Станiслаў Лем - Салярыс

Здесь есть возможность читать онлайн «Станiслаў Лем - Салярыс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салярыс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салярыс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Салярыс (польск.: Solaris) — фантастычны раман Станіслава Лема, прысвечаны ўзаемаадносінам людзей будучыні і разумнага акіяна на планеце Салярыс.
У рамане апісваецца гісторыя безнадзейнай спробы чалавецтва ўсталяваць кантакт з іншапланетнай формай жыцця на дальокай планеце. Планета Салярыс населена «акіянам» — адзінкавым арганізмам, які пакрывае ўсю паверхню планеты.

Салярыс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салярыс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У мяне калацiлiся рукi, калi я даставаў з шуфляды тэлеграфную стужку i раскладваў яе на стале побач з такой жа, толькi крыху шырэйшай, стужкай калькулятара. Абодва рады лiчбаў супадалi, як я i меркаваў, да чацвёртага знака ўключна. Разыходжаннi з’явiлiся толькi ў пятым.

Я схаваў усе паперы ў шуфляду. Калькулятар iснаваў незалежна ад мяне; значыць, iснавала i Станцыя, i ўсё, што на ёй адбывалася.

Я збiраўся зачынiць шуфляду, калi заўважыў у ёй цэлы стос лiсткоў, скрэмзаных нейкiмi лiчбамi. Я дастаў iх; з першага позiрку было бачна, што нехта праводзiў ужо эксперымент, падобны на мой. Толькi замест звестак пра зоркавую сферу ў Сатэлоiда папрасiлi замеры асветленасцi планеты Салярыс з саракасекунднымi iнтэрваламi.

Я не з’ехаў з глузду. Апошняя надзея патухла. Я выключыў перадатчык, выпiў рэшткi булёну ў тэрмасе i пайшоў спаць.

ХЭРЫ

Я рабiў вылiчэннi з нейкай маўклiвай зацятасцю, i толькi яна трымала мяне на нагах. Атупеўшы ад стомленасцi, я не здолеў нават раскласцi ложак у кабiне, i замест таго, каб адчапiць верхнiя клямары, я цягнуў за край, пакуль уся пасцель не ўпала на мяне. Нарэшце я апусцiў ложак, скiнуў з сябе на падлогу ўсё адзенне i бялiзну i амаль несвядома звалiўся на падушку, нават не напампаваўшы яе як след. Заснуў я пры святле, але не ведаю калi. Расплюшчыўшы вочы, я вырашыў, што спаў толькi некалькi хвiлiн. У пакоi стаяў чырвоны прыцемак. Было халаднавата i прыемна. Я ляжаў голы, нiчым не накрыўшыся. Насупраць ложка, ля напаўзачыненага iлюмiнатара, нехта сядзеў на крэсле ў промнях чырвонага сонца. Гэта была Хэры, у белай сукенцы, босая, нага на нагу, цёмныя валасы зачасаны назад, тонкая тканiна напiналася на грудзях; апусцiўшы загарэлыя да локцяў рукi, яна пiльна пазiрала на мяне з-пад сваiх чорных вейкаў. Я доўга зусiм спакойна разглядваў яе. Першая мая думка была: «Як добра, што гэта такi сон, калi ведаеш, што ўсё снiцца». I ўсё ж хай бы лепш яна знiкла. Заплюшчыўшы вочы, я з усяе моцы жадаў сабе гэтага, але калi расплюшчыў iх, Хэры сядзела ў ранейшай позе. На твары застыла звыклая грымаса, нiбыта яна збiралася свiснуць, але ў вачах не было нiякiх прыкмет усмешкi. Я згадаў усё, што думаў пра сон вечарам, перш чым заснуць. Яна нiяк не змянiлася, была такая ж, як i тым апошнiм разам, калi я бачыў яе жывой. Тады ёй было дзевятнаццаць; зараз было б дваццаць дзевяць. Так, яна, вядома, не змянiлася — памерлыя не старэюць. Яна мела тыя ж вочы, што здзiўлена пазiраюць на свет; i па-ранейшаму яна не зводзiла з мяне позiрку. Трэба кiнуць у яе чым-небудзь, падумаў я. I ўсё адно, хоць гэта мне толькi снiлася, я не мог нават у сне кiдаць што-небудзь у памерлую.

— Бедная, — сказаў я, — ты з’явiлася адведаць мяне, праўда?

Я трохi спалохаўся — мой голас прагучаў рэальна, а пакой i Хэры мелi выразныя абрысы, як наяве.

Якi жывы сон, я не толькi адрознiваю колеры, але i бачу на падлозе шмат рэчаў, на якiя ўчора, калi клаўся спаць, нават не звярнуў увагi. Калi прачнуся, трэба будзе праверыць, цi ляжаць яны тут, цi проста сняцца мне, як i Хэры…

— I доўга ты збiраешся так сядзець?.. — спытаўся я i заўважыў, што гавару цiха, каб нiхто не пачуў, нiбыта можна падслухаць сон!

Тым часам сонца ўжо трохi паднялося. Гэта не вельмi кепска. Калi я лёг спаць, быў чырвоны дзень, пасля павiнен пачацца блакiтны i толькi пасля яго другi чырвоны. Не мог жа я праспаць пятнаццаць гадзiн, значыць, мне ўсё гэта снiцца!

Супакоiўшыся, я ўважлiва прыгледзеўся да Хэры. Яна сядзела спiнай да святла; прамень, якi пранiкаў праз занавеску, залацiў аксамiтны пушок на яе левай шчацэ, а вейкi кiдалi на твар доўгi цень. Яна была прыгожая. Якi ж я скрупулёзны нават у сне: пiльную рух сонца i хачу, каб ямачка ў Хэры была на сваiм месцы — нiжэй куточка губ, больш нi ў кога я не бачыў такой ямачкi; але хай бы ўсё гэта скончылася. Мне ж трэба займацца справай. Я зажмурыўся, iмкнучыся прачнуцца, i раптам пачуў рыпенне. Я адразу ж расплюшчыў вочы. Хэры сядзела побач са мной i ўважлiва пазiрала на мяне. Я ўсмiхнуўся ёй, яна таксама ўсмiхнулася, нахiлiлася да мяне; першы пацалунак быў ледзь адчувальны, зусiм як дзiцячы. Я цалаваў яе доўга. Хiба можна так паводзiць сябе ў сне? думаў я. Але ж гэта нават не здрада яе памяцi, бо яна снiцца мне, менавiта яна. Такога здарэння са мной яшчэ не было… Мы па-ранейшаму маўчалi. Я ляжаў на спiне; калi яна падымала твар, я мог зазiрнуць у яе маленькiя, пранiзаныя сонцам ноздры — пастаянны барометр яе пачуццяў; кончыкамi пальцаў я пакратаў яе вушы, заружавелыя ад пацалункаў. Не ведаю, што мяне непакоiла; я ўсё даказваў сабе, што гэта сон, але сэрца маё сцiскалася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салярыс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салярыс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Салярыс»

Обсуждение, отзывы о книге «Салярыс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x