Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Здаецца, тут была вайна, — сказаў Клён Дубровiч.

— Падобна, — згадзiўся Радаслаў i пацiшэлым голасам дадаў: — Як пустэльна i як сумна…

Пад нагамi танюсенька, не па-зямному, рыпеў пясок. У iм вецер нарабiў баразёнак, прыгожых хвалiстых грабеньчыкаў. Раптам крокаў за пяць ад сябе Клён заўважыў гняздо, у якiм ляжала (ён iмгненна злiчыў) дванаццаць буйных яек — адзiнаццаць асляпляльна белых з яркiмi чырвонымi плямамi i адно зялёнае. Дзiўнае гняздо было зроблена не з травы, не з пер'я, галiнак або моху, а з калючага жалезнага дроту.

— Гняздо, — разгублена прамовiў Клён i памкнуўся да яго. Чамусьцi вельмi захацелася ўзяць, адчуць даланёю прыгожае i, пэўна ж, важкае i цёплае яйка.

"Назад!" — гнеўна закрычаў Аюс Першы i адштурхнуў Клёна лычом.

Вера з Радаславам здзiўлена глядзелi на тое, што адбываецца. Iшлi мiрна-спакойна, i раптам гэты дзiк, гэты кароль жывёл, як ён сам сябе называе, нечакана накiнуўся на Клёна. Ну ўзяў бы той, пакратаў яйка усё-ткi яшчэ малалетак.

— Напэўна, нас падманулi, Вера, — адчуваючы, як пачынае пульсаваць у скронях кроў, сказаў Радаслаў Буслейка. — Мы — зямляне, мы прывучаны верыць усяму жывому, але ж гэты гаваркi дзiк i ягоныя маўклiвыя малойчыкi не ўручалi нам нiякiх вярыцельных грамат. Адкуль мы ўзялi, што ён кароль? Кароль жывёл з планеты Вар! На Зямлi нас засмяюць. Па-мойму, гэта хаўруснiкi чырвоных i фiялетавых плазмоiдаў i вядуць яны нас у нейкую пастку.

У гэты час Аюс з лютым выразам вачэй загадаў усiм: "Хавайцеся вунь у той люк! Хутка!"

Жывёл як ветрам змяло. Клён з Вераю таксама кульнулiся ў чорную прорву адчыненага люка, якi, на шчасце, быў непадалёку. Радаслаў жа замарудзiў, хацеў запярэчыць Аюсу, хоць слоўца поперак паставiць, але ўвагу ягоную прыцягнулi вялiзныя птушкi, што iмклiва i нiзка неслiся над зялёнымi ўзгорыстымi пяскамi, кiруючыся на яго i дзiка. У чарадзе iх было штук дзесяць — дванаццаць. "Крангi, — успомнiў iхнюю назву Радаслаў. — Прыгожа пiкiруюць, быццам ракетапланы-знiшчальнiкi".

"У люк!" — закрычаў Аюс.

I толькi тут Буслейка ўбачыў, як пярэдняя птушка, што была ўжо амаль над ягонай галавой, выпусцiла з кiпцюрыстых лапаў бела-чырвонае яйка. З вышынi, прыкладна, дваццацi метраў яйка з глухiм свiстам падала ў пясок. "Дык гэта ж бамбардзiроўка!" — як апякло Радаслава. Ён iрвануўся да люка, але спатыкнуўся i ўпаў. Гэта выратавала яго, бо прабяжы ён крок-другi, i смертаноснае яйка пляснулася б яму проста ў цемя. Грымнуў выбух, узвiўся пясок. Нiбы агнём, паласнула па правай шчацэ. Стрэсаператар кумiльгом увалiўся ў люк, паспеўшы ўбачыць краем вока, як лiхаманкава ўсвiдроўвае, закопвае сваю лычастую галаву ў пясок Аюс i як зялёнымi пухiрамi ўстаюць наўкол яго фантанчыкi выбухаў. Крангi, пакiдаючы на пяску чорныя вастракрылыя ценi, калючай шарэнгаю мiльганулi над iржавым люкам i знiклi, як расталi ў зялёным небе.

— Цьфу на вас! — пагразiў iм кулаком Клён. — I водзiцца ж гэткая нечысць.

"Няхай жывуць, — раптам сказаў Аюс Першы. — Хiба неба ад iх абвалiцца?"

Кароль жывёл планеты Вар, адзiн з усiх не схаваўшыся ад крангаў, глядзеў зверху ўнiз праз шырокае жэрала люка на зямлян i на сваiх падданых, i кроў тонкiмi палоскамi бегла з тых месцаў, дзе асколкi ўсё ж прабiлi цвёрдую, як бубен, скуру.

— Але ж яны цябе паранiлi, — здзiвiўся Клён.

"У мяне шмат ран, як i ў кожнага сапраўднага караля, — горда прамовiў Аюс. — Я ўжо прывык. А крангi няхай жывуць, бо гэта часцiнка нашай планеты, нашага Вара. У нас няма, як на вашай Зямлi, пчол або чмялёў, але ёсць крангi. Хiба гэта дрэнна?"

Клён нiчога не мог запярэчыць.

"Кука, пеўня, я адвучыў удзельнiчаць у пеўневых баях, якiя так любяць Жалезныя Людзi, — казаў далей Аюс, калi ўсе ўжо вылезлi з люка. — Пеўню зламалi крыло i ледзь не выдзеўблi вочы. А я выратаваў яго. I ён больш нiколi не будзе бiцца на пацеху дурным Жалезным Людзям. Праўда, Кук?"

Смаляна-чорны певень, седзячы на спiне ў чырвонага быка, звонка залопаў крыламi i закукарэкаў.

"Крангаў жа не перавучыш. Пэўна, таму, што iхнiя продкi нарадзiлiся не на Зямлi, а тут, на Вары, дзе грымяць бясконцыя бiтвы плазмоiдаў. Кранг адзiная птушка планеты Вар. Бачылi, з чаго ён будуе гняздо? З калючага дроту. I кладзе ў тое гняздо дванаццаць яечак — адно зялёнае, адзiнаццаць ярка-белых з чырвонымi крапiнамi. Гэтыя адзiнаццаць — ягоныя бомбы. Вы самi пераканалiся, як яны сякуць асколкамi. (Дарэчы, высакарослы i светлавалосы, у цябе моцна паранена шчака, i зараз мы пойдзем лячыцца да Ракi Адноўленых Твараў.) З зялёнага ж яйка нараджаецца маленькi кранг. Адзiн на ўсё гняздо. Вось чаму так берагуць крангi свае гнёзды".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x