Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: Хобби и ремесла, Хобби и ремесла, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга паўстала ад вялікага жадання аўтара распавесці пра раку Віллю – той, што атрымалася запісаць за часы сплаваў і першых вандровак, прыгадаць з дзяцінства і юнацтва, з размоў са знаёмымі жыхарамі паселішчаў на берагах ракі.
Прызначаецца аматарам рыбалкі, вандровак і гісторыі роднага краю.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…“без ракаў не абыходзіўся ніводзін вясельны стол. Маладыя абавязкова павінны былі пакаштаваць іх, калі хацелі мець шмат дзяцей. Трэба было маладому асабліва налягаць на шыйкі, а маладой – на клюшні…”

Вось тэкст адной з вясельнай песень нашага віленскага краю:

Хадзілі дзеўкі па балоту,
Рабілі ліха, не работу:
Лавілі рачка за клюшаньку,
Пасадзілі рачка на калодзе,
Сталі думаць-гаварыць:

– Як нам рачка падзяліць?
Таму-сяму – па клюшаньцы,
Маладому Ванечку – сярэдзінку,
Таму-сяму – па дзевачцы,
Маладому Ванечку – паненачку.

Частка ІІ. Успаміны і байкі жыхароў пра Вілію, рыбу і рыбалку

Звералоўства і рыбалоўства былі ўлюбёнымі заняткам і старажытнага ліцвіна.

Канстанцін Тышкевіч. «Вілія і яе берагі», 1871 год

Вельмі маляўнічымі з’яўляюцца рыбацкія апавяданні, байкі мясцовых жыхароў, што жывуць на берагах Вяллі. Сюжэт практычна ўсіх пачутых мной падчас падарожжаў і сплаваў-экспедыцый «Вілія-Нярыс» у 2007 г. і «Шляхам Тышкевіча» ў 2008–2015 гг. апавяданняў падобны да таго, што даводзілася пачуць у 1857 г. Канстанціну Тышкевічу. Час цячэ, але апавядальнікі якім ад 25 да 90 гадоў ад роду такія ж самыя што былі і тады наракаюць на тое, што «вось раней рыбы ў рацэ было больш». Канстанцін Тышкевіч у сваёй манаграфіі піша пра гэта так: «Колькасць рыбы ў рацэ Віліі зменшылася значна з той прычыны, як мне гэта апавядалі, што плытагоны, якія сплаўляюць лес, і каманды суднаў, якія сплаўляюць тавары, кідаюць атруту і загубілі гэтым раку значна».

Канешне, суднаходства і гандаль на Віліі ішлі жвава да XVI ст., у XVIII ст. працэс пачаў значна спадаць. У 1813 г. у Вілейцы грузілася ўсяго 16 каробак і 14 плытоў пянькой, ільняным семенем, будаўнічым лесам, зернем, цыбуляй, шкурамі. Але перад самай экспедыцыяй графа Тышкевіча зноў была «ўспышка» гандлю на Віліі. Гэта было звязана з тым, што ў перыяд Крымскай вайны 1854–1855 гг. паўднёвыя парты Расіі былі заблакаваныя. Толькі ў Вялейцы ў той час былі загружаныя і сплаўленыя да тысячы і больш плытоў. На Віліі пачалі дзейнічаць новыя прыстані ў Сосенцы, Малмыгах. Пасля Крымскай вайны гандаль зноў пайшоў на спад і скончыўся роўна праз сто гадоў: у 1957 г. у па Віліі ў апошні раз сплавілі плыты.

Плытагонаў па розных прычынах жыхары берагоў Віліі не вельмі любілі, як ў ХІХ ст., так і і ў ХХ ст. дражнячы і называючы іх не толькі «штырнікамі», але і «засёрамі» – па сведчанні Мамая Фаміча 1924 г.р. з в. Трапалава (зап. у 2010 г.), які да вайны 1941–1945 гг. сам быў плытагонам. У Пільцах, па словах Ядвігі Антонаўны Дзябрэй (Пілць), 1924 г.н., плытагонаў дражнілі жартаўлівай прыпеўкай: «Плытнічкі з вадою, з вадою, а за вамі чорт з дудою, дудою».

Падчас паходаў, а потым сплаваў-экспедыцый мне з прычыны прыроднай цікаўнасці даводзілася размаўляць з многімі мясцовымі жыхарамі. У першы раз на простых гумавых лодках з сябрамі-студэнтамі (Ул. Крушэўскім, С. Сербянковым, Ю. Канкаловічам і інш.) сплавіўся да Міхалішак у 1977 г. Тэмы былі розныя, але кожнаму сустрэчнаму мясцоваму жыхару з вёсак і мястэчак, размешчаных на берагах Віліі, я задаваў пытанні на тэмы: «Якая ж самая смачная рыба?», «Якую ты самую вялікую рыбіну злавіў? Ці сарвалася? Ці бачыў?», «Якія выкарыстоўваеце снасці для лоўлі?», «Як тут святкавалі Купалле?». Ніжэй будуць прыведзеныя адказы, якія датычаць толькі рыбалоўства.

Пра густы не спрачаюцца, у цяперашні час рыба з Вяллі надзвычай рэдка сустракаецца ў рацыёне жыхароў прыбярэжных вёсак, але памяць яшчэ захоўвае яе смак. Так, жыхары самага вярхоўя Віліі, ля вытокаў, лічылі самымі смачнымі ментуза, келбу, шчупака, ліня, яльца, ляшча і нават сяляўку (верхаводка або ўкляя).

Каля ўпадзення ў Вілію Сэрвача жыхары прыбярэжных да Віліі вёсак лічаць самымі смачнымі судака, акуня, вялікага ляшча, жэраха, шчупака, келбу (печкура). У Вялейцы – судака, ментуза, ляшча. Таксама старажылы адзначаюць далікатны смак цырты, вусача, келбы, яльца. Ніжэй за Вілейку, аж да р. Нарачанкі, жыхары самымі смачнымі называлі вусача, вугра, ментуза, сома, цырту, і ўжо згадваецца ласось.

У раёне Смаргоні, Данюшава перавага аддавалася вусачу, вугру, ментузу, сому, цырце, ласосю. У населеных пунктах Астравецкага раёна (у Дубку, Рымшынентах, Міхалішках, Свіранах, Быстрыцы), як і ніжэй, у Літве, жанчыны больш успаміналі пра смак ласося, вугра, цырты, сома. Але паўсюдна жыхары як «каменнай» часткі Вяллі, так і «балотнай» адзначалі выдатны смак печкура (мясц. келба, калбун, келбун, курмель), якога тут раней вялося багата.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x