Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1979

Годнасць чалавека і творцы

Мы развітваліся з ім у пару залатое восені, прыгожым, сонечным днём. Разам з ім адыходзіла ў нябыт так многа нашага агульнага, а больш дакладна — нашага асабістага, такая вялікая частка нашага ўласнага жыцця і лёсу, што было да нясцерпу журботна і цяжка на душы, а ў галаве, да балючай атупеласці, біла ў скроні адна і тая ж думка: «Вось і ўсё... Адзін з самых сумленных і сціплых, самых аўтарытэтных і найбольш паважаных нашых літаратурных старэйшын пакідае нас назаўсёды...» Мабыць, таму не магу прыгадаць ні аднаго слова з таго, што гаварыў над труной ля магілы прамоўца. Затое як зараз бачу ў натоўпе ўчарнелага Івана Мележа, а непадалёк ад яго, каля дзвюх блізнят-сосен,— Пімена Панчанку, які не плача, а безгалоса рыдае, і слёзы сыплюцца ў яго з вачэй бобам.

Дык з чым жа сваім мы — і старэйшыя і маладзейшыя яго сучаснікі — развітваліся, што гэтакім горкім было развітанне? Што ён нам даў, чым надарыў нас у жыцці? Што ўсяліў ён у пашы душы і сэрцы? Чым акрыліў і ўзвысіў, што нам сталі лепш відны неабсяжна шырокія далягляды чалавечнасці?

На гэтыя пытанні наўрад ці можа хто-небудзь адзін адказаць старонкай або нават цэлай кнігай успамінаў. Гэта немагчыма ўжо хаця б таму, што ў кожнага адказ на іх будзе свой — у нечым, можа быць, падобны, але ўсё-такі і непадобны на іншыя. У кожнага, хто яго ведаў, каму ён быў блізкі і дарагі, ёсць свая, «аўтаномная» біяграфія любві і пашаны да гэтага слаўнага чалавека, як і свая мера ўдзячнасці, і сваё разуменне дружбы і таварыскасці. Таму і мой адказ будзе менавіта «мой»: я паспрабую вылучыць у характары, у абліччы пісьменніка і грамадзяніна Міхася Лынькова тое, што найбольш імпануе асабіста мне, што мне здаецца істотным і значным у яго чалавечай і творчай асобе.

Зразумела, я скажу далёка не ўсё, што хацеў бы і мог сказаць пра гэтага волата нашай літаратуры, не ўсё з таго, што я ведаю аб ім, аб яго чалавечым і пісьменніцкім лёсе з яго ж уласных вусных расказаў. Мне ўпершыню даводзіцца пісаць успаміны, і я, прызнацца, не думаў, што гэта такі цяжкі «жанр».

Калі маё пакаленне яшчэ толькі асвойвала школьны лемантар, Міхась Ціханавіч быў ужо вядомым, прызнаным і вельмі папулярным пісьменнікам. Гэта значыць, што, як і ўсе мае аднагодкі, я не мог размінуцца і не пазнаёміцца — у аднабаковым парадку — з ім. Так, размінуцца было немагчыма, таму што Лынькоў быў усюды і скрозь: яго кнігамі літаральна зачытваліся, асабліва — дзеці, школьнікі, моладзь. Вось чаму адтуль, з тых далёкіх даваенных гадоў, і павінен я павесці свой успамін, бо менавіта тады, у маленстве, усё і пачалося.

Чамусьці мне здаецца, што сённяшнія вясковыя школьнікі ўжо не чытаюць сваіх пісьменнікаў з тым пачуццём, з якім іх чыталі калісьці мы. Можа, я памыляюся, але мне думаецца, што цяпер гэта ўжо проста немагчыма: вельмі ўсё перайначылася ў духоўным і культурным жыцці сучаснай беларускай вёскі! Вельмі лёгкім стаў доступ да прадметаў і з'яў мастацтва, да крыніц эстэтычнай інфармацыі. Кніга, на вялікі жаль, перастае быць «цудам» і святыняй для чытача ўжо ў маленстве. З намі калісьці было трохі іначай. Па-першае, кніг у вёсцы было малавата, а па-другое, кніга нам замяняла ўсё: і тэатр, і кіно, і радыё, і тэлебачанне. Кніга для нас была менавіта святыняй. Цікавую кнігу — на простай і зразумелай роднай мове — я чытаў і перачытваў многа разоў, пасіў яе за пазухай, каля сэрца, пасучы карову ў полі, хаваў пад падушку, кладучыся спаць (а раптам ды прападзе ўночы!).

Адной з такіх кніг і быў для мяне ў тыя гады зборнік Міхася Лынькова «Выбраныя апавяданні», выдадзены, здаецца, ці не ў серыі «Школьная бібліятэка». Уражанне на мяне ён зрабіў незвычайнае. І не толькі зместам, драматычным і трагічным лёсам герояў, але і самім пісьмом, характарам малюнкаў і вобразаў, складам і ладам мастацкай мовы.

«...І пішу табе, дарагая мая супруга Алена, не палохайся ты... І шлю табе паклон з непераможнага палка нашага... І яшчэ табе паклон ад сырой зямлі і жадаю табе шчасця і долі, а таксама і маім дарагім сынам. І яшчэ пішу табе, што я ўжо...»

Плакала Насця, не ведала, як ліст пасылаць, калі ён не дапісаны — не дачакаўся Ванька канца дыктоўкі. Плакала Насця, і каціліся слёзы на сіратлівы мяшок салдацкі. Ванькаў мяшок — яго пасылала Насця ў разанскую вёску нечаканым падарункам Ванькавай жонцы...

Васька не пісаў нікому, толькі ўсміхаўся шчаслівай усмешкай сваім таварышам, ды збялелыя вусны шапталі апошнія, незразумелыя для некаторых словы:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x