Станiслаў Лем - Салярыс

Здесь есть возможность читать онлайн «Станiслаў Лем - Салярыс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салярыс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салярыс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Салярыс (польск.: Solaris) — фантастычны раман Станіслава Лема, прысвечаны ўзаемаадносінам людзей будучыні і разумнага акіяна на планеце Салярыс.
У рамане апісваецца гісторыя безнадзейнай спробы чалавецтва ўсталяваць кантакт з іншапланетнай формай жыцця на дальокай планеце. Планета Салярыс населена «акіянам» — адзінкавым арганізмам, які пакрывае ўсю паверхню планеты.

Салярыс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салярыс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я вырашыў устаць, абавязкова ўстаць; але ўнутрана быў падрыхтаваны, што мне гэта не ўдасца, бо ў сне цела часта не слухаецца нас, яно быццам чужое або яго наогул не адчуваеш. Я разлiчваў, што, iмкнучыся ўстаць, прачнуся, але замест гэтага сеў, апусцiўшы ногi на падлогу. Нiчога не зробiш, давядзецца даглядзець сон да канца, — падумаў я, але настрой сапсаваўся дарэшты. Мне стала страшна.

— Што ты хочаш? — спытаўся я хрыплым голасам i адкашляўся.

Звыкла пашукаў босымi нагамi пантофлi i перш чым успомнiў, што iх тут няма, так стукнуўся пальцам, што нават заенчыў. Ну, цяпер-то ўжо я напэўна прачнуўся, падумаў з задавальненнем.

Але нiчога не змянiлася. Калi я сеў, Хэры адсунулася. Яна прыхiнулася да спiнкi ложка. Было бачна, як у яе б’ецца сэрца: сукенка злева прыкметна ўздрыгвала. Яна разглядвала мяне спакойна i з цiкаўнасцю. Добра было б схадзiць у душ, але хiба душ, якi снiцца, можа разбудзiць?

— Як ты сюды трапiла? — спытаўся я.

Яна падняла маю руку i пачала забаўляцца з ёю, знаёмым рухам падкiдвала i лавiла мае пальцы.

— Не ведаю, — адказала яна. — Хiба гэта дрэнна?

Голас у яе быў гэткi ж нiзкi, i гаварыла яна гэтак жа абыякава, як i заўсёды, нiбыта яе турбавалi не вымаўленыя словы, а нешта зусiм iншае; таму часам здавалася, што Хэры нi пра што не думае, а часам — што яна нiчога не саромеецца. Яна прыглядалася з ледзь прыкметным здзiўленнем, якое свяцiлася i ў яе ў вачах.

— Цябе… хто-небудзь бачыў?

— Не ведаю, я проста прыйшла… якое гэта мае значэнне, Крыс?

Забаўляючыся i далей з маёй рукой, яна насупiлася.

— Хэры?

— Што, мiлы?

— Адкуль ты даведалася, дзе я?

Гэта яе спынiла. Хэры бездапаможна развяла рукамi, усмiхнулася. У яе былi такiя цёмныя губы, што на iх не заставалася слядоў нават ад вiшань.

— Паняцця не маю… Дзiўна, праўда? Ты спаў, калi я ўвайшла, але я цябе не разбудзiла. Я не хацела цябе будзiць, ты злоснiк. Злоснiк i зануда, — у такт сваiм словам яна энергiчна падкiдвала маю далонь.

— Ты была ўнiзе?

— Ага. Я ўцякла адтуль: там холадна.

Яна выпусцiла маю руку. Кладучыся на бок, страсянула галавой, адкiдаючы валасы, паглядзела на мяне з той ледзь прыкметнай усмешкай, якую я не пераносiў, пакуль не пакахаў Хэры.

— Але ж… Хэры… але ж, — мармытаў я.

Нахiлiўшыся над ёй, я падняў кароткi рукаў яе сукенкi. Над падобным на венчык кветкi следам ад прывiўкi воспы чырванелася маленькая ранка ад уколу. Праўда, я гэтага чакаў (бо мiжволi шукаў хоць нейкую логiку), але мне стала блага. Я дакрануўся пальцам да ранкi ад уколу — яна мне снiлася праз доўгiя гады. Як часта я прачынаўся з енкам на скамечанай пасцелi, заўсёды ў адной i той жа позе, скурчыўшыся амаль папалам, так, як ляжала яна, калi я знайшоў яе ўжо халоднай — нiбы стараўся вымалiць у яе памяцi дараванне альбо хоць быць побач з ёй у апошнiя хвiлiны, калi яна, адчуўшы дзеянне ўколу, спалохалася. Яна ж баялася нават звычайнай драпiны, не пераносiла нi болю, нi крывi, а тут адважылася на такое. I пакiнула мне пяць слоў на лiстку. Запiска была са мной заўсёды, пакамечаная, парваная на згiбах; у мяне не хапала смеласцi расстацца з ёй — тысячу разоў я вяртаўся да тае хвiлiны, калi Хэры пiсала яе, i стараўся ўявiць сабе, што яна тады адчувала. Я пераконваў сябе, што яна хацела проста пажартаваць i напалохаць мяне, а доза аказалася — выпадкова — надта вялiкая. Усе даказвалi мне, што так i было альбо што яна зрабiла гэта пад уплывам хвiлiннай слабасцi, раптоўнай дэпрэсii. Нiхто ж не ведаў, што я сказаў ёй за пяць дзён да гэтага. Я нават забраў свае рэчы, каб ёй было яшчэ больш балюча. А яна, калi я збiраўся, прамовiла занадта спакойна: «Ты разумееш, што гэта азначае?..» — i я зрабiў выгляд, нiбы не разумею, хоць цудоўна разумеў. Але я лiчыў яе баязлiўкай i сказаў ёй пра гэта — а зараз яна ляжала папярок ложка i ўважлiва пазiрала на мяне, быццам не ведала, што я забiў яе.

— I гэта ўсё? — спыталася яна.

Пакой быў чырвоны ад сонца. Валасы Хэры палымнелi. Яна паглядзела на сваю руку, нiбыта хацела зразумець, чаму я так доўга яе разглядваю, пасля прыцiснулася халаднаватай гладкай шчакой да маёй далонi.

— Хэры, — хрыпла прамовiў я, — не можа быць…

— Перастань!

Вочы яе былi заплюшчаны, павекi ўздрыгвалi, чорныя вейкi датыкалiся да шчок.

— Дзе мы, Хэры?

— У нас.

— А дзе гэта?

На iмгненне яна расплюшчыла адно вока i адразу ж зноў заплюшчыла, паказытала вейкамi маю далонь.

— Крыс!

— Што?

— Мне так добра.

Я сядзеў над ёй не кратаючыся. Падняў галаву i ўбачыў у люстэрку над рукамыйнiкам частку ложка, рассыпаныя валасы Хэры i свае голыя каленi. Я падсунуў нагой нейкi напалову абгарэлы прадмет, адзiн з тых, што валялiся на падлозе, падняў яго, прыклаў вострым канцом да нагi, там, дзе ружавеўся паўкруглы сiметрычны шрам, i ўваткнуў у цела. Боль быў рэзкi. Я пазiраў на буйныя кроплi крывi, якiя сцякалi па назе i бязгучна падалi на падлогу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салярыс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салярыс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Салярыс»

Обсуждение, отзывы о книге «Салярыс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x