Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нам нельга ніяк забываць, што літаратурнай мовай на Беларусі была альбо польская, альбо руская, і беларускія пісьменнікі ў друку маглі карыстацца ці той ці другой, але не роднай беларускай. Што ж ім заставалася рабіць, калі родная мова афіцыйна была забаронена для культурнага ўжытку, была гвалтоўна выцеснена з дзяржаўных устаноў, са школ, з друку і г. д. і жыла толькі ў беднай хаце селяніна? У такіх умовах інструментам выяўлення дум і пачуццяў народа, сродкам адлюстравання яго жыцця для перадавой інтэлігенцыі служыла іншая мова, а іменна — польская (пазней — часткова руская). Але што, апрача мовы, польскае было ў саміх творах? Можа, вобраз Польшчы і польскага народа? Нічога падобнага!

Ну, вось, скажам, Ян Баршчэўскі. Хіба яго «Шляхціц Завальня» — не твор беларускай літаратуры, калі ён увесь цалкам трымаецца на беларускім этнаграфічна-фальклорным матэрыяле, калі там з кожнае старонкі беларускім духам цягне? Як ён пісаў гэтую сваю кнігу? Звернемся зноў да артыкула Р. Падбярэскага: «Аднак каб добра зразумець сказанае мною, трэба ведаць яго асабіста, трэба бачыць яго з кіем пілігрыма ў руках, так як я спатыкаў яго ў маіх падарожжах, пешкі, сярод простага беларускага люду, на плытах Дзвіны, у прыдарожных корчмах, на сцежках, ледзь назначаных у лесе, і на вялікіх гасцінцах!» Там жа чытаем: «Тое, што піша п. Баршчэўскі прозай, не датычыць прама ні гісторыі, ні літаратуры, ні мовы Беларусі, але рэчы больш: важнай, а менавіта духу і паэзіі народа, адкуль выйшлі і гісторыя, і літаратура, і мова. Ухапіўся ён за самую жыццёвую аснову і вырашыў паказаць у мастацтве вялікі народны вобраз». І далей: «Ёсць у яго асаблівы талент да апісанняў прыроды роднага краю, якія ўсюды дыхаюць такой свежасцю, такой праўдай, так пераносяць у тыя ваколіцы...» І яшчэ: «У апавяданнях Баршчэўскага бачу я першае праяўленне духу беларускага простага народа...» Дык што ж замінае нам лічыць гэты твор сваім? Здаецца, нічога. Усім сваім духам і зместам ён наш, беларускі, і напісаны беларусам. А калі так — чаму мы яго не перавыдаём, з адпаведнай прадмовай і каментарыямі, для сучаснага чытача на роднай мове?

У Балгарыі, у другой палавіне XIX стагоддзя быў паэт і асветнік Грыгор Пырлічаў. Найбольш значныя свае творы «Артамалос», «Скендэрбей», «Ваявода» — у сілу пэўных гістарычных прычын — ён напісаў на грэчаскай мове. У двухтомнай анталогіі балгарскай паэзіі (Сафія, 1969) (урыўкі з паэм «Скендэрбей» і «Ваявода» пададзены ў перакладзе на сучасную балгарскую мову. Справядліва? Несумненна, справядліва! Бо хіба Г. Пырлічаў грэчаскі паэт, хаця і пісаў па-грэчаску? Ды ні ў якім разе! Там у кожным радку крычыць душа і сэрца балгарына! Падобных прыкладаў у гісторыі сусветнай літаратуры нямала. Змушанае, па няволі, выкарыстанне пісьменнікам іншай мовы, а іменна — мовы пануючай культуры, не пазбаўляе права лічыць яго сваім, прадстаўніком літаратуры народа, да якога ён належаў. Інакш — гэта будзе неразумнае і вартае жалю самаабкраданне, ганебная непавага да саміх сябе.

Як сведчаць навейшыя выданні па гісторыі беларускай літаратуры, у тым ліку і зборнік «Пачынальнікі», мы пачынаем пра гэта думаць сур'ёзна, пачынаем паважаць сябе. І трэба рашуча прадаўжаць у гэтым кірунку! Трэба вярнуць беларускай літаратуры ўсё, што ёй налеяшць па праву, вярнуць законным спадчыннікам тое, што было створана іх дзядамі і прадзедамі на роднай беларускай зямлі. Бо працэс развіцця беларускай літаратуры ў стагоддзях быў неперарыўны— незалежна ад таго, на якой мове нейкая яе часціна стваралася: ці на лацінскай у часы Гусоўскага, ці на рускай у часы Сімяона Полацкага, ці на польскай у часы Чачота і Баршчэўскага. Адна эпоха наследавала спадчыну другой, папярэдняй эпохі і развівала прафесійную мастацкую культуру Беларусі далей. Выкідваць з гэтага паступальнага руху пэўныя эпохі ці перыяды з іх набыткамі і дасягненнямі — значыла б дапускаць грубую памылку. Не кажучы пра тое, што гэта было б антыпатрыятычна і проста не зусім маральна.

Тым больш калі падумаеш, у якіх жахлівых умовах пачыналі гэтыя першыя апосталы новай беларускай літаратуры. Якіх трудоў і пакут каштавала ім прабіць дарогу да чытача хаця б адной кнізе, хаця б аднаму вершу, хаця б аднаму радку на роднай мове! Хоць у якім-небудзь календары, у дадатку да газеты, калі не асобным выданнем! І калі наш сённяшні малады чытач усё гэта будзе ведаць — будзе ведаць, якія людзі былі і як шчыра ахвяравалі яны сілы і сродкі на падтрымку роднай літаратуры — з надзеяй і верай, што прыйдзе час яе ўзвышэння і росквіту — то напэўна ж прызадумаецца ён, гэты наш малады сучаснік, і зразумее, што перад іх памяццю, перад грамадзянскім подзвігам «пачынальнікаў» сорамна не даражыць сёння роднай літаратурай, не шанаваць яе і не клапаціцца аб будучым яе лёсе. Каб узвышэнне і росквіт набывалі яшчэ большы размах і маштабы!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x