Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: Хобби и ремесла, Хобби и ремесла, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга паўстала ад вялікага жадання аўтара распавесці пра раку Віллю – той, што атрымалася запісаць за часы сплаваў і першых вандровак, прыгадаць з дзяцінства і юнацтва, з размоў са знаёмымі жыхарамі паселішчаў на берагах ракі.
Прызначаецца аматарам рыбалкі, вандровак і гісторыі роднага краю.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За Польшчу я яшчэ не хадзіла у школу. Помню толькі што у нас ля лесу быў дрот зацягнены. І мая мама там каля лесу увідзела грыбкі. Яна падышла да дроту і як сагнулася браць, дык яе схапілі і павялі. Яна за дрот працягнула руку. Павезлі яе аж у Барысава. У Барысава, як разаблачылі, што яна грыбы збірала і малазямельная, што мы небагата жылі, на пяць душ чацьвярціна зямлі. Як хлеб канчаўся дык пуд жыта пазычаў сасед Карповіч, мама яму жала. Так пусцілі і яна назад пехатой да дому шла. Гэта я помню.

Алімпіяда Навойчык:

Самы ўловісты быў волак. Я нават з мужыком хадзіла лавіць гэту рыбу. Былі дзве палкі, сетка і нацягнуты шнурочак – і ідзеш у раку і ловіш. Яна і ляціць. А адзін раз злавілі не нашу, прышэдшую аднекуль вялікую рыбу – акраз гэтым месцам, дзе вы лодкі збіраеце. Яна як тарганула ў сетку, дык я мужыку і кажу: «Давай на бераг». Вялікая і смачная тая рыба была, але як правільна яе завуць, мы не ведалі; галава і рот у яе быў незычайны. Мусіць, была тая рыба з мора. Цяпер шчупака амаль звялі, і другой рыбы не засталося. А даўней, як не было вадасховішча, сюды ў маі прыходзіла самая смачная рыба – свіння. От укусная рыба! Тут у нас даўней жарствы было многа, дык як яна і ішла касякамі на нераст, дзе жарства і каменьчыкі, дык спадніцамі лавіць можна было. Было і яльца, і шчупака, і плоткі. Смачны быў і мянтуз, але з яго трэба было шкуру здіраць – круга так адрэзаць каля галавы і сцягнуць – а там адно мяска. Лезлі ментузы ў бучы. Я нядаўна буч, зроблены з нітак, аддала чалавеку. Абручы былі драўляныя. Калі ў каго і ёсць буч, то ў Ванькі Лобача. Рака зімой, як мароз, замярзала.

Генадзь Карповіч:

…Самая смачная рыба ў Вільлі – шчупак невялічкі. А яшчэ каўбун, бо тлусты. Але каўбуны ўжо былі прапалі, як водахранілішча зрабілі, на нерыст толькі заходзяць. Паследнія гады трохі паявіліся. Уся рыба з Вільлі смачная, бо свежая. Восці малыя ў нас на 5 зубоў, шырынёй 10 см. А ёсць таксама і вялікія.

Паліна Іванаўна Навойчык, 1923 г. н. (зап. 2007 г., ВВ., Л.С., Ю.У. Расш. Ю.У. Зах. LTR7685/42):

…А рыба лавілася, дык прама па вядры два налоўлівалі рыбы, пойдзе – за мінуту! Так яны, а рака палавіна была наша, палавіна – бальшавікі. Тут была Польшч, а ў іх там бальшавікі. Дык яны, можа, і скочылі тамака дзе, там на рыбе ніхто не глядзеў. «Стойце!» А яны ўцякаць сталі, дык майму брату як далі ў плячо, куля ўляцела, а во тут вылецела, а гэнаму другому – ззаду, а тут кішкі выбеглі, дык пажыў гадзіну і памёр, а мой брат выжыў.

Вёска Бакунькі (50 км/460) Вілейскага раёна Мінскай вобласці

Жыхарка Бакунек (імя невядомае):

…Я сюды выйшла замуж з Аношак у 1957 годзе. Мой муж лавіў рыбу. Перш жа рыбы было многа. Ездзілі ў рыбу за Пагоста, там надта многа шчупакоў было. А цяперака няма рыбы, я не знаю. Самай смачнай рыбай былі шчупакі. І ментузы былі ўкусныя. Но гэтыя гады няма, вада ніколі не выльецца за раку. Перш жа было такое разводдзе – вада заўсёды залівала левы бераг аж у лес. Па два разы на год рака вылівалася, увесну і ў такую пару, як чарніцы збіраць. Нас чарніцы збіраць на лодке перавозіў бацька маёй сяброўкі, на той бок – вада залівала луг аж да лесу (прыкладна да 1 км). Рака разлівалася з дажджу. І тады ўжо, як назбіраем, на гарэ агонь раскладзём, ён як дым увідзіць прыедзе на лодке і забярэць у нас ягады, і нас прывязець. Так як выліецца рака аж да лесу, пастаіць тыдзень, ды як упадзець, дык у лагчынах вада астанецца, а так там ліны боўталіся. Іх можна было рукамі лавіць. Ліны таксама была смачная рыба.

А цяпер вада не выліваеца з ракі. Нават калі снегу многа, то і вады поўна, але да лесу не даходіць. Ды і гарод не топіць, толькі да плоту даходзіць. Перш скаціну гадавалі, берагі былі абкошаны, было чысценька, падцёлкі хадзілі за ракой. Яна зараз зарасце, вунь як анялой пазарастала. Перш жа не было гэткага, чыста адна рака была. А цяпер скаціну паставілі на хлеве, кормяць, а берагі зарастаюць. Перш ідзеш у раку, за раку – вада чысценькая, пясочак відаць, а цяпер гразь. Гразь, і ўсё. Абы-што зрабілася, і ўсё. Мой хлапец хоць калі ходзіць ля берагоў з вудай. Дык хоць калі і вывудзіць невялічкага шчупачка. Але няма рыбы надта. Надта многа мурашак было перш, за ногі кусалі, а цяпер нават у лесе мурашак мала.

Леакадзія Іванаўна Навойчык(дзяв. Путрыч), 1924 г. н. (зап. 2013 г.):

…Мой бацька зваўся Ясь. Па суседству жылі Рачыцкія, дзе зараз гэта хата. Жыла я тут і пры Польшы. Граніца праходзіла зусім блізка. Пераходзілі граніцу, каму трэба, найбольш у Камені. У нас, у Бакуньках, было вельмі строга. На граніцэ быў вялікі лес. І зараз відаць за ракой, дзе высокі лес, гэта ўжо былі бальшавікі. І рыбу можна было тут лавіць. Самая вялікая рыба ў рацэ – шчупакі. Былі і плоткі. Рака гэта – Вільля. Красіва тут і харашо, праўда? Вокны хат глядзяць на раку, бо там юг. Зімой замярзала – і канём пераезжалі. Дровы ж з лесу вазілі праз Віллю. Лавілі рыбу волакам. Лавілі і сакам. Калі хто адзін, то мог лавіць адзінокім сакам. Самая смачная – мянтуз і шчупак. І салілі рыбу, і жарылі. Усё было так, як сейчас, яшчо, можа, і лучше. Зямля на гародзе – вось паглядзіце: адзін пясочак, але вот дзіва, расце ўсё. Неплоха расце, вось паглядзіце. А кажыцца, ні грама няма глебы. Даўней ваду з ракі пілі. І цяпер, калі вельмі захочацца, бывае, нап'ешся, бо вада з ракі надта ўкусная. Купацца я ўмею, не так каб сільна, але так, каб паплаваць па раке сваей. Усе дзеці ў Бакуньках раней умелі плаваць. Даўней па раце лаўкі сплаўлялі. Лаўкамі у нас звалі плыты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x