Віктар Шніп - Заўтра была адліга-4

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Шніп - Заўтра была адліга-4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заўтра была адліга-4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заўтра была адліга-4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Заўтра была адліга-4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заўтра была адліга-4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

***

28.04.2016. Сярод бруку на пляцы з зямлі віднеецца цагліна, як скамянелая кроў пралетарыяту.

***

29.04.2016. Прыходзіла Раіса Баравікова. Даўно не была ў выдавецтве. Напомніла: «У мяне ўжо надыходзіць такі ўзрост, калі чалавека нельга пакідаць аднаго з запалкамі». Намёк зразумеў. Трэба планаваць да яе юбілею кнігу. Доўга гаварылі і яшчэ даўжэй развітваліся. Магчыма, яшчэ развітваліся б з паўгадзіны, але тут прыйшла Арына Ястраб. Яна прынесла рукапіс кнігі свайго мужа мастака Фёдара Ястраба, які два гады таму пакінуў гэты свет. Унікальнасць твораў у тым, што яны раптам напісаліся мастаком у перадапошні год жыцця. Сам Фёдар казаў: «Мне пайшлі санеты, на працягу 2012 і 2013 гадоў штодзённа па два-чатыры вершы». Ёсць амаль тысяча твораў. Дзякуючы «Галіяфам» і спонсарам выйшлі ўжо тры кніжкі з пяці запланаваных. Арына мне падарыла трэці том Фёдара «Жыццё, як час сарванай ружы».

***

29.04.2016. П’ючы ваду, не памятаеш, ці пляваў ты ў яе раней. Ты п’еш, бо табе хочацца. Напіўшыся, ты можаш плюнуць. І вада не знікне, бо яна вада, у якую ты плюнуў, напіўшыся.

***

30.04.2016. У 2002 годзе ў «Куфэрку Віленшчыны» быў надрукаваны мой матэрыял «І засталася між людзей душа» пра Пятра Бітэля:

«“Паступіўшы пасля заканчэння польскай сямігодкі ў Барунскую настаўніцкую семінарыю, я захапіўся польскай класікай. А калі аднойчы пахваліла мяне за ўдалае сачыненне наша настаўніца польскай мовы і літаратуры Марыя Багушэвіч (нявестка Францішка Багушэвіча — жонка ягонага сына Тамаша), я пачаў цішком, выключна для сябе, прабаваць свае сілы ў творчасці. Усе тыя наіўныя юнацкія творы, як і пазнейшыя — напісаныя ў час настаўніцкай працы, — амаль поўнасцю загінулі ў ваеннай завірусе”, — так успамінаў Пятро Бітэль пра пачатак сваёй творчасці ў 1981 годзе на паседжанні літаратурнага аб’яднання «Рунь» пры Валожынскай раённай газеце «Працоўная слава». На той час Пятру Іванавічу было 69 гадоў. Ён меў адну выдадзеную кніжку «Замкі і людзі» (1968). Але ён быў не адзін — побач з ім былі родныя і блізкія, і ён штодзённа працаваў над перакладамі і не губляў веры, што напісанае ім рана ці позна дойдзе да чытача. І яно паступова даходзіць і становіцца часткай нашай культуры. Творы Пятра Бітэля яшчэ не ў поўнай меры прачытаныя і ацэненыя, але я і так ведаю, што Пятро Іванавіч — гэта гонар Вішнева, Валожыншчыны і Віленскага краю. I я ўдзячны лёсу, што меў магчымасць асабіста ведаць Пятра Бітэля, сябраваць з ім і вучыцца ў яго мужнасці і любові да роднай зямлі. Пятру Бітэлю цяпер было б 90 гадоў, і ён бы мог яшчэ жыць, але... Але засталіся яго творы, памяць пра яго, засталіся мы, хто яго ведаў і любіў як чалавека і творцу.

Чытачам «Куфэрка Віленшчыны» прапаную свае дзённікавыя запісы, па якіх можна прасачыць жыццёвы і творчы шлях Пятра Бітэля на валожынскай зямлі, убачыць, як зараджалася літаб’яднанне «Рунь», дзякуючы якому Пятро Іванавіч адчуў, што ён і яго творчасць патрэбныя людзям. Прапаную пісьмы Пятра Бітэля да мяне.

15.10.1979. Быў у Валожыне 11.10.79 на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 40-годдзю «Працоўнай славы». Пазнаёміўся з Аняй Арцюкевіч, Валянцінай Русакевіч, Петрусём Капчыкам, Пятром Бітэлем і Алесем Хазяніным... З Капчыкам размаўляў пра тое, як бы з’ездзіць да П. Бітэля (цікавы чалавек, добра перакладае). Думаю, з’ездзім.

17.05.1981. Сёння атрымаў ліст з «Працоўнай славы». Літаб’яднанне трэба абавязкова стварыць!

19.05.1981. Рана ўстаў і паехаў у Валожын. Зайшоў у рэдакцыю ў аддзел пісем. Пазнаёміўся з Галінай Шаблінскай. Пагаварылі пра стварэнне літаб’яднання. Збіраемся 6 чэрвеня а 12 гадзіне. Яна расказала пра сучасную паэзію, а я пра літаб’яднанні і пра іх дзейнасць. Казала, што зробіць пасведчанні члена літаб’яднання. Дала мне прагледзець вершы з літаратурнай пошты. Схадзіў з ёй і да рэдактара С. Ломаця — пагаварылі пра літаб’яднанне. Рэдактар мяне падтрымаў.

21.05.1981. Званіў у «Працоўную славу». Прапанаваў даць назву літаб’яднанню «Рунь». Эпіграф з П. Панчанкі: «Песню сваю, мову сваю // Я да грудзей прытульваю...» Галіна Шаблінская сказала, што гаварыла з мастакамі наконт пасведчання члена літаб’яднання.

29.06.1981. Пазваніў Г. Шаблінскай. Збірацца будзем у жніўні. Літстаронка выйдзе ў гэты чацвер.

10.08.1981. У суботу раніцай аб 11 гадзіне прыехаў у Валожын. Паеўшы ў сталоўцы, пайшоў у рэдакцыю. На лаўцы ўжо сядзеў Л. Шчарбінскі са сваім пляменнікам. Неўзабаве прыйшла Г. Шаблінская. Пасля з’явіліся М. Карыцкая і фотакарэспандэнт А. Пятровіч. Гаварылі пра паэзію і пра паэтаў. Прыкінулі невялічкі план на будучае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заўтра была адліга-4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заўтра была адліга-4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Заўтра была адліга-4»

Обсуждение, отзывы о книге «Заўтра была адліга-4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x