Доўбнямі білі і шчупака, і яльцаў, і ментуза. Яльцаў перш колькі было. Лавілі іх на вуду зверху на машку. Машка такая была, звалася таўкала. Яна над ракой лётае. Калі на дрэва сядзе, то знімеш – і на кручок. Калі яльца засаліць, то смачней, чым селядзец. Рыба быстра на таўкалу брала. Брала таксама і жучка-грачаніка, але не так. Лавілі язя на майскага жука і што меншы быў, палавінны. На ўсе вёскі быў самы галаўны рыбак і паляўнічы Фаня з Кастык. Адна рука была ў яго паврэждзена, што нічуць не перашкадала яму быць самым лепшым. Але ён даўна памёр. Фаня як язя лавіў, бродзіў. Усе месцы знаў. Ездзіў за язём пад Караліна, там вялікай рыбы больш было. І тут рыбы было шмат, што шапкамі лавілі. Знімеш з галавы, раз – і ёсць, яе, – яльцы. Яны жырныя, і касцей меней, чым у платвы. Лавілі рыбу бучамі, сакам, таптухай з кулём. У таптуху добра лезла. Наставіш ля ціны, абтопчыш кругом, а рыба ўся ў куль. У затоках і старыцах цягалі невад. Дзе многа ціны ў затоцы, невад не працягнеш, трэба, каб чыста было. На лодке закінеш вяроўкі на другі бераг, а тады ужо з берага і цягнеш удваіх, потым саедзіняешся – і ўсё. Пападала ў невад многа, бо займаеш бальшую плошчадзь, і куль быў вялікі. На нэраст лёгка біць судака васьцямі – ён блізка да берагу падыходзіць. Там, дзе завадзі. А лешч, як нарастуе, аж вада кіпіць. І што цікава, увесь лешч пад адзін размер. Было многа і піскуноў, але я іх выкідваў на бераг, баяўся. Утраіх лавілі палазамі, удваіх цягнуць, а трэці зваўся дзед. Палазамі больш лавілі па затоках. Каля дна вядзеш, але сільна не нажымаеш, каб гразі не забрала, а то і падняць ад гразі няможна.
Ставілі і трыгубіцы, ці, як у нас звалі, путаніцы – дзве рэдзі, а пасярэдзіне сетка. Рыба ў путаніцы, нават добра не ўчапіўшыся жабрамі, не ўхадзіла, бо не давала, путала рэдзь. Хто бывае, дык ставіў рэдзь толькі з адной стараны на палатно, але з двух старон лепей. Рыба і адтуль, і адтуль можа папасці.
Вёска Чапельшчына (62 км/448) Вілейскага раёна Мінскай вобласці
Канстанцін Пятровіч Чараповіч, 1921 г. н. (зап. 2007 г., ВВ., Л.С., Ю.У. Расш. Ю.У. Зах. LTR7686/78):
Рыбы даўней было крэпка многа. Раней дык гэта наша гордасць была тут. А рэчка цяпер – і рыбы саўсім не відаць нідзе. Мутнае ўсё, забалочанае. Гэта ж мора зрабілі. А чысценькае, светленькае – ідзеш па беразе. Ну рыбы многа было.
– Ну а чым лавілі рыбу?
– Ну, як на эна ўрэмя, цяпер снасць саўсем другая. Удачку, сак такі, волак на двух жордках. Самі вязалі, самі бабы, жэншчыны, пралі, ткалі. Усё ж гэта ўручную. Бродзень быў. На паясах такіх тожа сетка. Два палазы такія загнёныя. Па затоках, ну дзе і па рацэ дзе ціхае месца. Ну і невад быў. Венцер у нас не асоба распрастранёны. Венцер, дык гэта з лазы. Бучы мы звалі. Дык, бываіць, сам мянтуз туды ўлезіць. Так устроена. Туды, а назад – не.
– А якія рыбы тут былі, як называлася рыба тут?
– Акунь, шчупак, ясь, карась, галавень. Ну вот такія. Кялбы былі. Помню, у дзецтве малы, цэлы дзень кялбы надта браліся. Такія невялікія, але ўкусныя надта.
– А якая самая смачная рыба?
– Як мне, дык мянтуз. Пад гадзюку такі. Цёмны такі, чорны. Нада кожу знімаць з яго. Але ж рыба.
– А што з рыбай рабілі?
– Ну што? Жарылі, тушылі, хто, бываіць, і пасоліць.
– А ц капцлі?
– Пазней ужо. Пазней пачалі. То і цяпер не ўсе рыбу копцяць. Надта не было калі раней і лавіць яе. Жылі на зямлі, дык нада было на полі.. Можна было і рыбы было болей так. Але врэмя нада ж на гэта. А трэба ж ісці жаць, трэба ісці касіць, толька як свабоднае врэмя калі якое. Ну і то ж нада прыспасабленія. Ну дык пойдзеш, торбу зловіш рыбы.
Канстанцін Пятровіч Чараповіч, 1921 г. н., і Аляксандр Сяргеевіч Савінскі, 1940 г. н. (зап. 2013 г., М.М.):
…Самая смачная рыба ў Вільлі – мянтуз і лінь. Смак у рыбы быў не такі, як зараз: даўней не было солі, каб рыбу саліць, і не было алею, каб яе смажыць. Рыба не свіння – на патэльню кавалак так не кінеш. Дык гатавалі рыбу ў гаршках у сваім саку ў печы. Соль была дарагая, саліць у бочкі рыбу было шкода, і свіны жыр таксама быў дарагі, і летам жыру ўжо не было. Тушыць у печы ў гаршку было сама проста і танна, амаль нічога не трэба, кропу ці траў якіх, ягад дабавіць – і ўсё. Алей быў толькі льняны і канапляны, і на ім рыбу не пяклі. Цяпер па-другому гатуюць, таму і смак у рыбы другі. Не сказаць, што са спецыямі і спечаная на патэльні на алеі лепей, бо ежа, згатаваная ў печы, тая ж груца ці капуста, або той жа хлеб, выпечаны ў печы, непараўнальна смачней, чым на газавай пліце. Таксама рыбу ў печы сушылі.
Читать дальше