• Пожаловаться

Ніл Гілевіч: Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч: Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, год выпуска: 1982, категория: Критика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Ніл Гілевіч Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Ніл Гілевіч: другие книги автора


Кто написал Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Словатворчасць Купалы — з'ява выключная ў гісторыі беларускай літаратуры. Ды і не толькі ў беларускай: можна смела меркаваць, што такіх з'яў не вельмі багата і ва ўсёй сусветнай літаратуры. Вось чаму ўрокі Купалы ў гэтых адносінах не трацяць і ніколі не страцяць для нас і для ўсіх настаўнікаў свайго навучальнага сэнсу і значэння. Можна толькі горка шкадаваць, што купалаўскай смеласці ў галіне словатворчасці мы не бачым у нашай сённяшняй паэзіі, што мы так недаравальна мала звяртаемся да яго вопыту работы са словам і над словам, да яго — скажам высокім стылем — вялікага запавету. Наўрад ці можна чакаць багатага плёну там, дзе ў пошуках слова звяртаюцца не да душы народа, а да куцых, «жалезна» адрэдагаваных слоўнікаў і пакорна слухаюцца тых, для каго падобны слоўнік — альфа і амега ўсёй нацыянальнай мовы.

Праз словаўтварэнне, праз сінаніміку, праз гібкасць сінтаксісу, рухомасць фразеалогіі і многае іншае Купала змог найлепшым чынам паказаць жыццяздольнасць мовы свайго народа. Мова, якая можа так служыць чалавеку, быць такой паслухмянай для выяўлення самых розных думак і пачуццяў,— гэта мова жывучая, жыццяздольная і таму неўміручая, вечная.

У вершы «Мая навука» Янка Купала з поўным правам і з законнай гордасцю сказаў пра сябе: «Цяпер беларускай я песні ўладар». Не толькі песні, але і роднага слова,— з поўным правам дабавім мы.

1972

Ты не згаснеш, ясная зараначка...

Гэта была яшчэ раніца, ранняя раніца, калі толькі пачынае брацца на дзень, калі яшчэ сонца недзе далёка за лясамі, але там, дзе яно будзе ўзыходзіць, ужо заружовіўся і пасвятлеў небакрай. Гэта была ранняя раніца маладой беларускай літаратуры, што ў пачатку новага веку на змрочным небе тагачаснага грамадскага жыцця ўспыхвала і разгаралася сваімі першымі яркімі зоркамі — прадвесніцамі блізкага світання. Змучаная стагоддзямі няволі, шматпакутная беларуская зямля жыла нецярплівым чаканнем жаданага ранку свабоды. Хоць чарнасоценцы крывава расправіліся з першай рускай рэвалюцыяй, яе грамавыя раскаты не заглухлі, водбліскі яе пажараў не пагаслі. У Беларусі, упершыню ў гісторыі, пачала выходзіць легальная беларуская газета — спачатку «Наша доля», а пазней, калі яе закрылі,— «Наша ніва». Сталі выдавацца — хаця і ў вельмі цяжкіх умовах — беларускія кніжкі. Узнікаюць беларускія суполкі і таварыствы, якія аб'ядноўваюць перш за ўсё патрыятычна настроеную моладзь, поўную самаахвярнага жадання працаваць на ніве народнай асветы, нацыянальнай культуры і мастацтва. Заварушыўся працоўны люд беларускіх гарадоў і вёсак, прагна пацягнуўся да праўды і святла, да права «людзьмі звацца». Пашыраецца працэс нацыянальнага самаўсведамлення народа, расце сацыяльна-класавая свядомасць рабочых і сялян. З гушчаў працоўных мас выходзяць, каб клікаць і весці наперад, палымяныя народныя трыбуны, і сярод іх такія магутныя волаты духу, як Цётка, Купала і Колас. Прасякнутае рэвалюцыйным настроем, акрыленае духам барацьбы, іх яркае, смелае і гнеўнае слова глыбока западае ў душы мільёнаў, нараджае веру ў блізкую перамогу над ворагам. І няхай сабе пакуль што згушчаюцца і навісаюць, засланяючы далягляд, хмары, няхай сабе пакуль што рыпяць шыбеніцы і свішчуць нагайкі,— ужо нішто не можа запыніць пераможнай хады мільёнаў працоўных насустрач сонцу, ужо нічым не стрымаць яснакрылае светлае ранне.

У такі складаны час і падаў на радзіму — з далёкіх волжскіх берагоў — свой чысты і звонкі голас яшчэ нікому не вядомы паэт, паэт з выразна акрэсленым нацыянальным складам мыслення і бачання і з характэрным беларускім прозвішчам: Максім Багдановіч. Чытачы яго першых друкаваных вершаў, напэўна, былі б нямала здзіўлены, калі б ведалі, што паэту было ўсяго семнаццаць гадоў ад роду і што з іх толькі пяць першых ён пражыў на роднай беларускай зямлі. Мове сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў ён навучыўся з кніг і толькі з кніг, адчуўшы ў душы да яе невыказную любасць і пашану. Па праўдзе кажучы, і сягоння здаецца амаль неверагодным, як мог гэты хваравіты гімназіст-падлетак, адарваны ад жывой стыхіі беларускай мовы, прасякнуцца неадольным жаданнем авалодаць ёю, і авалодаць настолькі, каб улавіць усе найтанчэйшыя адценні слова, усе яго фарбы і колеры і, што яшчэ важней, адчуць праз мову самую душу народа і на яе высокі і прыгожы лад настроіць сваё маладое сэрца.

Даследчыкі творчасці паэта і яго біёграфы бачаць разгадку гэтай надзвычайнай у гісторыі літаратуры з'явы ў тым, што ў сям'і Багдановічаў панавала атмасфера глыбокай павагі да Бацькаўшчыны, павагі, якая перадавалася, несумненна, і дзецям; што бацька паэта Адам Ягоравіч быў выдатным беларускім вучоным-этнографам і меў багатую бібліятэку самых разнастайных кніг аб Беларусі, якімі захапіўся яшчэ ў гады дзяцінства і Максім; што менавіта гэтыя кнігі абудзілі ў ім цікавасць да роднага краю, да яго трагічнага лёсу, да яго людзей і прыроды — цікавасць, якая перарасла затым у самаахвярную любоў, у вялікую мэту ўсяго яго жыцця. Пералічаныя акалічнасці самі па сабе не надта б многа значылі, калі б не геніяльнае чуццё мастака, якім быў надзелены Багдановіч ад прыроды; калі б не выключнай сілы паэтычны дар, што даецца толькі натурам цэласным і глыбокім; калі б не тонкі і праніклівы розум, што здзіўляе сваёй неюнацкай спеласцю.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Ніл Гілевіч: Талісман
Талісман
Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч: Незалежнасьць
Незалежнасьць
Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч: Выбар
Выбар
Ніл Гілевіч
Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.