Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Летась выйшла кніга лірыкі Панчанкі «Крык сойкі». Толькі што ў рукі чытача прыйшоў новы зборнік «Вячэрні цягнік». Тыя ж тэмы — новы пагляд, новае асэнсаванне. На ўзроўні часу. Той жа малады, няўрымслівы характар лірычнага героя. Той жа боль і гнеў, пратэст і светлая вера ў чалавечнасць.

Не, не паддалася душа камфорту, не пастарэла, не стамілася ў штодзённым сцвярджэнні дабра і справядлівасці, у няспынным паядынку з мяшчанскай пошласцю і хцівасцю, з бюракратызмам і чэрствасцю, з прэтэнцыёзнай бязглуздасцю і тупасцю. Хутчэй наадварот — у радках яго стала яшчэ больш гневу, пазіцыя — стала яшчэ больш ваяўнічай і непрымірымай.

Як не аслабла і прага шукаць слова. Не стаміўся ён і ў гэтых пошуках. Слоўная руціна яго не адолела.

Няхай жа і не адолее давеку! Няхай ёй не стоміцца ніколі!

1977

І стаў вытокам радасці радок

З чаго пачынаецца паэт?

У выказваннях крытыкаў, гісторыкаў літаратуры і эстэтычнай думкі адказы на гэта пытанне можна знайсці самыя розныя. У залежнасці ад таго, як хто разумее паэзію, яе прыроду і яе назначэнне ў жыцці людзей.

Дык вось, калі паэзію разглядаць як спецыфічны від грамадска-карыснай дзейнасці (а не як забаву), калі паэзія — лёс, адзіна магчымая форма існавання (а не рамяство і не захапленне), то паэт пачынаецца з пачуцця бацькаўшчыны, радзімы, з глыбока ўсвядомленага адчування сваёй прыналежнасці да народа, неад'емнай часцінкай якога з'яўляешся, кроўнай прывязанасці да зямлі, на якой нарадзіўся. Шчыра кажучы, з гэтага ён пачынаецца і гэтым «трымаецца», жыве, існуе як творчая асоба, у гэтым — сапраўдная, глыбінная сутнасць усёй яго жыццядзейнасці.

Усведамленне таго, што ты прыйшоў у жыццё, каб выявіць і сцвердзіць сабою гэтае найвялікшае і найвысакароднейшае з усіх чалавечых пачуццяў,— вось той вызначальны момант, ад якога і трэба весці адлік. Усё, што робіць паэта паэтам, пачынаецца адсюль. І ўся моц-сіла ягонага слова — у гэтым жа. Без гэтага сапраўднага паэта няма і быць не можа. Бо паэт — гэта не рыфмач, не вершаскладальнік. Найбольш дакладны сінонім да слова паэт — патрыёт, ці, як цудоўна кажуць пашы сябры балгарцы,— «родалюбсц», што значыць верны сып свайго роду-племепі, той, хто горача любіць свой род і самаахвярна служыць дзеля яго ўзвышэння і працвітання.

Паэт Генадзь Бураўкін, паколькі ён паэт сапраўдны,— не выключэнне: ён таксама пачаўся з пачуцця бацькаўшчыны, сыноўняй любасці да роднага краю, і працягвае гэтым пачуццём як паэт існаваць — пачуццём непарыўнай еднасці ўласнага лёсу з лёсам свайго народа. Прыгадаем радкі з яго першай кнігі «Майская просінь» (1960):

Не шукайце красы за морамі,
Узбярэжжаў з крыштальнымі зорамі,—
Прыязджайце да нас на Полаччыну,
Пахадзіце яе прасторамі.
Тут азёры, як неба, сінія,
У чаротах чароды гусіныя,
А на дне Млечным Шляхам свецяцца
Трапяткія гурты язіныя.
(«Полаччына»)

Або — таксама пра родны кут, толькі ўжо ў іншым гістарычным плане:

Толькі ўслухацца лепш у марозны спакой,
Толькі вочы закрыць на хвіліну —
І пачуеш дыханне далёкіх вякоў,
Старадаўнія песні-быліны.
І не проста ўжо рыпнуў запознены крок,
І дымком пацягнула ад фабрык,—
Гэта рыпнуў Скарыны друкарскі станок,
Гэта пахне друкарскаю фарбай.
Рукавом выцер потны, задумлівы твар,
Стаў пад лютаўскім ветрам, ля сходак,
З хрустам плечы расправіў стамлёны друкар,
Мой разумны, няўрымслівы продак.
(«Полацкая балада»)

Хораша, вельмі хораша пачынаў адкрываць для сябе і для сваіх сучаснікаў родную зямлю і яе гісторыю дваццацігадовы паэт! Хораша пачынаў і гэтак жа хораша — на даверлівай інтанацыі, на свабодным дыханні, вобразным і дакладным радком — працягваў усе гады далей, ва ўсіх наступных кніжках («З любоўю і нянавісцю зямною», 1963; «Дыханне», 1968; «Жніво», 1971; «Выток», 1974; «Варта вернасці», 1978). З тою, можа быць, розніцай, што яго сыноўняе прызнанне ў любові і вернасці Беларусі, яго шчырая споведзь удзячнасці і абавязку перад сваім народам натуральна паглыбляліся і набывалі адбітак той мудрай разважлівасці і спакойнай упэўненасці, што прыходзяць з узростам.

Не асляпляў ты воч. Быў просты
Ва ўсе вякі твой родны ўзор:
Гаёў бялюткая бяроста,
Густы блакіт лясных азёр,
І лён, зусім як неба, сіні,
І ўсе ў рамонках берагі...
Мой беларускі, мой адзіны
Край, ад калыскі дарагі...
(«Край мой...»)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x