зараз толькі апынуцца дома.

— Не будзем пра гэтае пакуль што. Што ж нам рабіць сёння і цяпер?

— Ну, калі вы сапраўды жадаеце маёй парады, дык вось яна: не рабіце анічога і заставайцеся тут. Удзень, безумоўна, будзе дастаткова бяспечна вылазіць, каб глынуць свежага паветра. Магчыма, праз пэўны час можна будзе выбраць аднаго ці двух, каб схадзілі да ракі па прыпасы і паднавілі наш рацыён. Пакуль жа кожны павінен сядзець у тунелі ноччу… А зараз я вось што прапаную: у мяне ёсць мой пярсцёнзк, з ім я сёнвд апоўдні — менавіта тады найбольшая верагодмасць, што цмок спіць, — і паспрабую спусціцца ўніз. Магчыма, што-небудзь прыдумаецца. «Кожны гад мае сваё слабое месца», як казаў мой бацька, хоць, я ўпэўнены, не з асабістага досведу.

Зразумела, гномы з ахвотаю пагадзіліся. Цяпер яны паважалі Більба ну проста незвычайна. Больш за тое, цяпер ён ператварыўся ў сапраўднага правадыра, у яго з'явіліся ўласныя планы і ідэі. Калі надышоў поўдзень, Більба ўжо падрыхтаваўся да другога падарожжа ў глыбіню Гары. Вядома, падабалася яму тое не надта, але ж і не здавалася такім ужо жудасным, з пярсцёнкам на пальцы. Вох, калі б ён толькі больш ведаў пра цмокаў ды іх падступныя звычкі! Баяўся б трохі больш, і не так спадзяваўся б знайсці цмока сонным.

Вонкі сонца ззяла на ўсю моц, а ў тунелі было цёмна, нібы ўначы. Дзверы былі амаль зачыненыя, і святло ад іх хутка згубіла-ся за спінай. Так ціха ён рушыў, што нават і дымок на лёгкім ветрыку прашапацеў бы гучней. Хобіт аж заганарыўся сабою, набліжаючыся на ніжняга ўваходу ў тунель. Там бачна было толькі самую крышачку святла. «Стаміўся стары Драк ды спіць, — падумаў ён. — Ён не пабачыць мяне і не пачуе. Вышэй нос, Більба!»

Забыўся ён, вох, ці ніколі не чуў пра цмокава адчуванне паху. I пра непрыемную іх уласцівасць назіраць праз паўзаплюшчаныя вочы нават у сне, калі яны нешта падазраюць.

Відавочна, Драк здаваўся сонньш і бяспечным: цёмны, ледзь не мёртвы, ён дыхаў так ціхенька, ледзь-ледзь струменьчык пары з ноздраў выйдзе. Більба вызірнуў з тунеля, глянуў на цмока і ўжо сабраўся крочыць на падлогу, калі знянацку заўважыў тоненькі, востры праменьчык чырвонага святла, які раптам выслізнуў з-пад прыспушчанага павека над левым вокам цмока. Той толькі прыкідваўся, што спіць! Цмок назіраў за ўваходам у тунель! Більба паспешліва адступіў назад і падзякаваў ад усёй душы шанцу, які падараваў яму пярсцёнак. I тут Драк загаварыў.

— Прывітанне, злодзей! Я чую твой пах і тваё дыханне. Калі ласка, не спыняйся! Бяры зноў, што пажадаеш, тут хопіць!

Аднак не такі ўжо Більба быў невук у цмокавай навуцы, і калі Драк спадзяваўся так вось проста прывабіць яго бліжэй, то быў расчараваны.

— Не, дзякуй вялікі, о Драк Найвелізарнейшы ды Найпа-грозлівейшы! — адказаў хобіт. — Не па падарункі я прыйшоў. Я толькі жа'даў зірнуць на вас, сваімі вачыма пабачыць, ці на самай справе вы такі незвычайны, як распавядаецца пра вас у песнях. Я ім не верыў.

— А зараз верыш? — спытаў цмок, дзіўным чынам усце-шаны, хоць і не паверыў ніводнаму Більбаваму слову.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x