Віктар Шніп - Заўтра была адліга-4

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Шніп - Заўтра была адліга-4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заўтра была адліга-4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заўтра была адліга-4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Заўтра была адліга-4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заўтра была адліга-4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

***

24.04.2016. Вербная. У царкву не атрымалася схадзіць. Людміла прыйшла з горада са свянцонымі вярбінкамі і пабіла мяне імі. Мама мяне ў дзяцінстве сцябала не толькі ў Вербную нядзелю. Вялікі ёй дзякуй — вырас не самым апошнім абібокам.

***

24.04.2016. На вуліцы дробны дождж. У хаце градусаў пятнаццаць. Сядзім у інтэрнэце і час ад часу забываемся, што холадна. А тое, што заўтра панядзелак і трэба будзе праз холад ісці на працу і там працаваць не ў цяпле, сядзіць у галаве і не вымываецца ні гарбатай, ні кавай.

***

24.04.2016. Сённяшнім дажджом на Мухлі вымылася першае дзьмухаўцовае золата. Наша Міёна яго знайшла. Я знаходку прынёс дахаты. І, па-мойму, да дзьмухаўцовай залатой ліхаманкі засталося некалькі дзён...

***

25.04.2016. Паблізу з домам, дзе жыву, школа, вакол якой вялікі сад. Учора ён быў шэры, а сёння белы-белы, як снег, які чакае пчол і які чакаюць пчолы. У гэтым садзе сем гадоў таму я хадзіў з мамай і верыў, што яна пасля інсульту хутка паправіцца. І сёння, праходзячы каля белай квецені, я не ўбачыў маму. А так хацелася!

***

26.04.2016. Трыццаць гадоў таму я жыў і вучыўся ў Маскве. Але так атрымалася, што напрыканцы красавіка ў Мінску праходзіў чарговы з’езд Саюза пісьменнікаў, на які я быў запрошаны, і 26 красавіка мне давялося сустрэць на роднай зямлі. Пра чарнобыльскую бяду даведаўся ў Пугачах. Суседзі садзілі бульбу. Потым сядзелі на лаўцы каля нашай хаты і гаварылі пра радыяцыю. Праз паўгода дзядзька Коля, які, пасадзіўшы бульбу, адпачываў, лежачы на зямлі, а потым яшчэ трапіў пад дождж, захварэў і памёр. У Маскву я вяртаўся з чырвоным віном, як з лекамі.

Сёння ўдзельнічаў у жалобнай імпрэзе ў бібліятэцы імя Багушэвіча, на якую прыйшлі вучні шостых і сёмых класаў. Перад маім выступам бібліятэкары паказалі архіўныя кадры, на якіх адлюстраваная хроніка трагічных чарнобыльскіх падзей. Чытаючы вершы, а потым і ўрыўкі з «Чарнобыльскай малітвы» Святланы Алексіевіч, жанчыны плакалі...

Адразу ж пасля выступу ў бібліятэцы імя Багушэвіча паехаў у Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, куды быў запрошаны на патрыятычную акцыю «Захаваць Беларусь для будучыні», прысвечаную 30-годдзю аварыі на Чарно­быльскай АЭС. У канцэрце «Жыць і помніць...», які цягнуўся больш як гадзіну, удзельнічалі вядомыя спевакі, а з паэтаў была яшчэ Таццяна Сівец. Ідучы на акцыю, я думаў, што па-беларуску будзем выступаць толькі мы з Таццянай, а атрымалася, што і эстрадны спявак Тэа, і іншыя артысты большасць песень выканалі на беларускай мове. Пасля выступу да нас падыходзілі супрацоўнікі Нацыянальнага банка і дзякавалі за вершы. Вяртаючыся дадому праз змрок і дождж, я нёс у душы святло свечак, запаленых у памяць пра Чарнобыль у бібліятэцы імя Багушэвіча і ў Нацыянальным банку, і мне было светла.

***

27.04.2016. На месцы філфакаўскага інтэрната нарэшце збудаваны, як з чорных квадратаў Малевіча, вялізарны чорны дом. Гляджу на яго, як на маўзалей.

***

27.04.2016. Усё жыццё цябе вучаць жыць. Адны — дома, другія — на працы, трэція — у сеціве. І родныя, і знаёмыя, і незнаёмыя. І ты ўсіх слухаеш, і ўсіх чытаеш, і ўсміхаешся, бо ведаеш, што памрэш ад недахопу ведаў.

***

27.04.2016. Каля Палаца спорту дзеці з дарослымі праводзілі нейкае мерапрыемства, якое закончылася тым, што было запушчана каля паўсотні рознакаляровых балонікаў. І яны адзін перад адным паляцелі-паляцелі да сонца, як сперматазоіды да яйцаклеткі.

***

27.04.2016. Неба як акно, нямытае пасля зімы...

***

27.04.2016. Дзень прайшоў добра. Ніхто з пісьменнікаў не памёр.

***

27.04.2016. Яна была прыгожая, як неба. Яна была небам, у якім жыло сонца.

***

27.04.2016. У мяне каля сарака стрыечных братоў і сясцёр. А можа, і болей? Не пералічваў. Я ўсіх памятаю, згадваю нашы даўнія-даўнія сустрэчы. А траюрадных яшчэ болей. І тут я ўжо мала каго ведаю. І ў кожнага з іх ёсць дзеці, унукі, з якімі я незнаёмы. Магчыма, з імі час ад часу я сустракаюся ў гарадскім транспарце, на вуліцы, і, калі гляджу на іх, мне ў галаву не прыходзіць, што яны мая радня. Ну і Бог з імі! Мы ўсе разам ляцім да зор.

***

27.04.2016. Было натхненне. І сплыло. А ў мяне засталіся чатыры радкі:

Змяю ў сабе насіць не забаронена.

А можа, забаронена? Не знаеш ты.

І поўня ў кронах дрэў — гняздо вароніна,

Дзе пасяліўся час твой залаты.

***

28.04.2016. Раніца. На траве шэрань, як застылы дым ад вогнішча, на якім зайцы з верша Уладзіміра Караткевіча ноччу варылі піва.

***

28.04.2016. Не ўсе рукапісы хочуць быць кнігамі, таму яны губляюцца і гараць...

***

28.04.2016. У Храме як у акамянелым небе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заўтра была адліга-4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заўтра была адліга-4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Заўтра была адліга-4»

Обсуждение, отзывы о книге «Заўтра была адліга-4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x