• Пожаловаться

Ніл Гілевіч: Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч: Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, год выпуска: 1982, категория: Критика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Ніл Гілевіч Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Ніл Гілевіч: другие книги автора


Кто написал Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У беларускай паэзіі ніхто не валодаў такой магутнай здольнасцю да словатворчасці, як Янка Купала. І ні ў кога іншага не выявіўся так ярка моватворчы геній народа, як у Янкі Купалы.

Гэтая магутная здольнасць паэта была заўважана даўно. Яшчэ А. В. Луначарскі адзначаў, што Купала прынёс у беларускую літаратуру «свой слоўнік, свае звароты, сваю паэтычную музыку проста з сялянскіх глыбінь, з цаліны народнай моватворчасці...». Аб мове Купалы, аб выкарыстанні ім моўных скарбаў нацыянальнага фальклору, аб яго адносінах да духоўнай культуры народа ўвогуле грунтоўна і пераканаўча гаворыцца ў кнігах І. Навуменкі, Р. Бярозкіна, В. Івашына, М. Грынчыка, А. Макарэвіча і іншых даследчыкаў. Гэтыя нататкі — толькі спроба звярнуць увагу на славутыя купалаўскія наватворы, якая ўяўляецца нам як спроба зазірнуць у творчую лабараторыю паэта. Пабудзіла да гэтага яснае ўсведамленне, што мы ўсё яшчэ недастаткова, а нават і кепска засвойваем тыя ўрокі роднай мовы, якія нам дае паэзія вялікага Купалы.

Сапраўдны паэт пазнаецца і па тым, як ён свабодна чуецца ў стыхіі роднай мовы, на натуральнасці і нязмушанасці вершаванага радка, на той упэўненасці, з якой ён бярэ і ставіць у радок слова, па тым, як лёгка павінуецца яму роднае слова, як яно слухаецца яго. Ніякай рамесніцкай натужнасці, ніякай вымучанасці! Свабода, і прастор, і лёгкасць!

Але каб так вольна і ўпэўнена абыходзіцца са словам, трэба моцна верыць у свае сілы, трэба быць перакананым, што слова падуладна табе, і не баяцца, што ты яго не знойдзеш або не справішся з ім.

А што трэба, каб верыць, быць перакананым і не баяцца?

Мабыць, адчуванне выбару слова, магчымасці такога выбару.

Трэба, каб было з чаго выбіраць.

Трэба мець багаты — як мага багацейшы — уласны слоўнік.

Да гэтага часу не складзены, на жаль, слоўнік Купалы і ніхто не ведае, колькі ў ім слоў. Але і без падліку бачна, што паэтычная мова вялікага песняра — гэта неабсяжны акіян-мора — увесь жывы, рухомы, неспакойны, бурлівы, магутны. Лексіка і фразеалогія Купалы (як, зазначым дзеля справядлівасці, і Коласа) найлепшым чынам выяўляюць глыбока самабытны дух беларускай мовы, непаўторна адметны характар і лад думак свайго народа, нацыянальнае аблічча яго душы.

Слушна было некім заўважана, што званне «народны паэт» у нашым уяўленні лучыцца перш за ўсё з вобразам Купалы — паэта народнага ў самым поўным і дакладным значэнні гэтага слова. Гаворачы, аднак, пра народнасць паэзіі славутага песняра, мы звычайна ў першую чаргу маем на ўвазе сацыяльна-грамадскі змест яго твораў, іх ідэйную накіраванасць. А варта было б больш гаварыць і пра паэтычную мову Купалы як пра мову народа, выразнікам дум і настрояў якога паэт з'яўляўся. Варта часцей запыняць увагу на купалаўскім слове і фразе.

Колькі ні чытай і ні перачытвай неўміручыя радкі яго вершаў і паэм, ніколі не перастаеш здзіўляцца і захапляцца той смеласцю, з якой Купала сцвярджае сваю асобу ў слове, сваё права гаварыць так, як умее і можа гаварыць ён. Яго смеласць і свабода ў абыходжанні са словам не можа быць растлумачана ні чым іншым, як геніяльным чуццём духу мовы, разуменнем (а можа быць, перш за ўсё — інтуітыўным адчуваннем) законаў і заканамернасцей яе развіцця.

Звернемся да некаторых прыкладаў.

У Купалы мы сустрэнем безліч слоў, якія можна сустрэць... толькі ў Купалы. Гэта — словы, утвораныя ім самім, у працэсе работы пад радком, з неабходнасці выказаць, выкласці на паперу тое, што просіцца з душы і сэрца. Гэта — словы-наватворы. Магчыма, што некаторыя з іх паэт узяў з народных гаворак. Але мы гэтага не ведаем. Ды, відаць, і сам паэт не заўсёды адказаў бы, ці вось гэтае слова яго, ці яно ўзята ім ад людзей. Калі і не ўзята — то магло быць узята, бо такое слова — у такой форме — магло быць у людзей, магло быць пачута. І менавіта гэта важней за ўсё.

Скурганіў бы душу чырванцом тваім я:
Гуслям, княжа, не пішуць законаў.

Што значыць скурганіць душу? Відавочна, дзеяслоў утвораны ад назоўніка курган і азначае амярцвіць, загубіць жывую душу, у больш шырокім сэнсе — загубіць, страціць сумленне. Слоўца здалося паэту ўдалым, і ён — як бы знарок для таго, каб засведчыць яго жыццяздольнасць,— выводзіць ад гэтага дзеяслова яшчэ адзін наватвор — дзеепрыметнік скурганены, які ўжывае як мастацкае азначэнне ў тым жа сэнсе амярцвелага, нежывога, нячулага:

Песня мая не шукае прывету,
Ласкі ў скургаееным сэрцы чыім.

Ад дзеяслова глядзець Купала ўтварае аж некалькі новых словў: неўглядзь, няўгледны, нязгледны, прагледзіста. Першае — сінонім да прыслоўя непрыкметна, незаўважна, тым часам:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Ніл Гілевіч: Талісман
Талісман
Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч: Незалежнасьць
Незалежнасьць
Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч: Выбар
Выбар
Ніл Гілевіч
Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.