Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адзінае, што заставалася ў яго нязменным, гэта — патрабавальнасць да сябе, строгая да бязлітаснасці вымагальнасць майстра, якую ён прад'яўляў да сваёй уласнай работы. Кампазіцыя твора, дакладнасць рытму і інтанацыі, эўфанічная чысціня і выразнасць радка, культура слова — усё гэта было яго найвялікшым клопатам. Што датычыць майстэрства ў самым поўным і дакладным сэнсе гэтага паняцця, то ў сучаснай нашай паэзіі, на маю думку, мала хто можа стаць поплеч з ім. Ва ўсёй савецкай паэзіі — я маю на ўвазе.

Кніга «Хуткасць», бясспрэчна,— вяршыня спелай творчасці паэта. Са шчырай глыбокай удзячнасцю да памяці аўтара закрываеш яе старонкі, застаючыся ва ўладзе думак і пачуццяў вялікага мастака. З гордасцю думаеш пра паэзію, якая можа явіць такое: пранікнёны лірызм і маштабнасць думкі; сапраўдны драматызм перажыванняў і выверанае пачуццё гістарызму; усёабдымны, усёахопны погляд на свет, на жыццё, па час; глыбіня пранікнення ў з'явы быцця; карацей кажучы — далучэнне да таямніц «кніг несмяротных». Перабольшання тут няма. Смерць падвяла рысу фізічнаму жыццю аўтара, але — не жыццю яго натхнёнага слова. Як сказаў сам паэт: «Над словам, што было не дагаворана пад кулямі, не стаўце смерці знак».

1979

3. Крокамі волата

Год назад перастала біцца сэрца аднаго з самых выдатных паэтаў нашага часу Аркадзя Аляксандравіча Куляшова. У гэтыя дні яму споўнілася б шэсцьдзесят пяць, і напэўна мы радаваліся б сёння яго новым вершам і паэмам, што жылі ў яго думках, вынашваліся і выспявалі ў душы ды так і засталіся ненапісанымі. Радасць новых сустрэч з ім назаўсёды адабрана ў нас няўмольным лёсам, і ўсё, што мы зараз можам,— гэта перагартаць нанава яго агромністую творчую спадчыну, нанава спаткацца з тым, што даўно і навек прапісалася ў нашых сэрцах, стала жыватворнай, стымулюючай сілай духоўнага росту кожнага з нас і неад'емнай часткай духоўнай скарбніцы Радзімы.

Мы ведаем, як высока цанілі творчасць А. Куляшова яшчэ пры жыцці паэта яго чытачы і крытыкі, калегі і пабрацімы — знакамітыя майстры шматнацыянальнай савецкай літаратуры. Дастаткова ўспомніць артыкулы вялікага рускага паэта Аляксандра Твардоўскага. І ўсё ж належная і на ўвесь голас размова пра творчы плён паэта, пра яго ролю ў развіцці беларускай і ўсёй савецкай паэзіі павядзецца, мабыць, толькі цяпер, калі яго няма побач з намі, калі ўжо нішто нікому не павінна перашкодзіць убачыць, зразумець і ацаніць тое, што не хапіла мужнасці ўбачыць і прызнаць раней. Зрэшты, гэта звычайны лёс амаль усіх волатаў мастацкага слова, сапраўдную веліч якіх суджана вырысаваць толькі будучыні. Што будучыня за Куляшовым — у гэтым наўрад ці хто з чытачоў можа ўсумніцца. Спадкаемцы паэта будуць зноў і зноў звяртацца да ягоных кніг, каб лепш зразумець не толькі яго эпоху і яго сучаснікаў, а перш за ўсё — сябе і свой час, каб прычасціцца душой і сэрцам да цудадзейнай жывой крыніцы чалавечай радасці і смутку, гневу і болю, дабрыні і спагады.

Не прэтэндуючы на ўсебаковы разгляд творчай спадчыны А. Куляшова, хацеў бы падзяліцца некаторымі прыватнымі заўвагамі і меркаваннямі, што ўзніклі пры апошнім перагортванні яго паэтычных старонак.

Інфантыльнасці не было і ў падлетка

Мабыць, многіх чытачоў здзіўляла і здзіўляе, як рана пачаў А. Куляшоў выступаць у друку з зусім не дзіцячымі вершамі, як рана набыў вядомасць і прызнанне. Сапраўды, у трынаццаць-чатырнаццаць гадоў ён піша і друкуе творы, у якіх няма і следу натуральнай для такога ўзросту інфантыльнасці. У шаснаццаць гадоў выдае першы зборнік «Росквіт зямлі», сама назва якога гаворыць аб тым, што надлетак-паэт жыве вялікімі падзеямі эпохі, надзённымі турботамі народа і краіны, валодае адчуваннем часу, разумее самае істотнае і галоўнае ў ім. У семнаццаць гадоў піша паэму «Крыўда» — твор, які зрабіў бы гонар многім сталым і вядомым у той час паэтам.

Ведаю, што праводзіць гістарычныя апалогіі — справа рызыкоўная, але памяць міжволі нагадвае, якой высокай паэтычнай культуры вершы і паэмы пісалі ў чатырнаццаці-пятнаццацігадовым узросце Пушкін і Лермантаў або шаснаццацігадовы Максім Багдановіч. Падобнае незвычайна ранняе выспяванне чалавека і паэта, з выключнай чуйнасцю да слова, да складу і ладу ў вершы, бачым мы і ў творчай біяграфіі Аркадзя Куляшова. У васемнаццаць гадоў ёй аўтар трох зборнікаў паэзіі і вялікай (110 кніжных старонак!) драматызаванай паэмы «Аманал», крытычны разгляд якой зрабіў у спецыяльным артыкуле народны паэт Якуб Колас. У дваццаць пяць гадоў ён піша вершы і паэмы, якія сталі хрэстаматыйнымі, сталі нашай савецкай паэтычнай класікай. У няпоўных трыццаць ён ужо знакаміты на ўвесь Савецкі Саюз і вядомы за межамі краіны, адзін з самых прызнаных і аўтарытэтных майстроў савецкай паэзіі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x