Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: Хобби и ремесла, Хобби и ремесла, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга паўстала ад вялікага жадання аўтара распавесці пра раку Віллю – той, што атрымалася запісаць за часы сплаваў і першых вандровак, прыгадаць з дзяцінства і юнацтва, з размоў са знаёмымі жыхарамі паселішчаў на берагах ракі.
Прызначаецца аматарам рыбалкі, вандровак і гісторыі роднага краю.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Спачатку мы жылі аднаасобна, а потым сталі ўсё абагуліваць у калхоз. Мне было пяць годзікаў, а запомніўся мне наш конь. Жарабок быў чорны, добра помню, а тут лысы, дык уцёк з гэнага калхозу. А мама абняла яго галаву, гэдак цалавала і плакала. А папа ўжо ўсё абагуліў: і каня, і ўсю скаціну, і прылады здаў, усё ж трэба было здаваць. Ну і папа быў такі рабацяшчы, хоць няграматны быў, звалі яго Макар Фёдаравіч Кулеш. І не змог ён быць пасля таго, не змог ён жыць у калхозе. Дык ён выйшаў, а тады ж многа раскулачывалі, хто быў багацейшы, убіралі. Заставаліся такія, такія-сякія. Але ж вось як-та не раскулачылі, і цяпер мне часта прыходзіць у галаву, якто нас не выслалі. Ён апяць купіў коніка, апяць купіў усё, што нада ў хазяйстве. Апяць. І далі зямлю самую благую, пясчаністую.

…Спаліў Вілейку ў вайну карацельны атрад. Вродзе і чулі, што ёсць такі атрад, не знаю, дзе стаяў. Ну і ішоў да нас, мы пачулі стрэлы ля кладбішча. Мы тады сталі ўсе ўцякаць, маладзёж. Нашы радзіцелі – папа з мамай, брацік, чатыры годзікі, і дзве мае сястрычкі. Пабеглі ў лес, пад Бягомль. А немцы з сабакамі многіх палавілі, каго, як мяне, адправілі ў Германію, а маму з малым брацікам і сястрычкай пагналі назад у Вілейку. Людзей, якія засталіся ў дзярэўні і каторых паймалі пры ўцёках, сабралі ў нашым двары, наш дом быў самы крайні ў Вілейке. І вы знаеце, хто то ж быў прэдацель тут у дзярэўні? Па спіску немцы вызывалі, фаміліі людзей, сем'і – расказалі – і іх тады пагналі ў пуню на самым канцы дзярэўні. Туды іх сагналі трыццаць два чалавекі – там цяпер стаіць памятнік. Там іх стралялі і палілі. Нявінных. Наверна, быў той чалвек такі прадажны, у дзерэўні жыў, можа, хто што зрабіў ці сказаў яму што ці глянуў не так.

Унічтожыў тых, каго не залюбў. Некалькі старычкоў забілі, якія ніякага дачынення не мелі да партызанаў. А аднаму на лбу звязду выразалі. Ой, не магу дажэ думаць. Думаю, Госпадзі, – ай-ай-ай! – за што?

Вёска Вешкі (8 км/503) Бярозкаўскага с/с Докшыцкагараёна Віцебскай Вобласці

Ніна Трафімаўна Шустоўская(дзяв. Рудкоўская), 1936 г. н., мясцовая:

Хадзілі мы з маім мужам у рыбу, як ён кавалерам яшчэ быў. Лавілі, ну як называюць шчупакі, пападаліся, ну плоткі. Дзеці бегалі, дык у бучы лавілі і проста ціскалі рукамі ў траве. Цяпер ужо Вільля зарастае. Так пра Нестара Сакалоўскага знаю, і ён яшчэ родсцвеннік нам, а дзе быў дом, так не скажу, не памятаю. Плыты вязалі пад канец вёскі і лес ганялі.

Зося Кандратаўна Несцяронак(дзяв. Сакалоўская), 1934 г. н.:

… Мая мама, Зося Аляксандраўна, была Нестару дваюрадная сястра, а тата мой Сакалоўскі Якаў Кандратавіч, з 1910 г. Мужык мой з Юрылава. Пяць дзяцей у нас, усе раз'ехаўшыся. Вешкі да 39 года былі ня ў Польшчу. Вільля даўней была глыбокая, усе купаліся, а я не ж ня ўмею і вады баюся. Рыбу лавілі. Шчупакі былі самыя смачныя. Карасі былі сладзенькія, але многа ў іх касцей, а так сладзенькія. Маленькую рыбу нават сын мой лавіў кошыкам. Было і рыбы і ракаў. Ракаў варылі і елі. А потым чаму тут рыбы не стала? Во тут во недалёка, там на пагурку з аміякамі былі бальшыя бочкі. Амміяк лілі гэта ўжо пры саўхозе. Спачатку тут калхоз быў, а потым саўхоз. Бочкі там палажылі, ля Вілейкі радам, але на гэтым баку, сюды да нас. Гэтыя бочкі ўзарваліся, і ўсё ж у раку пайшло. І ўсё, пасля таго няма рыбы, няма ракаў.

…Мой папа быў дзясяцкі, прымаў лес. Ганялі ў Вялейку. Ганяў на плыты. І каля берагоў ішлі, гналі. У іх былі такія длінныя шасты – бусакі. Бусакамі ад берага адганялі і пяшком. Гналі баланс – ну гэта такія, як дровы прадаюць. Звалі моллю, як цяпер на дровы рэжуць, па 2 мэтры. Быў моль і даўжок. А даўжок – гэта каторы страіцельнае дрэва. Вада была чысценька, пілі ваду людзі з ракі, а ў нас з крыніцы бралі. Вільля памялела і стала зарастаць ужо як перасталі па ёй лес ганяць, як не стала скаціны. Скаціны было поўна. Было людзей, я помню, толькі баб 45 прыходзіла ў брыгаду на работу. А цяпер засталося дзве бабы на стаканніку, адна ўжо зусім ня ходзіць, а другая на калках ходзіць, і там відаць жаўтаваты дом – гэная такая, як і я.

…Сакалоўскія жылі зажытачна, многа зямлі было, кароў, быкоў было. Там авечак было. І вот празднік быў, і на Вяліканне ўсе пайшлі ў цэркву. У Вялейцы была царква. Пайшлі яны ў Вілейку ў царкву. А быў іхні бацька стары. А даўна ж толькі люлькі курылі, самасадам напіхалі. А папірос не было. Самасад сеялі, крышылі. І гэты стары пайшоў есці даваць, закінуў з люлькі ў сена агню. Пакуль з царквы прыйшлі, усё згарэла. Усё згарэла, уся скаціна, усё пагарэла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x