Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: Хобби и ремесла, Хобби и ремесла, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга паўстала ад вялікага жадання аўтара распавесці пра раку Віллю – той, што атрымалася запісаць за часы сплаваў і першых вандровак, прыгадаць з дзяцінства і юнацтва, з размоў са знаёмымі жыхарамі паселішчаў на берагах ракі.
Прызначаецца аматарам рыбалкі, вандровак і гісторыі роднага краю.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Даведка. Апошніх двух асятроў у Віліі (у межах г. Вілейкі) злавілі ў 1953 г. Праз сто гадоў пасля экспедыцыі Тышкевіча гродзенская рыбалоўная арцель злавіла апошняга асятра ў р. Нёман – у 1957 годзе (Вілія – асноўны прыток Нёмана, і відавы склад іхтыяфаўны да 1974 года быў індэнтычны). Апошні вядомы выпадак вылаву балтыйскага асятра на тэрыторыі Польшчы зафіксаваны ў верасні 1965 года ў Вісле непадалёк ад г. Хэлмна. Гэта была самка вагой 136 кг і даўжынёй 281 см. Непасрэдна ў Балтыйскім моры аcipenser sturio быў злоўлены эстонскімі рыбакамі ў Рыжскай затоцы ў 1996 годзе. Гэта была самка вагой 135 кг, а даўжыня складала 290 см.

Падчас сплаву па Віліі ў 2009 г. ад мясцовых жыхароў атрымаў інфармацыю пра тое, што вясной у сетку ў раёне Белай Гары (той, што ніжэй за Жодзішкі, бо на беларускай частцы Віліі маюцца чатыры ўрочышчы Белая Гара) трапіўся экземпляр з сям’і асятровых на 5 кілаграмаў, магчыма, сцерлядзі або балтыйскага асятра. Пра аналагічны трафей з сям’і асятровых, здабыты ў 1992 г. у раёне вадаскіду Вілейскага вадасховішча, мне пад вялікім сакрэтам расказалі знаёмыя рыбакі. Турыст з вялікім досведам з Вілейкі Міхаіл Петух, які з’яўляецца прадаўжальнікам справы Віталя Кастэнкі па штогадовых сплавах па Вяллі “Шляхам Тышкевіча”, у 2005 г. у раёне Мелі назіраў, як паралельна з байдаркай ішла рыба памерам 0,5 метра з характэрнымі прыкметамі асятровых, праўдападобна – сцерлядзь. Магчыма, гэта «рыбацкія байкі», а магчыма – сенсацыя: відаць, асятровыя, зноў вярнуліся ў Вілію. Ва ўсякім разе мясцовыя жыхары і рыбакі, на жаль, надзвычай асцярожныя, не робяць фотаздымкаў унікальных трафеяў. Не кажучы пра чучалы, бо баяцца пакінуць якія-небудзь улікі, за якія яны могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай і нават (пры паўторных выпадках) крымінальнай адказнасці. Хаця маглі б рызыкнуць дзеля навукі і пасля таго, як скончыцца тэрмін даўнасці (3 гады), «рассакрэціць» інфармацыю. Прашу толькі не тлумачыць маю думку памылкова: я заклікаю ўсіх рыбакоў спачатку фатаграфаваць выпадкова вылаўленыя ахоўныя, асабліва каштоўныя для іхтыяфаўны трафеі і адразу адпускаць рэдкую ахоўную рыбу назад.

Унікальнасць Віліі і рэк яе басейна ў маштабах рэспублікі цяпер заключаецца ў наяўнасці трох відаў прахадных рыб: кумжы, сёмгі (ласось), рачной міногі (сямідырка, вугрыца) і аднаго віду паўпрахадных рыб: цырты (рыбец), якія ўжо паўстагоддзя ў іншых рэках Беларусі проста не сустракаюцца (рыбец абарыгенны прэснаводны сустракаецца ў Прыпяці і Дняпры, але ён драбнейшы за марскога паўпрахаднога). Канстанцін Тышкевіч апісаў у манаграфіі ласося і цырту, межы іх міграцыі (заходу ў вярхоўі) падчас нерасту.

Згодна з назіраннямі, якія правёў граф Тышкевіч, «у верхняй, «балотнай», частцы Віліі, да Данюшава часцей ловяць ляшча, акуня, плотку, астатнія віды рыб – у ніжняй, «каменнай», частцы, хаця адзначаўся заход з ямаў і лоўля ў верхняй частцы выразуба, ганца і часам нават цырты, што ловіцца падчас нераставання каля вёскі Сосенка. Ласось, які трымаецца ля вусця Віліі паміж Янавам і Коўнам, здзяйсняе часам вандроўкі да Вільні, вясной нават да Ашмянкі, дзе і ловіцца ў той час…

…Ганца вылоўліваюць паблізу ад Жодзішак. Вугор у ваколіцах Вільні часцей за ўсё знаходзіцца. Цырта ў чэрвені шчодра вакол Янава ловіцца. Расказвалі мне, што ў ваколіцах Верак [прыгарад Вільні, Вяркяй, бел. Веркі] часам карпы ловяцца; здаецца, што рыба гэтая заблукала недзе з мясцовых карпавых ставоў, бо не належыць да ліку рыб, якія пастаянна запаўняюць раку Вілію. Толькі адзін шчупак свабодна прагульваецца ад вытоку да вусця, спраўляючы паляванне і наводзячы страхі на меншую рыбінку, якую па дарозе пераследуе, даганяе і праглынае. Усюды пераслед і ганенне; у цэлым у прыродзе, як мы бачым, у права больш моцнага ёсць перавага над больш слабым. У паветры, на зямлі і ў вадзе – усюды такія ж звычаі. Як шчупак будзе паляваць на малую рыбку ў рацэ і яе прыгнятаць і крыўдзіць; як сіпы, арлы, каршуны пагражаюць меншым за іх птушкам, так і чалавек прыгнятае чалавека на зямлі…»

Падчас сплаваў па Віліі ў 1977–2017 гг., слухаючы рыбакоў і прыбярэжных жыхароў, мне пашчасціла прыкмеціць новыя факты пра межы міграцыі ў вярхоўі Віліі ласося, цырты, жэраха, сома, вугра, якія адрозніваюцца ад класічнага даследавання Тышкевіча.

Пра ласося.На нераст у Вілію заходзілі і цяпер заходзяць два віды ласося: сёмга і кумжа.

Сёмга (Salmo salar) . Аказваецца, ласось атлантычны заходзіў на нераст па Віліі значна вышэй вусця Ашмянкі (мяжа, якая занатавана у К. Тышкевіча): у 1910 г. вялікага ласося (сёмгу) вылавілі ў Кастыках; у Жодзішках ласось быў вылаўлены ў 1937 г. рыбакамі Дудзінскім, Кудзіным, Антонам Мізулай; вышэй вусця р. Уша Ясь Сапач вылавіў ласося ля ўрочышча Тапчак у 1938 г.; ля вусця р. Нарачанкі рыбакі з в. Швяды злавілі ласося ля ўрочышча Котра (Котла?) у 1946 г.; у раёне в. Трапалава Вілейскага раёна ў 1952 г. Іванам Мікалаевічам Мамаём, 1900 года нараджэння, была здабытая сёмга (ласось) на 32 кілаграмы. Гэтага ласося прадалі за збожжа ледзь не адзін да аднаго – амаль за мех жыта, бо ў той год вясной быў голад. Апошняя згадка пра сёмгу каля р. Тартак адносіцца да 1999 г.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x