Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: Хобби и ремесла, Хобби и ремесла, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга паўстала ад вялікага жадання аўтара распавесці пра раку Віллю – той, што атрымалася запісаць за часы сплаваў і першых вандровак, прыгадаць з дзяцінства і юнацтва, з размоў са знаёмымі жыхарамі паселішчаў на берагах ракі.
Прызначаецца аматарам рыбалкі, вандровак і гісторыі роднага краю.

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У сваёй кнізе «Вілія і яе берагі» граф Канстанцін Тышкевіч з Лагойска, вучоны і пісьменнік, якім ганарыцца ў нас пакуль толькі беларуская «свядомая» інтэлігенцыя, рыбалоўству на р. Віліі прысвяціў цэлы раздзел (IV).

Кніга нашага выдатнага земляка выдадзеная на польскай мове ў 1871 г. у Дрэздэне па матэрыялах экспедыцыі, здзейсненай ім у 1857 г. па Віліі. Была таксама складзеная карта ракі з падрабязна апісанымі перакатамі, парогамі, камянямі. Да гэтага свету былі вядомыя апісанні ўсяго трох рэк: Дуная, Рэйна і Тэмзы. Вілія – на ганаровым чацвёртым месцы.

З усёй разнастайнасці іхтыяфаўны Віліі ўдастоіліся ўвагі графа Канстанціна толькі 15 асноўных рыб, якія ў той час «звычайна лавіліся»: шчупак, акунь, лінь, лешч, плотка, мянтуз, сом, бялуга, язь, вугор, галавень, выразуб, ласось, цырта і невядомы навуковай сістэме ганец. Рыба, зваўшаяся на рэгіянальнай простанароднай мове “ганец” была невядомая К.Тышкевічу, а гэта ж быў жэрах, які так сама іначай зваўся ў вярхоўях Віліі балень і жэраспень, што прывяло да памылковага меркавання графа, аб тым, што “ганец” не быў яшчэ не ўключаны ў навуковыю сыстэму.

Даведка. Іхтыяфаўна Віліі цяпер прадстаўленая 49 відамі рыб, 11 відаў заселеныя ў вадаёмы з мэтай гадоўлі. У Віліі жывуць тры прадстаўнікі кругларотых: міногі ўкраінская, ручаёвая і рачная. Сучасная іхтыяфаўна рэк і азёраў Беларусі шырэйшая, чым у Віліі, – прадстаўленая 69 відамі рыб, сярод іх тры міногі; больш за 40 відаў рыб з’яўляюцца абарыгеннымі. Аднак адзінымі буйнымі рэкамі ў сухапутнай Беларусі, звязанай наўпрост з морам, куды ідзе на нераст рыба, засталіся Вілія (бо яна ўпадае ў Нёман ніжэй Каўнаскага вадасховішча) і Заходні Буг, Нараў, што ўпадаюць у Віслу. Але вадасцёкі басейна Віслы (рэкі Заходні Буг, Нараў) на тэрыторыі Беларусі наўрад ці калісьці мелі нераставае значэнне для ласосяў і цырты, паколькі не адпавядаюць неабходным патрабаванням ні па гідралагічных, ні па грануламетрычных параметрах.

Пасля таго, як мінула амаль 160 гадоў з апісанай графам Канстанцінам Тышкевічам разнастайнасці, тры віды рыб зніклі цалкам. Гэта два прахадныя віды, што заходзілі з мора на нераст, – балтыйскі сіг і бялуга (атлантычны асётр або нямецкі асётр), і адзін абарыгенны від – выразуб. Колькасць астатніх відаў рыб скарацілася да крытычнай адзнакі. Практычна зніклі (па словах мясцовых жыхароў) неўзабаве пасля будаўніцтва плаціны Вілейскага вадасховішча ў 1974 г. У той жа час агульная колькасць відаў рыб у Віліі за 160 гадоў павялічылася на 11 за кошт інтрадукаваных для прамысловай гадоўлі і нетутэйшых інвазіўных, смеццевых, малакаштоўных парод.

Пра выразуба(мясц. віразуб) ніхто са старажылаў увогуле не памятае, не ведае, калі ён знік з Віліі. Тым больш дакладна і зараз невядома навукоўцам, ці быў выразуб у Віліі, бо гэты від больш характэрны для рэк Каспійскага і Чарнаморскага басейна. Пра сігастарыя рыбакі і сёння з захапленнем расказваюць, як яго здабывалі да 70-80х на Віліі, асабліва ў вусці Нарачанкі, і потым нават ў пачатку ХХІ стагоддзя, ён зноў пачаў выпадкова трапляцца каля в. Трапалава, і ў г. Вілейка. Але гэта быў не той, не балтыйскі сіг, апісаны К. Тышкевічам, а сіг чудскі, паспяхова інтрадукаваны від, які з 1928 г. гадуюць на воз. Нарач. Сіг балтыйскі ў Віліі не сустракаецца з канца XIX ст.

Апісваючы бялугу, К. Тышкевіч класіфікаваў рыбу (acсipenser huso), якая належыць да сям’і асятровых.

Даведка. Асятровыя – аcіpenserіdae (лацінская); бялуга – huso (старажытнагерманскія мовы). Сям’я асятровых уключае 4 роды: бялугі, асятры, сцерлядзі і блізкія віды.

Найбольш праўдападобна, што апісаная К. Тышкевічам «бялуга» ўсё ж не была класічнай, самай вялікай прэснаводнай рыбай з роду бялуг (huso huso), а быў гэта нямецкі (атлантычны або балтыйскі) асётр (acipenser sturio), самы вялікі з роду асятроў. Міфы-ўспаміны пра бялугу (балтыйскага асятра, «вялізную рыбу з мора», «беларыбіцу») на Віліі да гэтай пары захаваліся ў народнай памяці. З пакалення ў пакаленне перадаецца міф, як у 1927 г. злавілі бялугу ў в. Кастыкі. Жыхары в. Гліннае і цяпер узгадваюць міф пра тое, як спрабавалі здабыць бялугу («рыбу з мора») у 1926 г. Аналагічны выпадак адбыўся ў 1947 г. на Віліі ў вусці р. Ілія і быў распаведзены жыхаром адселенай пры будаўніцтве Вілейскага вадасховішча старажытнай в. Рыбчына. Таксама жыхары Ністанішак прыгадваюць здабычу (у 50-я гады?) каля Рымшынентаў «рыбы з мора» вагой сем пудоў – найбольш праўдападобна, балтыйскага асятра. А зам. дэкана біяфака БДУ, біёлаг і іхтыёлаг, які нарадзіўся на берагах Віліі, прыгадаў, як яму расказвалі, што апошніх двух асятроў здабылі ў Вялейцы ў 1953 годзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x