Станiслаў Лем - Салярыс

Здесь есть возможность читать онлайн «Станiслаў Лем - Салярыс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салярыс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салярыс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Салярыс (польск.: Solaris) — фантастычны раман Станіслава Лема, прысвечаны ўзаемаадносінам людзей будучыні і разумнага акіяна на планеце Салярыс.
У рамане апісваецца гісторыя безнадзейнай спробы чалавецтва ўсталяваць кантакт з іншапланетнай формай жыцця на дальокай планеце. Планета Салярыс населена «акіянам» — адзінкавым арганізмам, які пакрывае ўсю паверхню планеты.

Салярыс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салярыс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Куды ты iдзеш? — спытаўся ён, калi я павярнуўся.

Я не адказаў.

Зала касмадрома мела такi самы выгляд, як i перад маiм адыходам. На ўзвышэннi стаяла мая, падобная на трэснуты кокан, абсмаленая капсула. Я падышоў да вешалак са скафандрамi, але раптам мне расхацелася выпраўляцца ў падарожжа. Я павярнуўся на месцы i спусцiўся па вiнтавым трапе ў памяшканне склада. Вузкi калiдор быў забiты балонамi i штабялямi скрынак. Металiчныя сцены адлiвалi сiняватым святлом. Праз некалькi дзесяткаў крокаў пад скляпеннямi з’явiлiся белыя ад шэранi трубы халадзiльнай устаноўкi. Я пайшоў паўз iх. Праз муфту, схаваную ў тоўстай пластыкавай манжэце, трубы ўваходзiлi ў шчыльна зачыненае памяшканне. Калi я адчынiў цяжкiя, на таўшчыню дзвюх далоняў, дзверы, абабiтыя па краях гумай, мяне да касцей працяў пякучы мароз. Я сцепануўся. Са спляцення пакрытых шэранем змеевiкоў звiсалi ледзяшы. I тут стаялi пакрытыя снегам скрынi i кантэйнеры, палiцы ля сцен былi застаўлены бляшанкамi i жаўтлявымi глыбамi нейкага тлушчу ў празрыстым пластыку. Углыбiнi паўкруглая столь знiжалася. Там вiсела шчыльная, iскрыстая ад лёдавых iголак штора. Я адхiлiў яе. На стале з алюмiнiевых крат ляжала нешта вялiкае, даўгаватае, накрытае шэрай тканiнай. Падняўшы яе, я ўбачыў застылы твар Гiбарыяна. Чорныя валасы з сiвой пасмай на лбе былi гладка зачасаныя. Кадык тырчаў, i здавалася, што шыя ў яго зламаная. Глыбокiя вочы скiраваны на столь, у куточку застыла мутная кропля лёду. Мне было так холадна, што я з цяжкасцю стрымлiваў дрыжыкi. Не выпускаючы з рукi тканiну, другой рукой я дакрануўся да шчакi Гiбарыяна. Адчуванне было такое, нiбыта я дакрануўся да прамёрзлай драўнiны. Калючая чорная шчэць. У складках губ застыў выраз бязмежнага, пагардлiвага цярпення. Апускаючы край тканiны, я заўважыў, што з другога боку трупа з-пад складак вiдаць некалькi чорных даўгаватых пацерак або фасолiн, дробных i буйных. Я здранцвеў.

Гэта былi пальцы голых ног, бачныя з боку падэшвы, выпуклыя падушачкi вялiкiх пальцаў крыху растапыраны. Пад змятай тканiнай распласталася мурынка.

Яна ляжала тварам унiз i, здавалася, спала. Паступова, дзюйм за дзюймам, я сцягваў грубую тканiну. Галава, уся ў сiнявата-чорных дробных завiтках, ляжала на выгiбе такой жа чорнай масiўнай рукi. На блiскучай скуры спiны выступалi пазванкi. Масiўнае цела было абсалютна нерухомае. Я яшчэ раз зiрнуў на яе падэшвы, мяне ўразiла дзiўная дэталь: яны не былi дэфармаваны, не сцерлiся i нават не загрубелi ад хадзьбы басанож — скура была такая самая, як на спiне i руках.

Каб пераканацца ў гэтым, я дакрануўся да мурынкi. Мне было цяжэй дакрануцца да яе, чым да трупа. I тут адбылося штосьцi неверагоднае: цела, якое ляжала на дваццацiградусным марозе, зашавялiлася. Мурынка падцягнула нагу, як робiць гэта сабака, якi спiць, калi яго ўзяць за лапу.

Тут яна замерзне, падумаў я. Зрэшты, яе цела было мяккае i не надта халоднае. Я адступiўся, апусцiў штору i выйшаў у калiдор. Мне здалося, што ў iм страшна горача. Трап вывеў мяне ў залу касмадрома. Усеўшыся на згорнуты ў рулон парашут, я абхапiў галаву рукамi. Я быў як пабiты. Не ведаў, што са мной адбываецца. Я быў прыгнечаны, думкi лавiнай кацiлiся ў прорву — страта прытомнасцi была б зараз неверагоднай ласкай.

Навошта iсцi да Снаўта або Сарторыуса? Я не ўяўляў, што хто-небудзь здолее скласцi ў адно цэлае ўсё, што я да гэтага перажыў, убачыў i адчуў. Адзiным ратункам было шаленства, уцёкi. Вiдаць, я з’ехаў з глузду, адразу ж пасля пасадкi. Акiян падзейнiчаў на мой мозг; у мяне з’яўляецца адна галюцынацыя за другой, а калi так, то не трэба трацiць высiлкi на марныя спробы адгадаць неiснуючыя загадкi, трэба шукаць дапамогi доктара, выклiкаць па радыё «Праметэй» або нейкi iншы карабель, падаць сiгнал SOS.

Раптам адчуванне маё змянiлася: думка аб тым, што я звар’яцеў, супакоiла мяне.

Зараз я добра зразумеў словы Снаўта — вядома, калi наогул iснаваў нейкi Снаўт i калi я з iм размаўляў, бо галюцынацыi маглi пачацца значна раней — хто ведае, мо я знаходжуся яшчэ на караблi «Праметэй» i ў мяне востры прыступ душэўнай хваробы, а ўсё, што я перажыў, было прадуктам майго ўзбуджанага мозга? Але калi я хворы, то магу паправiцца, а гэта дае мне спадзяванне на выратаванне, якога я не мог знайсцi ў блытаных кашмарах майго кароткага усяго некалькi гадзiн — салярыснага вопыту.

Трэба было правесцi перш за ўсё нейкi прадуманы, лагiчны эксперымент над самiм сабой — ехреrimеntum сruсis, — якi паказаў бы мне, цi сапраўды я з’ехаў з глузду i стаў ахвяраю трызнення, альбо мае перажываннi, нягледзячы на iх абсурднасць i неверагоднасць, цалкам рэальныя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салярыс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салярыс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Салярыс»

Обсуждение, отзывы о книге «Салярыс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x