Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: Хобби и ремесла, Хобби и ремесла, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга паўстала ад вялікага жадання аўтара распавесці пра раку Віллю – той, што атрымалася запісаць за часы сплаваў і першых вандровак, прыгадаць з дзяцінства і юнацтва, з размоў са знаёмымі жыхарамі паселішчаў на берагах ракі.
Прызначаецца аматарам рыбалкі, вандровак і гісторыі роднага краю.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мясцовыя жыхары Міхалішак пасля таго, як мінула больш за 150 год, удакладняюць даследаванне Канстанціна Тышкевіча на сённяшні дзень: ракі паспяхова тут лавіліся крыху ніжэй за мост аж да 90-х гг. ХХ ст. У цяперашні момант амаль не трапляюцца, і вінаватыя ў гэтым, на думку мясцовых жыхароў, электравуды.

Варта адзначыць, што на працягу ХХ ст. у вярхоўях Віліі двойчы ракі практычна знікалі з ракі: упершыню за Польшчай, а пасля таго, як іх пачалі масава і разбойна лавіць амаль ва ўсіх рэчках у пачатку трыццатых гадоў і прадаваць у Берлін і Парыж. Пасля 1939 г., калі гандаль у вярхоўях Вяллі стаў немагчымым, межы пры Саветах закрыліся і здавалася – зараз ракі адродзяцца, то наадварот, яны практычна прапалі на два дзесяцігоддзі з вярхоўя Віліі ўжо пасля таго, як пачалі сплаўляць лес новым, даўно ужо тут забытым, але больш танным бальшавіцкім спосабам. Пры бальшавіках бярвенні не скаблілі на беразе ад кары, не вязалі ў плыты і пачкі, а як ёсць адразу кацілі у раку – “быдлам” (па-руску – «молью»). Такі дзікунскі сплаў дрэва наносіў вялікую шкоду усім насельнікам ракі, таму што кара набракала, адставала ў вадзе і асядала на дно і гніла там. Другі раз – калі «стварылі» Вілейскае вадасховішча. Але што здзіўляе, ракі ўсё ж выжылі, прыстасаваліся і сталі зрэдку зноў сустракацца як вышэй, так і ніжэй за вадасховішча.

Да будаўніцтва Вілейскага вадасховішча, па апавяданнях мясцовых жыхароў, ракаў лавілі паўсюль, але найбольшая іх колькасць здабывалася на Вяллі “за Польшчай” ля в. Белая і мястэчка Быстрыца, дзе існаваў пастаянны рачыны промысел, даваўшы значны прыбытак наяўнымі грашыма простым сялянам узбярэжжа, бо ракаў куплялі адразу агенты – перакупшчыкі, а рыбу трэба было злавіць і везці прадаць у мястэчка на кірмаш ці перакупшчыку. Жыхары в. Белая, у асноўным дзеці, налоўлівалі іх рачоўніцамі на жабу – за тыдзень некалькі дзясяткаў кошыкаў. Захоўвалі ў скляпах, у халадку, спецыяльна прыкрыўшы мокрым імхом, каб ракі заставаліся жывымі. А ў нядзельку, як апавядала жыхарка в. Белая, ехалі спярша да царквы ці касцёла ў Смаргонь і нават у Вільню, пагрузіўшы вялізныя кошыкі з накрыўкамі на калёсы, і, пабыўшы з раніцы ў храме, пасля везлі ракаў далей на базар ці перакупшчыку, а адтуль ракаў везлі ўжо оптам яшчэ далей у замежжа, на Захад.

Цікавай з’яўляецца народная традыцыя ў прыбярэжных вёсках р. Нарачанкі (в. Слабада, в. Іжа). Існуе павер’е, што ўжыванне ракаў вельмі дадатна ўплывае на палавую сферу, стымулюючы і павялічваючы палавую цягу як мужчын, так і жанчын. Таму юнак, які кахае дзяўчыну і не ўпэўнены, што яна зможа адказаць яму ўзаемнасцю, стараецца для ўзбуджэння лібіда запрасіць яе на лоўлю ракаў. На месцы спаткання ў прыбярэжным лесе загадзя хаваюцца кацялок, соль, запалкі для вогнішча. Калі дзяўчына пагаджаецца зняць пробу далікатэсу, то ні піва, ні віна ёй не трэба: далейшае рамантычнае развіццё падзей гарантаванае. Пры гэтым мужчынская палова свята верыць, што менавіта ракі дапамаглі ім спакусіць сваіх будучых жонак. А жаночая палова хітравата адмаўляецца даць шчырыя тлумачэнні. Аднак, не абвяргаючы мужчынскую версію, абыходзяцца стандартнымі джакондаўскімі ўсмешкамі. Таксама пра гэта я чуў ад Бохана А. А. (1955 г. нар. в. Іжа). Хлопцы з Іжы, калі ў р. Вузлянцы чамусьці не маглі злавіць ракаў, лёталі ў канцы 70-х гадоў у Каралеўцы, на р. Нарачанку, да моста, дзе заўсёды можна было ў віры налавіць ракаў, каб спецыяльна пачаставаць дзяўчат перад вечарынай. Сведкам такой традыцыі частавання дзяўчыны ракамі на спатканні мне пашчасціла быць на р. Нарач ля в. Слабада ў 2005 г.

Ведаючы пра магічныя ўласцівасці гэтых істот і верачы ў іх, тутэйшыя жыхары спецыяльна выстаўлялі вараных ракаў на вясельны стол у якасці абавязковай стравы для маладых, каб была ўдалай першая шлюбная ноч для працягу роду. Так сама чуў пра павер’е, што дзеці, зачатыя пасля частавання ракамі, нараджаюцца здаровымі, не схільнымі да алергічных захворванняў.

Вось яшчэ прыклад з радзімы графа Канстанціна Тышкевіча апісаны удзельніцай экспедыцыі “Шляхам Тышкевіча” Дзінай Рамадзінай: – Ад Рамадзінай Т. А., 78-гадовай жыхаркі г. Лагойска, я пачула наступны аповед:

…“Яшчэ гадоў 50 таму рэчка Гайна не была такой бруднай, як зараз. У ёй можна было і купацца, і бялізну мыць. Шмат рыбы тут было… І нават ракі пад калодамі ў норах вадзіліся. Дык хлопец, які што дурное ў галаве ў адносінах да дзеўкі меў (нават калі потым ажэніцца з ёю), прызначаў ёй спатканне на беразе рэчкі са словамі: “Пойдзем ракаў лавіць!”. Або загадзя з сябрамі ці братамі наловіць ракаў, наварыць, а потым дзеўку частуе, каб яна ў ахвоту ўвайшла, калі і не надта яго любіць. А потым карыстаецца гэтым, каб з ёю ажаніцца.”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x