Станiслаў Лем - Салярыс

Здесь есть возможность читать онлайн «Станiслаў Лем - Салярыс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салярыс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салярыс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Салярыс (польск.: Solaris) — фантастычны раман Станіслава Лема, прысвечаны ўзаемаадносінам людзей будучыні і разумнага акіяна на планеце Салярыс.
У рамане апісваецца гісторыя безнадзейнай спробы чалавецтва ўсталяваць кантакт з іншапланетнай формай жыцця на дальокай планеце. Планета Салярыс населена «акіянам» — адзінкавым арганізмам, які пакрывае ўсю паверхню планеты.

Салярыс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салярыс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я разважаў i разглядваў металiчную апору галоўных канструкцый касмадрома. Гэта была захаваная ў бляху i пафарбаваная ў бледна-зялёны колер стальная мачта, якая вытыркалася са сцяны; у некаторых месцах на вышынi каля метра фарба аблушчылася, вiдаць, садралi ракетныя цялежкi. Я дакрануўся да сталi, пагрэў яе далонню, пастукаў па абшыўцы. Хiба можа трызненне быць такiм рэальным? Можа, адказаў я сам сабе. У такiх рэчах я разбiраўся, бо гэта была мая спецыяльнасць.

А цi можна прыдумаць галоўнае выпрабаванне? Напачатку мне здавалася, што нельга, мой хворы мозг (калi ён сапраўды хворы) створыць любую iлюзiю, якую я ад яго запатрабую. Бо не толькi пад час хваробы, але i проста ў сне, здараецца, размаўляем з людзьмi, якiх няма, задаём iм пытаннi i чуем адказы; i хоць гэтыя людзi iснуюць толькi ў нашым уяўленнi як своеасаблiвыя, часова адасобленыя, псеўдасамастойныя часткi нашай псiхiкi, мы ўсё-ткi не ведаем, якiя словы яны прамовяць, пакуль (у сне) не загавораць з намi. А на самай справе гэтыя словы нарадзiлiся ў той, iзаляванай частцы нашай уласнай свядомасцi, гэта значыць мы павiнны былi б ведаць iх загадзя, у той момант, калi мы самi iх прыдумалi, каб укласцi ў вусны субяседнiка, якога саснiлi. Значыць, што б я нi запланаваў, што б нi здзейснiў, я магу лiчыць, што ўсё адбылося менавiта так, як адбываецца ў сне. Нi Снаўта, нi Сарторыуса на самай справе магло i не быць, таму задаваць iм пытаннi не мела сэнсу.

Я падумаў, што можна прыняць нейкi моцны сродак, напрыклад, пеётль або iншы прэпарат, якi выклiкае падман пачуццяў i яркага колеру вiдовiшчы. Перажытыя мной адчуваннi даказалi б, што прыняты прэпарат iснуе на самай справе, што ён — матэрыяльная частка навакольнай рэчаiснасцi. Але i гэта, працягваў я разважаць, не было б верагодным выпрабаваннем, бо я ведаю, як сродак павiнен дзейнiчаць (мне ж самому давядзецца яго выбiраць), а значыць, цалкам верагодна, што i прыём лякарства, i вынiкi будуць проста створаны маiм уяўленнем.

Здавалася, мне ўжо не выбрацца з зачараванага кола вар’яцтва — бо можна мыслiць толькi мозгам, нельга апынуцца па-за самiм сабой, каб праверыць, цi нармальныя тыя працэсы, што адбываюцца ў арганiзме, — i раптам я злавiў думку, простую i ўдалую.

Я ўсхапiўся i пабег на радыёстанцыю. Там нiкога не было. Мiмаходзь я зiрнуў на электрычны насценны гадзiннiк. Было каля чатырох гадзiн ночы ўмоўнага часу Станцыi, за сценамi пачынаўся чырвоны свiтанак. Я ўключыў дальнюю радыёсувязь i чакаў, пакуль яна наладзiцца. Адначасова яшчэ раз прадумаў ход эксперымента.

Пазыўных аўтаматычнай станцыi вакол салярыснага Сатэлоiда я не памятаў. Знайшоў iх на таблiчцы над галоўным пультам i паслаў выклiк азбукай Морзе, праз восем секунд атрымаў адказ. Сатэлоiд, а дакладней, яго электронны мозг, адгукнуўся рытмiчным сiгналам.

Я папрасiў звесткi пра нябесныя мерыдыяны, якiя Сатэлоiд перасякаў кожныя дваццаць секунд пад час кручэння вакол Салярыс, з дакладнасцю да пятага дзесяцiчнага знака.

Пасля я сеў i пачаў чакаць адказу. Ён прыйшоў праз дзесяць хвiлiн. Я адарваў папяровую стужку з вынiкам i схаваў яе ў шуфлядзе стала (я стараўся зрабiць так, каб нават вокам на яе не зiрнуць). Пасля прынёс з бiблiятэкi вялiкiя мапы неба, лагарыфмiчныя таблiцы, журнал сутачнага кручэння Сатэлоiда, некалькi даведнiкаў i пачаў вылiчваць тыя ж самыя звесткi. Амаль цэлую гадзiну я складаў ураўненнi; не памятаю, калi апошнi раз мне даводзiлася гэтулькi лiчыць — напэўна, яшчэ ў студэнцкiя гады на экзамене па практычнай астраномii.

Разлiкi я выканаў на вялiкiм калькулятары Станцыi. Я разважаў наступным чынам: па мапах неба я павiнен атрымаць лiчбы, якiя толькi часткова супадаюць са звесткамi Сатэлоiда. Часткова таму, што Сатэлоiд адчувае надта складаныя пертурбацыi пад уплывам гравiтацыйнага поля Салярыс, яе абодвух сонцаў, якiя круцяцца адно адносна другога, а таксама мясцовых змяненняў прыцягнення, якiя выклiкаюцца Акiянам. Калi ў мяне будзе дзве шарэнгi лiчбаў — перададзеных Сатэлоiдам i разлiчаных тэарэтычна па мапах неба, я зраблю ў сваiх лiчбах папраўкi; тады абедзве групы вынiкаў павiнны супадаць аж да чацвёртага дзесяцiчнага знака; i толькi ў пятым дзесяцiчным знаку магчымы разыходжаннi, выклiканыя дзейнасцю Акiяна, якая не паддаецца разлiкам.

Калi звесткi Сатэлоiда рэальна не iснуюць, а толькi народжаны маiм хворым уяўленнем, яны не супадуць з другiм радам лiчбаў. Мой мозг можа быць хворым, але ён нiколi не можа выканаць разлiкi, якiя зрабiў вялiкi калькулятар Станцыi, бо спатрэбiлася б шмат месяцаў. А з гэтага вынiкае, што — калi лiчбы супадуць — вялiкi калькулятар Станцыi iснуе рэальна i я карыстаўся iм наяве, а не ў трызненнi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салярыс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салярыс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Салярыс»

Обсуждение, отзывы о книге «Салярыс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x