Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У маім асабістым літаратурным лёсе паэзія Панчанкі займае асаблівае месца. Вось ужо больш трох дзесяткаў гадоў — нязменна і з неаслабнай сілай — стукаюцца ў маё сэрца яго радкі.

А пачалося ўсё з таго дня, калі я, вясковы падлетак, упершыню прачытаў — калі не падводзіць памяць — у часопісе «Беларусь» верш «Зварот» (мабыць, гэта быў перадрук, бо твор напісаны ў 1942 г.).

Меднастволы, як выліты, высіцца бор,
Зацвітае на ўзлессі блакітны чабор,
Заглядзелася сонца у люстра азёр,—
Гэта ты, мая Беларусь!

Сіні ранак. Дзяўчына збіраецца жаць,
На плячы маладзік — серабрысты серп,
А наўкол наліўныя сады ляжаць,
Бурштыновыя яблыкі у расе,—
Гэта ты, мая Беларусь!

Помню ўражанне: яно было ашаламляльнае. У той момант здалося мне, што яшчэ ніхто пра Беларусь гэтак прыгожа не пісаў. Я многа разоў паўтараў гэтыя радкі па памяці і ўсё не мог вызваліцца ад іх чараў. І так жа мне хацелася напісаць самому — нешта хоць бы трохі падобнае на гэты паэтычны цуд!.. З таго часу я не прапускаў у часопісах і газетах ні аднаго радка, падпісанага крыху незвычайным імем: Пімен Панчанка. Неўзабаве мне пашанцавала: я купіў у Мінску зборнік «Далёкія станцыі» — з вершамі «Герой», «Коні», «Зубры», «Палескі напрамак», «У мяне не забілі нікога...», «Мая геаграфія», «Я не піў на тваім вяселлі» і з нізкай «Іранскі дзённік». Дагэтуль захоўваю яго на кніжнай паліцы як адну з самых дарагіх памятак незабыўнай пары ранняга юнацтва, пары першых паэтычных трывог і хваляванняў.

А пасля — помню сваё недаўменне, калі вельмі шчырае і светлае лірычнае прызнанне «Я тэмы для вершаў старанна вышукваў...», якое я таксама любіў паўтараць для сябе па памяці, было ў адным артыкуле аднесена да ўпадніцкіх і таму заганных. А яшчэ пазней — у газеце «Літаратура і мастацтва» былі апублікаваны «Прыстасаванцы» — і для мяне на ўсю моц адкрылася новая якасць паэта — непрымірымага ворага мяшчанства, кар'ерызму і бюракратызму, паэта-барацьбіта за ленінскія прынцыпы грамадскай маралі, за чысціню і прыгажосць нашага сацыялістычнага агульнажыцця.

Звычайна, калі гавораць пра дасканалае ці проста высокае майстэрства паэта, карыстаюцца азначэннямі «почырк майстра», «рука майстра», «работа майстра». Мне ж думаецца, што трэба гаварыць перш за ўсё пра душу і сэрца майстра. «Почырк» і «рука» можа быць і ў вопытнага рамесніка, почырк можна выпрацаваць, а руку — «набіць». Сапраўдны ж майстар пачынаецца з душы і сэрца, і ўся яго сіла, усе чары яго паэтычнага слова — адтуль.

Сярод нашых самых выдатных паэтаў (а кожны з іх выдатны па-свойму) Пімен Панчанка — найбольш эмацыянальны, пачуццёва адкрыты. Ён ніколі не ўсядаўся на паэтычным алімпе ў застылай позе бажка, з важнай мінай мэтра на абліччы. Яго творчасць у найбольшай меры трымаецца па жывой інтанацыі, у яго — найбольш высокая ступень непасрэдпасці ў размове з чытачом. У гэтым сэнсе іменна ён бліжэй, чым хто-небудзь іншы з нашых паэтаў, стаіць да Маякоўскага. І не толькі гэтым, а, напрыклад, і напалам гневу, іроніі, сарказму, пафасам сатырычнага выкрыцця. А між тым да вучняў Маякоўскага часам залічваюць гучных одапісцаў — толькі затое, што гучныя.

Я люблю яго паэзію за гэту публіцыстычную адкрытасць, за гэту «лінію высокага напружання», што праходзіць па яго душы і нервах без хітравата-падлаватай застрахоўпай ізаляцыі. Люблю за мужнасць даверу і мужнасць быць да канца шчырым у размове з людзьмі і з самім сабой. Глядзіце, з якім засмучэннем і болем, не тоячыся, падсумоўвае ён пэўны перыяд у сваім жыцці і творчасці:

Растрачана дзён незваротных нямала
На дробязь, на глупства, на тосты, на мель.

Тосты, вядома, маюцца на ўвазе менш за ўсё застольныя.

Нашы доўгія дарогі...
Сам сябе не раз пытаў:
Ці далучаны хоць трохі
Да людскіх вялікіх спраў?

Гэта пытаецца ў сябе — трывожна і пакутна — чалавек, які ўвесь — да апошняга радка — далучаны да людскіх спраў, да барацьбы за чалавечнасць.

Люблю яго роздумы, яго балючыя споведзі, ад якіх — і сумна, і горка, але якія прымушаюць задумацца, азірнуцца на свет і на сябе.

Клянёмся, што жывём усе мы дружна,
Ды першы друг мой дом зусім забыў,
Другі застыў у сытым раўнадушшы,
А трэцяга і сам я разлюбіў.

Ідуць гады,
Рады сяброў радзеюць,
А новых мне, напэўна, не знайсці...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x