• Пожаловаться

Ніл Гілевіч: Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч: Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, год выпуска: 1982, категория: Критика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Ніл Гілевіч Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Ніл Гілевіч: другие книги автора


Кто написал Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Няўглядзь за поўнач наспела часіна,
Сон па пакоі паў ройма...

Эпітэт няўгледны — сінонім да азначэння нябачны, што нельга ўгледзець, улавіць позіркам. Утвораны, безумоўна, ад не ўгледзець:

І пасмай няўгледнай да зорак на ўсходзе
Плыве і мяняецца ў кветным крышталі.

Другі, блізкі па гучанню да папярэдняга эпітэт,— нязгледны — выступае ў кантэксце сінонім да слоў неаглядны, бязмежны, бясконцы, неабсяжны:

Недзе-недзе губляюцца нікла са мной
Задуманыя вочы ў нязгледным прасторы.

Здавалася б, у рытмічную схему верша лёгка і хораша маглі б легчы іншыя, ужо гатовыя эпітэты: у бязмежным прасторы або ў бясконцым прасторы. Паэт іншага маштабу і таленту, напэўна, так і зрабіў бы. Але Купалу гэта задаволіць не можа, ён як бы нутром адчувае, што лепш за ўсё тут падыдзе азначэнне, выведзенае ад дзеяслова глядзець, бо ў гэтым жа радку ёсць вочы ды яшчэ задуманыя. Такі эпітэт — ад дзеяслова — эмацыянальна і сэнсава больш актыўны і таму больш адпавядае маральна-псіхічнаму стану лірычнага героя. Успомнім, што радкі ўзяты з верша «З вячэрніх дум» — верша зусім няпростага філасофскага зместу і досыць ускладненай паэтычнай стылістыкі. Магчыма, я памыляюся, але мне нават хочацца думаць, што Купала, ставячы ў радок гэты эпітэт нязгледны, укладаў у яго адначасова і яшчэ адзін сэнсавы нюанс: прастор непраглядны, ацямрэлы, цёмны. Адбываецца ж усё вечарам, ноччу, «як нябеснае згасне за лесам святло, а ноч крылле распусціць па ўсёй Беларусі...». Такі нюанс зусім лагічна можа асацыіраваць з пэўным сацыяльна-грамадскім падтэкстам, мець алегарычны характар.

Такім чынам, нязгледны ўзнікла ў Купалы на стыку двух вельмі блізкіх па гучанню, але семантычна розных азначэнняў: неаглядны і непраглядны.

Апошняе слова гэтага кораня — эпітэт прагледзіста:

Вокам начніцы прагледзіста
Ў тайну сягнуў бы заставы...

Гэтае незвычайнае прагледзіста — нейкае казачнае, старажытнае, язычаскае, асабліва ў спалучэнні з начніцай,— адразу ж выклікала ў маёй памяці заключныя радкі адной нашай абрадавай песні, лепш сказаць — абрадавага песеннага заклінання:

Каб у асеці было накладзіста,
Каб на таку было ўмалоціста,
Каб у арудзе было насыпіста,
Каб у млыне было намеліста,
Каб у дзяжы было падыходзіста,
Каб у печы было падросціста,
На стале кроем, людзям на здароўе!

Мы не ведаем, ці даводзілася Купалу чуць такую песню, ці звярнуў ён увагу на гэтую дзівосна ёмкую форму — накладзіста, умалоціста, насыпіста, намеліста, падыходзіста, падросціста і ці не па яе ўзору ўтварыў ён сваё — таксама дзівосна ёмкае — прагледзіста. Але калі нават і не чуў, мы ўсё роўна можам не сумнявацца, што Купала і ў гэтым выпадку (як і ва ўсіх іншых) ішоў ад вопыту народнай моватворчасці — інтуіцыя генія вяла яго і падказвала, як трэба.

Крытык Р. Бярозкін, адзначаючы ў паэта «яго непаўторную схільнасць да назоўнікаў, створаных са згустка дзеяслоўнай энергіі», вельмі слушна падкрэслівае, што многія з іх Купала прыдумваў сам, але што «заўсёды ў такіх выпадках адыгрываў сваю незаменную, сапраўды вырашальную ролю шматвяковы калектыўны вопыт народа ў галіне мовы» і што «ад гэтага вопыту Купала не адключаўся ніколі...».

Па нашых назіраннях, не менш, чым назоўнікаў ад дзеясловаў, Купала ўтвараў дзеясловаў ад назоўнікаў і іншых часцін мовы. Спашлюся толькі на два-тры прыклады. Спёка ў аднайменным вершы «звугліла высі — загоны, звугліла долы — лагі». Нам вядомы дзеяслоў абвугліць, абвугліцца і ёмкі народны фразеалагізм счарнець на вугаль. У Купалы — у гэтым жа значэнні — звугліць.

Два дзеясловы ўтвораны паэтам ад назоўніка крыло: крыліцца і ўскрыліцца.

Стогнуць пад мурам халодным таполі,
Крыліцца ў ветках начніца.

Світы, захады крыляцца,
На адной таўкуцца кладцы.

Ляжа крушняю там вежа, звон і я сам,
Арол-птушка ўскрыліцца пад небам.

Цікавым наватворам з'яўляецца дзеяслоў відніць у значэнні асвятляць, рабіць відна, развейваць змрок. Міфічная лясная царэўна — знябытая і зняможаная ад адзіноты — ускліквае:

Хто чуе, як голасам долю кляну?
Хто бача, як відню вачамі я цьму?

Верш «З вячэрніх дум», у якім мы сустрэлі арыгінальны эпітэт нязгледны, дае нам яшчэ адзін характэрны купалаўскі наватвор — дзеяслоў сваіўся:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Ніл Гілевіч: Талісман
Талісман
Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч: Незалежнасьць
Незалежнасьць
Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч: Выбар
Выбар
Ніл Гілевіч
Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.