Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: Хобби и ремесла, Хобби и ремесла, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга паўстала ад вялікага жадання аўтара распавесці пра раку Віллю – той, што атрымалася запісаць за часы сплаваў і першых вандровак, прыгадаць з дзяцінства і юнацтва, з размоў са знаёмымі жыхарамі паселішчаў на берагах ракі.
Прызначаецца аматарам рыбалкі, вандровак і гісторыі роднага краю.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З павагай да майго высокашаноўнага чытача,

Міхась Міхалевіч.

Частка І. Унікальнасць Віліі

Рыбец і жэрах, ласось і мінога

…Літоўская вада багатая на велізарную разнастайнасць вялікіх і малых рыб.

Канстанцін Тышкевіч. «Вілія і яе берагі», 1871 год

Рака Вілія выцякае з бягомльскіх балотаў і нясе свае воды да Балтыкі, зліваючыся з Нёманам у г. Каўнасе. Працягласць ракі – 510 км: па Беларусі – 282 км, па Літве – 228 км. Раку можна ўмоўна (паводле Чэслава Кудабы) раздзяліць на тры характэрныя ўчасткі – верхняе, сярэдняе і ніжняе цячэнні. Верхняе цячэнне мае няспешны характар, рака звілістая, шырыня рэчышча – ад 1–2 метраў у вярхоўях да 60, а месцамі і да 100 метраў ў месцы сутокі з р. Нарач. У сярэднім цячэнні (каля в. Данюшава) берагі пачынаюць узвышацца, рака бяжыць як у каньёне, сустракаюцца камяні, парогі, перакаты, мелі, астравы. У ніжнім цячэнні, пасля Вільні, рака ўжо мае значную шырыню, берагі часта высокія, быццам на ўральскіх перадгор’ях. Асноўныя прытокі Віліі – рэкі Дзвіноса, Сэрвач, Ілія, Уша, Нарач, Ашмянка, Страча, Жаймяна, Вілейка.

Унікальнасць Віліі для Рэспублікі Беларусь вызначаецца, па-першае, прасторавай сувязной роляй з мінулым і будучым нашага краю: на гэтай рацэ, былой дарозе жыцця, знаходзіцца Вільня, наша агульная старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага, а таксама першыя сталіцы летувісаў – Кернава і Коўна. Па-другое, гэта толькі адна з трох рэк, што працякаюць у Рэспубліцы Беларусь, якая наўпрост злучаецца з Балтыйскім морам і якую насяляюць паўпраходныя рыбы. Бо астатнія зарэгуляваныя, перакрытыя плацінамі без уладкавання рыбаходаў. Па-трэцяе, прыродныя асаблівасці: наяўнасць 12 «сябрынных» парогаў, што надае рацэ асаблівую сакральнасць; вялікая колькасць легендаў, курганоў і помнікаў прыроды і гісторыі нашага краю, якія яшчэ захаваліся да сённяшніх дзён; хутары, засценкі, вёскі і мястэчкі, у якіх яшчэ можна сустрэць бабуль і нават дзядуляў – апошніх карэнных жыхароў, што не пажадалі змяніць прапіску ў пошуках лепшага жыцця, якія радавымі каранямі сыходзяць у глыб часоў і берагоў, па меншай меры, на 10–20 пакаленняў, якія з’яўляюцца носьбітамі рэгіянальнай мовы, традыцый, асноваў і мясцовых звычаяў слаўных крывічоў і ліцвінаў; а таксама наяўнасць Вілейскага вадасховішча – самага вялікага (на сёння) па плошчы штучнага вадаёма ў Рэспубліцы Беларусь, канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (далей – ВМВС), па якім частка вадасцёку перакідваецца праз водараздзел у басейн Дняпра і далей у Чорнае мора.

Такім чынам, адразу з Вілейкі водным шляхам пасля 1976 г. можна трапіць не толькі ў Вільнюс, Каўнас, Клайпеду і амаль у Калінінград да Канта, але і ў Мінск, Бабруйск, Светлагорск, Рэчыцу, Кіеў, Канеў, Чаркасы, Крамянчуг, Днепрапятроўск, Запарожжа, Кахоўку, Херсон і ледзь не ў Адэсу (па такім маршруце, мэта якога была за пяць гадоў дасягнуць два моры, трацячы па 30 дзён штогод (цэлы водпуск) на пэўны ўчастак ракі, пачаў сплаўляцца пад ветразем на ўласным швертбоце «Мева», пачынаючы ўжо з 1974 г. карэнны віляйчанін, мой цёзка па прозвішчы Эдуард Міхалевіч, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя). Да 1976 года старажытны шлях з “вараг у грэкі” быў трохі даўжэйшытолькі з самых вярхоўяў Віліі, праз р. Валачанку і Поню, што ля Мільчы можна было трапіць у р. Беразіну і далей у Днепр.

Лепш за нашых класікаў – Канстанціна Тышкевіча і Ігнація Ходзькі – нельга апісаць раку Вілію: «…кожная рака мае сваю мінуўшчыну, сваю гісторыю, свой аўтарытэт, набыты дзякуючы карысці, якую прыносіць краіне; мае свой характар і ўласцівыя ёй рысы. Кожная рака цячэ, нібы чалавечае жыццё: у маленстве выцякае з крыніцы спачатку нязначная, потым папаўняецца маленькімі рэкамі; яна быццам бы вучыцца і набывае досвед, вырастае, набірае сілы, становіцца сталай і пачынае прыносіць карысць, калі млыны ці іншыя механізмы варочае, калі на сваім хрыбце цяжкія гружаныя судны з месца на месца ці з краіны ў краіну перавозіць. То бурлівая і пенная, нібы ў гневе, то зноў цячэ ціха і спакойна; далей – глыбокая і сур’ёзная, як чалавек, які глыбока задумаўся, то зноў неглыбокая і шамаціць, весела коціцца па каменьчыках. Шмат разоў у сваім цячэнні какетліва фліртуе і галубіцца са сваім чароўным берагам, беручы яго ў свае абдымкі, як мужчына абдымае сваю каханую жанчыну і ў прывабных абдымках і салодкіх пацалунках шукае кахання і шчасця. І ў канцы свайго шляху становіцца шырокай, сталай, сур’ёзнай і разважлівай; і марудна, як рухаюцца зусім старэнькія людзі, упадае ў вялікія воды, якія яе паглынаюць, дарэмна спрабуючы захаваць хоць нейкія прыкметы актыўнага жыцця і сляды свайго існавання; і, нарэшце, захопленая вялікай сілай, прападае ў марскіх глыбінях, як знікаюць сляды чалавечага жыцця ў вечнай прасторы. Чалавек адраджаецца ў наступных пакаленнях, рака ж абнаўляецца са сваёй крыніцы і цячэ па сваім рэчышчы на працягу многіх тысяч гадоў…» (Канстанцін Тышкевіч. [2] Канстанцін Піевіч Тышкевіч (5 [17] лютага 1806, Лагойск – 1 [13] ліпеня 1868, Мінск) – археолаг, гісторык, этнограф, фалькларыст з роду Тышкевічаў. У 1842 г. сумесна з братам Яўстахам заснаваў у Лагоўску першы ў Беларусі хатні музей. Канстанцін Тышкевіч таксама быў адным з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасцяў, членам Віленскай археалагічнай камісіі. Актыўна займаўся раскопкамі курганаў на Лагойшчыне, раскапаў каля 200 курганаў. Склаў тапаграфічныя карты замчышчаў і гарадзішчаў. Прапанаваў класіфікацыю знаходак па матэрыяле і спосабе вытворчасці. У 1857 г. арганізаваў экспедыцыю па рацэ Віліі, на аснове чаго напісаў манаграфію “Вілія і яе берагі”, выдадзеную ў Дрэздэне у 1871 г. Справаздачы пра свае археалагічныя знаходкі друкаваў у газеце “Новы час”, якую выдаваў Адам Кіркор у Пецярбургу ў 1868–1871 гг. «Вілія і яе берагі»).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x