Станiслаў Лем - Салярыс

Здесь есть возможность читать онлайн «Станiслаў Лем - Салярыс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салярыс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салярыс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Салярыс (польск.: Solaris) — фантастычны раман Станіслава Лема, прысвечаны ўзаемаадносінам людзей будучыні і разумнага акіяна на планеце Салярыс.
У рамане апісваецца гісторыя безнадзейнай спробы чалавецтва ўсталяваць кантакт з іншапланетнай формай жыцця на дальокай планеце. Планета Салярыс населена «акіянам» — адзінкавым арганізмам, які пакрывае ўсю паверхню планеты.

Салярыс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салярыс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На пяты дзень, або на дваццаць першы з моманту высадкi, двое вучоных, Каручы i Фехнер (першы быў радыебiёлаг, а другi фiзiк), выправiлiся ў даследчы палёт над Акiянам на маленькiм (на два месцы) аэрамабiлi. Гэта быў не лятаючы апарат, а машына на паветранай падушцы.

Калi праз шэсць гадзiн яны не вярнулiся, Цiмолiс, якi ўзначальваў Базу пад час адсутнасцi Шанагана, аб’явiў трывогу i выслаў на пошукi ўсiх, хто трапiў пад руку.

У вынiку фатальнага збегу абставiн радыёсувязь у той дзень перапынiлася прыкладна праз гадзiну пасля выхаду пошукавых груп; прычынай гэтага з’явiлася вялiкая пляма на чырвоным сонцы, якое выкiдвала ў верхнiя слаi атмасферы магутны струмень часцiнак. Працавалi толькi ўльтракароткахвалевыя перадатчыкi, якiя давалi магчымасць весцi перамовы на адлегласцi не больш як дваццаць мiль. Акрамя таго, перад заходам сонца апусцiўся густы туман, i пошукi давялося спынiць.

Калi выратавальныя групы ўжо вярталiся на Базу, адна з iх за восемдзесят мiль ад берага знайшла аэрамабiль. Матор працаваў, i спраўная машына слiзгала над хвалямi. У празрыстай кабiне знаходзiўся толькi адзiн напаўпрытомны чалавек — Каручы.

Аэрамабiль даставiлi на Базу, а Каручы перадалi дактарам; яшчэ ў той самы вечар ён апрытомнеў. Пра лёс Фехнера ён нiчога не ведаў. Памятаў толькi, што, калi яны ўжо збiралiся вяртацца, ён адчуў удушша. Вывадны клапан яго апарата заядала, i ў скафандр з кожным уздыхам трапляў ядавiты газ.

Фехнеру, якi спрабаваў адладзiць яго апарат, давялося адшпiлiць пасы i ўстаць. Гэта было апошняе, што памятаў Каручы. Падзеi, згодна з заключэннем спецыялiстаў, верагодна, адбывалiся так: iмкнучыся адладзiць апарат Каручы, Фехнер адчынiў кабiну, вiдаць, таму, што над нiзкiм купалам яму было цесна. Гэта было мажлiва, бо кабiны ў падобных машынах не герметычныя, яны проста засцерагаюць ад ападкаў i ветру. Пад час гэтых манiпуляцый кiслародны апарат Фехнера, вiдаць, сапсаваўся, вучоны ў амаль непрытомным стане вылез праз люк i звалiўся ў Акiян.

Такая вось гiсторыя першай ахвяры Акiяна. Пошукi цела — у скафандры яно не магло патануць — не далi нiякiх вынiкаў. Зрэшты, мо яно i плавала дзе-небудзь: у экспедыцыi не было магчымасцi ўважлiва даследаваць тысячы квадратных мiль вадкай пустынi, якая амаль заўсёды ахiнута пасмамi туману.

Да змяркання — я вяртаюся да падзей таго дня — усе выратавальныя машыны вярнулiся назад, за выключэннем вялiзнага грузавога гелiкаптэра, на якiм вылецеў Бертан.

Бертан з’явiўся над Базай амаль праз гадзiну пасля таго, як сцямнела, калi за яго пачалi ўжо турбавацца. Бертан знаходзiўся ў стане нервовага шоку; ён самастойна выбраўся з гелiкаптэра, але адразу ж пачаў уцякаць; калi яго спрабавалi затрымаць, ён плакаў i крычаў; для мужчыны, за плячыма якога семнаццаць гадоў касмiчных палётаў, часам у сама цяжкiх умовах, гэта было неверагодна.

Дактары дапускалi, што Бертан таксама атруцiўся. Нават калi ён адносна супакоiўся, то нiяк не згаджаўся выйсцi з унутраных адсекаў галоўнай ракеты экспедыцыi i не асмельваўся падысцi да iлюмiнатара, з якога быў вiдаць Акiян; ён заяўляў, што хоча падаць рапарт аб сваiм палёце. Ён даказваў, што гэта надзвычай важна. Савет экспедыцыi вывучыў рапарт Бертана i прыйшоў да высновы, што ён народжаны хворым розумам, якi атручаны атмасфернымi газамi. Таму рапарт быў далучаны не да гiсторыi экспедыцыi, а да гiсторыi хваробы Бертана. Тым усё i скончылася.

Гэта ўсё значылася ў дадатку. Вiдаць, у рапарце Бертана гаворка iшла пра сутнасць справы — што менавiта давяло пiлота дальняй касмiчнай экспедыцыi да нервовага зрыву. Я зноў пачаў перабiраць кнiгi, але «Малы Апокрыф» знайсцi не ўдалося. Я адчуваў усё большую стомленасць, таму адклаў пошукi на заўтра i выйшаў з кабiны. Калi iшоў мiма алюмiнiевага трапа, на прыступках заўважыў водблiскi святла, якое падала зверху. Значыць, Сарторыус усё яшчэ працуе! Я вырашыў, што павiнен зайсцi да яго.

Наверсе было значна цяплей. У шырокiм нiзкiм калiдоры гуляў лёгкi ветрык. Палоскi паперы трапяталiся ля вентыляцыйных адтулiн. Дзверы галоўнай лабараторыi ўяўлялi тоўстую плiту з непалiраванага шкла ў металiчнай раме. Знутры шкло было затулена нечым цёмным; святло прасочвалася толькi праз вузкiя iлюмiнатары пад столлю. Паспрабаваў адчынiць дзверы. Як я i думаў, яны не паддавалiся. У лабараторыi панавала цiша, час ад часу нешта цiха пасвiствала напэўна, газавая гарэлка. Я пастукаў — нiякага адказу.

— Сарторыус! — паклiкаў я. — Доктар Сарторыус! Гэта я, навiчок, Кельвiн! Хачу з вамi пабачыцца, калi ласка, адчынiце дзверы!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салярыс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салярыс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Салярыс»

Обсуждение, отзывы о книге «Салярыс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.