Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мне сніўся сон: ты адляцела ў вечнасць
І зоркай там зрабілася між зор.
А я, душы і цела супярэчнасць,
Жыву — не звар'яцеў і не памёр.
Штовечар сэрца ходзіць на спатканні,
Насунуўшы на вочы капялюш.
Прызнацца хоча некаму ў каханні,
Ратуючыся ад пакутных сцюж.
Але ні косам, ні сукенцы белай
Не аддае сардэчнай цеплыні,
А ўсё глядзіць з тугой незразумелай
На зорныя халодныя агні.
І ўсё яму сустрэч таемных мала,
І не хапае для вачэй святла.
Чаму, калі зямлю ты пакідала,
Яго ў свае ўладанні не ўзяла?

Так, вонкава нібыта спакойна, але калі ўчытацца глыбока і не вачыма, а сэрцам — для нас адкрыецца сапраўдная трагедыя аднаго з самых высокіх і прыгожых чалавечых пачуццяў, і мы будзем вымушаны прызнаць, што гэтакай сілы вершаў аб каханні на свеце не так і многа. І калі б мне давялося складаць анталогію сусветнай любоўнай лірыкі — у ліку першых я паставіў бы гэты лірычны шэдэўр. Сам не ведаю чаму, але колькі яго ні перачытваю — сэрца кожны раз сціскаецца ад болю.

Лірык, эпік, драматург

Аркадзь Куляшоў — паэт незвычайна шырокага творчага дыяпазону, што выявілася як у агромністым багацці ідэй, тэм і вобразаў, так і ў здзіўляючай жанравай разнастайнасці яго мастацкага плёну. Ні адзін з родаў паэзіі не застаўся ім пакрыўджаны: лірык у ім дружалюбна суіснуе з эпікам, абое разам — з драматургам.

Лірыка А. Куляшова ў сваю чаргу таксама жанрава вельмі разнапланавая. У ёй — і такія згусткі эмоцый інтымнага характару, як знакамітая «Алеся» («Бывай...»), што праз сорак гадоў пасля паяўлення на свет стала ўсенародна любімай песняй; і такія ўзоры высокапаэтычнай публіцыстыкі, як «Слова да Аб'яднаных Нацый» і «Камуністы»; і такія медытатыўна-філасофскія роздумы, як цыкл «Снапы», які па заглыбленасці ў вечныя і ў самыя надзённыя праблемы чалавечага жыцця-быцця бадай што не мае аналога ў савецкай паэзіі 60-х гадоў. (Прызнаюся, што калі я ўпершыню чытаў гэты цыкл, я не мог вызваліцца ад асацыяцый з тым уражаннем, што некалі зрабілі на мяне санеты Шэкспіра.) І нарэшце — такі характэрны для Куляшова лірычны верш апавядальна-сюжэтнай структуры, з рэальна-канкрэтнай падзейнай асновай («На сотай вярсце», «Глушцы», «Ліст з палону», «Над брацкай магілай» і інш.). Уласна кажучы, творы гэтага плану стаяць на ўзмежжы лірыкі і эпасу, некаторыя з іх было б справядліва лічыць лірычнымі апавяданнямі. На гэтым жа ўзмежжы, хаця і з большым ухілам у эпіку, знаходзяцца хрэстаматыйна вядомыя балады Куляшова — «Камсамольскі білет», «Маці», «Балада аб чатырох заложніках» і інш.

З другога боку выразна адчувальнай лірычнасцю пазначаны многія паэмы А. Куляшова, які ў гэтым жанры з'яўляецца непераўзыдзеным у беларускай літаратуры майстрам. У некаторых з іх лірычны пачатак настолькі моцны, што іменна ён вызначыў іх сапраўдную жывую душу. Увогуле ж разабрацца ў паэмнай гаспадарцы Куляшова зусім не проста, і нашых літаратуразнаўцаў тут чакае вялікая работа.

Справа ў тым, што амаль ні адна з яго васемнаццаці паэм сваёй жанрава-стылёвай характарыстыкай не паўтарае другую. Вось ужо дзе сапраўды: пастаяннае — толькі пошук, толькі прага творчасці, а ўсё іншае — у няспынным абнаўленні. Строга эпічная, класічнага ўзору, паэма «Антон Шандабыла», рамантычна-ўзнёслая паэма-песня «У зялёнай дуброве», лірыка-публіцыстычная паэма-араторыя «Хлопцы апошняй вайны», гераічная паэма «Песня аб слаўным паходзе», народная паэма-трагедыя «Сцяг брыгады», паэма-казка «Прыгоды цымбал», паэма-легенда «Перамога», паэма-аповесць «Новае рэчышча», ліра-эпічная паэма «Толькі ўперад», вершаваная хроніка з дзвюх аповесцей «Грозная пушча», філасофская паэма «Цунамі», паэма-біяграфія «Далёка да акіяна», лірычная паэма-споведзь «Варшаўскі шлях». І нарэшце — гістарычная драма ў вершах «Хамуціус».

Разумею, што і самы падзел і ўсе гэтыя вызначэнні — адносныя і, напэўна, могуць быць удакладнены або аспрэчаны. Аднак жа і пры гэтай агаворцы агульная карціна, мне думаецца, не можа не ўразіць: якое багацце эпічных, ліра-эпічных і лірычных тайоў і фарбаў, якая неспатольная прага наватарства! І зноў жа я вымушаны нагадаць, што падобная здольнасць пераключацца на ўсе магчымыя эмацыянальна-псіхалагічныя рэгістры чалавечай душы, пераўвасабляцца і перасатвараць сябе нанова і нанова — у адпаведнасці з ідэйна-эстэтычнымі вымогамі часу, асвойваць раней не знаёмыя мацерыкі рэчаіснасці кожны раз у новым творчым плане, адмыкаць вечныя загадкі ясыцця кожны раз новым ключом,— гэта ёсць здольнасць паэтаў вялікіх. Думаю, што спасылацца на імёны не трэба — чытач можа лёгка назваць іх сам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x