Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мне здаецца, што гэтыя агульнавядомыя факты і дасюль яшчэ належным чынам у нас не асэнсаваны, а між тым яны з'яўляюцца пераканаўчым сведчаннем, якой арганічнай творчай сілы і моцы паэт прыйшоў паўвека назад у беларускую літаратуру.

Вернасць свайму крэда

Перагортваю том за томам і яшчэ і яшчэ раз пераконваюся: на рэдкасць паслядоўны ў сваіх ідэйна-эстэтычных прынцыпах і перакананнях паэт! Яшчэ ў даваенныя гады, з мужным і ясным усведамленнем адказнасці за ўзяты на сябе абавязак, ён абвясціў:

Хачу неспакойнаю хмарай грымець,
Маланкамі ўвесь апавіты,
Каб цяжка адразу было зразумець
Ці вокам акінуць, які ты.
Спакою не ведаць ні ноччу, ні днём
І не прыставаць у знямозе,
Вялікай любові дажджом і агнём
Зямлю цалаваць на дарозе.

Тады ж быў ім напісаны першы варыянт яшчэ аднаго верша, вядомага нам у рэдакцыі крыху пазнейшай пары, у якім гэтак жа ярка і хораша пацвярджаецца і ўдакладняецца абвешчанае паэтычнае крэда:

Я ўпарты, не кіну пачатае справы,
Каменне крышу,
Разграбаю пяскі,
Пад кпіны аматараў лёгкае славы
Капаю рэчышча ўласнай ракі.
З надзеяй гляджу па крыніцу спатканую,
Хачу, каб яна разлілася ракой...
Не Волгай магутнай,
Не нават Камаю,
Хоць Бесяддзю, што на радзіме маёй.
Бо прагай да працы ахоплены часта я,
І сэрца абпалена смагай радка,
Бо жыць не магу,
Як каня няшчасная,
Кропляй дажджу з лесавога лістка.

Вось маштаб і мерка патрабавальнасці да сябе, да сваіх пачуццяў і дум, да сваёй працы,— маштаб і мерка, ад якіх на іншыя, больш дробныя і мізэрныя, ён ужо не перайшоў ніколі! Вось уяўленне аб сваёй жыццёвай і творчай пазіцыі, аб сваім чалавечым і пісьменніцкім абавязку! Таму і здзіўляюць і ўражваюць нас у яго кожнай кнізе волатаўскі размах і маштабнасць псіхалагічных, сацыяльных і палітычных метафар, смеласць яго паэтычных параўнанняў і гіпербал. «Мне ў рукі лёс не шпагу даў, не лук, а ўсю Зямлю, з арэнай — Млечным Шляхам. Качу яе, падобную на мяч, ахопленую вадародным жахам, як хворую, загортваю ў кумач...» Якая грандыёзная і ў той жа час натуральная і дакладная метафара: іменна чырвоны сцяг камунізма здольны вылечыць, выратаваць чалавецтва ад пагібелі! Яшчэ адзін прыклад — з вepшą пра паэта, што нарадзіўся каля Свіцязі і быў вымушаны назаўсёды расстацца з каханай Марыляй: «А ён упаў, няшчасны, з яе вянком у пыл. А як устаў з дарогі, то быў чарней ад хмар — на лес падобны быў ён, якім прайшоў пажар». Хто хоць аднойчы бачыў гарэлы лес адразу ж пасля пажару, той ацэніць гэты вобраз і пагодзіцца, што цяжка знайсці больш трапнае і больш яркае параўнанне для непапраўнага чалавечага гора.

Гіпербалічнасць метафар і іншых паэтычных тропаў, якія пры гэтым не трацяць арганічнасці і эстэтычнай мэтазгоднасці,— адна з характэрных і зайздросных рыс куляшоўскага почырку, дакладная выява яго магутнай і няўрымснай паэтычнай натуры.

З гадамі, чым далей адыходзіла вясна маладосці, тым усё часцей задумваецца паэт над сваім уласным творчым лёсам, над пройдзеным і перажытым, над здзейсненым і тым, што яшчэ хацеў бы здзейсніць. Роздуму вымагалі і гістарычнага значэння падзеі ў грамадска-палітычным жыцці краіны канца 50 — пачатку 60-х гадоў. Менавіта ў гэты перыяд, як ніколі раней часта, Аркадзь Куляшоў спрабуе сфармуляваць сваё творчае крэда, з усёй яснасцю і катэгарычнасцю выказаць сваё разуменне грамадзянскага абавязку паэта. Хачу папрасіць чытача прайсціся ўдумлівым вокам па радках, выбраных мною з кнігі «Сасна і бяроза».

Ні перад злом, ні перад крывадушным
Сцяг белы я ніколі не ўзніму.
Я сам сябе гатоў хутчэй навесіць,
Чым існаваць для непатрэбных спраў.
Лепш цяжка жыць, чым быць бадзёрым трупам –
Гарэць агнём, якога ўжо нямаш.
Таварыш соснам, караедам вораг,
Мой верш, як дзяцел, зранку па нагах...
А колькі вандраваць яму, каб словам
Боль загаіць людскі, хаця б адзін?
Нашто мне зрок, навошта гучны крок,
Хвілін імклівасць, цішыні хвіліны.
Турботы дня, апошнія навіны,
Крывёй не перагнаныя ў радок?
Я на ўсё жыццё абраў дарогу,
На якой калючак больш, чым руж.

Як бачым, усё тая ж, знаёмая нам і па юнацкіх вершах і па творчасці часоў вайны, пазіцыя: безаглядная вернасць аднойчы абранаму шляху, бескампраміснасць думкі і слова, поўная, да астатку, самааддача ў працы над радком. Без творчасці, без штодзённага служэння словам народу, людзям — няма для паэта сэнсу існаваць і жыць. А творчасць — гэта гіганцкая, знясіляючая, калі хочаце, катаржная праца («я — вязень твой, а ты — мая турма»), гэта — гранічнае напружанне і перанапружанне душэўных сіл, гэта нямногім даступная апантанасць пошуку і захаплення.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x