Станiслаў Лем - Салярыс

Здесь есть возможность читать онлайн «Станiслаў Лем - Салярыс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салярыс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салярыс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Салярыс (польск.: Solaris) — фантастычны раман Станіслава Лема, прысвечаны ўзаемаадносінам людзей будучыні і разумнага акіяна на планеце Салярыс.
У рамане апісваецца гісторыя безнадзейнай спробы чалавецтва ўсталяваць кантакт з іншапланетнай формай жыцця на дальокай планеце. Планета Салярыс населена «акіянам» — адзінкавым арганізмам, які пакрывае ўсю паверхню планеты.

Салярыс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салярыс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цiхае шамаценне, быццам нехта ступаў па скамечанай паперы, i зноўку цiшыня.

— Гэта я, Кельвiн! Вы ж пра мяне чулi! Я прыляцеў з «Праметэя» некалькi гадзiн таму! — гукаў я ў шчылiну, якую ўтваралi дзверы i металiчная рама. Доктар Сарторыус! Тут нiкога няма, акрамя мяне! Я адзiн! Адчынiце.

Маўчанне. Пасля цiхае шамаценне. Праз некалькi хвiлiн выразнае бразганне металiчных iнструментаў аб металiчны латок. I раптам я аслупянеў. Пачулiся дробныя крокi, нiбыта гэта ступалi малыя ножкi: здавалася, што з падскокам бегла дзiця. Або… або нехта надзвычай удала iмiтаваў гэта, стукаючы па нейкай пустой, з добрым рэзанатарам, кардонцы.

— Доктар Сарторыус!!! — гукнуў я. — Адчынiце вы цi не?!

Адказу не было, толькi зноў гэты дзiцячы тупат i адначасова з iм некалькi хуткiх, ледзь чутных шырокiх крокаў, нiбыта чалавек iшоў на пальчыках. Але калi гэта так, то не мог жа ён адначасова iмiтаваць дзiцячыя крокi? «А якая мне да гэтага справа?» — падумаў я i, не стрымлiваючы свайго шаленства, гукнуў:

— Доктар Сарторыус!!! Я ляцеў сюды шаснаццаць месяцаў не для таго, каб удзельнiчаць у вашай камедыi!!! Лiчу да дзесяцi. Пасля гэтага выб’ю дзверы!!!

Я сумняваўся, цi здолею гэта зрабiць.

Рэактыўны струмень газавага пiсталета не надта моцны, але я меў намер рашуча выканаць сваю пагрозу, нават калi б давялося шукаць узрыўчатку, якой на складзе, напэўна, было дастаткова. Толькi не здавацца, толькi не гуляць у гэтыя пазначаныя шаленствам карты, якiя падсоўвае мне сiтуацыя.

Пачуўся такi шум, нiбыта за дзвярыма бiлiся або нешта перасоўвалi, затым пасярэдзiне на паўметра рассунулася штора на фоне матавых, нiбыта пакрытых шэранем дзвярэй, з’явiўся высокi цень, i хрыпаты дыскант прамовiў:

— Я адчыню, але абяцайце, што вы не зойдзеце.

— Тады навошта адчыняць? — закрычаў я.

— Я выйду да вас.

— Добра. Абяцаю.

У замку заскрыгатаў ключ, пасля цёмны сiлуэт, якi закрываў палову дзвярэй, захiнуў штору; там працягвалася нейкая валтузня, я чуў трэск, нiбыта перасоўвалi драўляны столiк, нарэшце светлая плоскасць прачынiлася, i Сарторыус выслiзнуў у калiдор. Ён стаяў перада мной, засланяючы дзверы. Сарторыус быў надзвычай высокi i худы, здавалася, што пад крэмавым трыкатажным касцюмам адны косцi. На шыi чорная хустка; цераз плячо перакiнуты складзены папалам, прапалены хiмiкатамi ахоўны лабараторны фартух. Надзвычай вузкая галава схiлена набок. Амаль палову твару захiналi засцерагальныя акуляры, i я не мог убачыць яго вочы. Нiжняя скiвiца вытыркалася наперад, губы былi сiняватыя, вялiзныя вушы, таксама сiняватыя, здавалiся адмарожанымi. Ён быў няголены. На запясцях вiселi антырадыяцыйныя пальчаткi з чырвонай гумы. Так i стаялi мы, пазiраючы адзiн на аднаго з непрыхаванай непрыязнасцю. Яго рэдкiя валасы (здавалася, ён сам сябе падстрыгаў) былi алавянага колеру, няголеная барада — сiвая. Лоб загарэў, як у Снаўта, але толькi да паловы. Вiдаць, на сонцы заўсёды хадзiў у нейкiм каптуры.

— Я слухаю, — прамовiў ён нарэшце.

Мне падалося, што ён не так чакае, што я скажу, як, прыцiскаючыся спiнай да шкла, увесь час напружана прыслухоўваецца да таго, што адбываецца ў лабараторыi. Я не ведаў, з чаго пачаць, каб не сказаць глупства.

— Я — Кельвiн, — пачаў я. — Вы, вiдаць, чулi пра мяне. Я працую… дакладней, працаваў разам з Гiбарыянам…

Яго худы твар, увесь у вертыкальных зморшчынках, — такi выгляд павiнен мець Дон Кiхот, — нiчога не выяўляў. Чорнае выпуклае шкло настаўленых на мяне засцерагальных акуляраў нервавала мяне.

— Я даведаўся, што Гiбарыяна… ужо няма, — я ўзвысiў голас.

— Так. Працягвайце, — з нецярпеннем прамовiў ён.

— Гiбарыян скончыў самагубствам?.. Хто знайшоў цела — вы альбо Снаўт?

— Чаму вы пра гэта пытаецеся ў мяне? Хiба доктар Снаўт не сказаў вам?..

— Я хацеў пачуць, што вы можаце сказаць пра гэта…

— Вы псiхолаг, доктар Кельвiн?

— Псiхолаг. А што?

— Вучоны?

— Так. Але якое гэта мае значэнне…

— Я думаў, што вы следчы або палiцэйскi. Зараз дзве гадзiны сорак хвiлiн, а вы спрабуеце сiлай уварвацца ў маю лабараторыю. Гэта было б зразумела, калi б вы хацелi азнаёмiцца з работай, якая вядзецца на Станцыi. А вы робiце допыт, нiбыта я пад падазрэннем.

Я стрымлiваў сябе так, што аж лоб успацеў.

— Вы i ёсць пад падазрэннем, Сарторыус! — прамовiў я прыдушаным голасам.

Я з усёй сiлы хацеў закрануць яго самалюбства i таму дадаў са злосцю:

— I вы самi гэта добра разумееце!

— Калi вы не возьмеце свае словы назад i не папросiце прабачэння, у чарговай радыёграме я падам на вас скаргу, Кельвiн!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салярыс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салярыс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Салярыс»

Обсуждение, отзывы о книге «Салярыс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x