Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: Хобби и ремесла, Хобби и ремесла, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга паўстала ад вялікага жадання аўтара распавесці пра раку Віллю – той, што атрымалася запісаць за часы сплаваў і першых вандровак, прыгадаць з дзяцінства і юнацтва, з размоў са знаёмымі жыхарамі паселішчаў на берагах ракі.
Прызначаецца аматарам рыбалкі, вандровак і гісторыі роднага краю.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Апавяданні і ўспаміны жахыроў Павілля пра рыбалку і рыбу, пра Вілію і яе берагі, пра звычаі прыводжу на рэгіянальнай мове або «трасянцы» так, як іх запісаў. Прыкладам для мяне ў гэтым служыць кніга літоўскага прафесара Вікінтаса Вайткевічуса, з якім давялося сплаўляцца і размаўляць падчас міжнароднай экспедыцыі «Вілія-Нярыс» у 2007 г. (Vykintas Vaitkevičius – Neris. 2007 metų ekspedicija. Vilnius: Mintis, 2010). Прычым нельга не заўважыць паралель: чым старэйшы чалавек, тым чысцейшая ў яго родная мова, як і чысцейшая калісьці была вада ў Віліі.

Вёска Вялікае Поле Бярозкаўскага с/с Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці

Марыя Казіміраўна Гінтаўт(дзяв. Воўк-Ланеўская), 1935 г. н., родам з в. Дзяружкі:…Вільля пачынаецца тут. Сёлета Вільля перасохла зусім. Яна начынаецца, гэта Вільля, во туды, прайсці ў тую сторану. Там будзе горка. Горка. І туды, там быў некалі мосцік, усё. Там была, некалі грэбля, там пачынаецца Вільля. Там на гарэ жыў нейкі пан багаты, унізу было балота, з якога пачыналася рака. Пан Харастовіч. Мельніца тут на Вільлі была у Шыленцах. У Вільлі мы некалі купаліся, глыбокая была. А даўней такая глыбокая была, што караблі па ёй хадзілі. Нават пры маёй памяці яшчэ рака была, цяпер жа нічога не стала.

…Тут у Вільлі найбольш была шчука, рыба харошая. Там вірок быў адразу за Вялікім Полем, у канцу. Там быў вір, і там вадзіліся шчукі. Вот сынок у мяне, як быў падросшы, з 55-га года, дык нейкімі асцямі лавіў такіх шчупакоў і такіх прыносіў. А тады нейкі чудак нашоўся на нейкай лодцы праехаў, нейкая там электра, нейкае там нешта, і прапала шчука. Была яшчэ нейкая рыбка, звалі мянькі. Галава ў іх была таўстая, а хвост вузкі. В'юн нейкая была рыбка. І былі тут у нас ракі.

…Я знаю, як папасці да сасны Куліны, але цяпер да яе дарогі няма, дайсці можна толькі пешшу. Тут было турыстаў, во нядаўна, гэткія маленькія, усякія, Божа, Божа. Дык сын быў дома, дык ён знаець гэты лес, усе хады, так сказаў, была дарога на Куліну, на Доўгае, там пераезд, там капцы, там і Куліна недалёка. Адсюль кілометраў васямнаццаць. І да Сцепкамяня таксама, ён там блізка, радам. Яно там на адным поле. Яна, ну не знаю, нейкая быль. Панясла жонка мужыку есці. А ён араў, тый Сцяпан, ну, на валах. Ну і нешта там яна зазлавала і кажа: каб ты каменем стаў. А ён на яе: каб ты сасной. Яна недалёка адышлася, і гэта. Ну тая сасна была дзіўная некалі, дык рукі – веткі. Веткі былі якраз як рукі, і сама такая страшная, тоўстая тая сасна. Куліна стаяла пры дарозе на Доўгае, капцы і паварот на Баяры. Ну, а Сцёп-камень на полі, ну як раньшэ, дык казалі, былі камяні, пахожыя на валы. А цяпер яны, мусіць, ураслі, застаўся адін Сцеп-камень, як чалавек, хто яго ведаець.

Тут карэнныя былі па фаміліі Дабышы. Праваслаўныя. Я сама з Дзяружак, там за Шыленцамі. За гэтага Гінтаўта пайшла. Ну, фамілія нейкая вродзе як фрыцкая, нямецкая, але бацька быў католікам. І мой бацька быў католікам. Мае бацькі некалі яшчэ былі дваране. Мелі футар Загіссе. Яны былі дваране і дзве фаміліі насілі: Воўк і Ланеўскі. Але ж тады прадзеда выслалі і дзеда майго выслалі, а бацьку майго забралі. Хараніліся мае ў Мнішаве, пры касцёле.

Ля мастка на тым баку Вільлі, дзе Шыленцы, стаяла каплічка. За мастом, справа як ісці з Вялікага поля. У якім гаду ўжо не помню, прыехалі сюды студзенты. З Віцебскага інсцітута. На трэцім курсе яны былі. І вот яны разламалі гэту каплічку. Гэта каплічка, абразы такія, і іконы харошыя, і ўзялі пакідалі па дарозе і па полі. Былі два студзенцікі ну такія харошыя, на кварціры. Яны нікуды не хадзілі. А тут у саседняй хаце былі нейкія пяць хлопцаў. І адзін быў фамілія Барада. Бараду во гэткую насіў. І ён дзе-та быў. Ну, памагалі саўхозу, ну і разламалі каплічку і нашлі там вялікі клад. І тут яны разламалі капліцу, і тут яны шукалі клад. І там вось, як ехаць гэтай дарогай на Шклянцы, кладбішча было якое, яго ніхто не помніць. І там яны раскопвалі, каменні падымалі. Цяпер такіх завуць чорныя капацелі. І там былі захаронены людзі седзючы, косці стаялі. Нічога там яны не знайшлі. І пры гэтай капліцы была бабка, Анеля, і нічога і ў яе не знайшлі. Жыла яна тут за рэчкай, на пагурачку стаяў дом. Раскулачылі яе бацькоў. Потым вайна была – ніхто не ведае, дзе яна тады была, і усё. После вайны яна явілася. Хаты яе не было, там ужо цяляты стаялі, там авечкі і ягняткі, калхоз ужо там быў. Ну яна, гэта Анеля, далася ў веру, у касцёл, каталічка была. У чым хадзіла, у тым і ляжа, што на ёй было. Такое пальцішка чорненькае было. Начавала па хатах. Дужа малілася Богу. Іконы прадавала. І яна нідзе нічога, і някага ў яе багацця не было. А ў гэту каплічку яна малілася, там абразы былі, дык людзі прыносілі капейкі калі. Кінулі там каля дваццаці капеек. Капеек трыццаць ахвяроўваліся. Вот. І яна была настолькі набожная, некалі знайшла святы камень, а я ішла замуж. Тут, за рэчкай, быў першы дом на перакростку, ну, яго ўжо няма, на тую сторану. Свякроў жа была, мужык быў, і вот Анеля як мяне палюбіла ну і прышла да мяне, каб я ёй нейкія бліны спякла. Ну, я буду пячы тыя бліны, а для чаго яны, ужо за нейкі камень. Найшла нейкі камень у Вільлі – след анёла. Сабралася мужчын, выкапала гэты камень, выцягнула з ракі, і мужчыны ўкацілі ў гэту каплічку. На камяні быў нейкі слядочак, нешто было. Яна так яго засцілала, так прыкланялася яму, малілася і ўсё, гэта Анеля. А мне тыя гэтыя бліны даліся, гэта ж не цяпер, а тады! Я тут нейкіх яблыкаў нарэзала нескалька штучак, нейкага цеста развяла, ды развяла рэдзінька, ну што – у печы. Божа, – кажу, мама, на свякроў, – дзе ж гэткія бліны зраблю? Во якая работа. І ніхто не знае, дзе пасля разгрому капліцы дзелася Анеля, дзе яна пахаронена. Перастала хадзіць па хатах.(зап.2007 г)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x