Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зноў вяртаючыся да канфлікту Семяновіча з Барысенкам, мушу падкрэсліць, што тут Антон Аляксандравіч не сказаў пра самае галоўнае. У Інстытуце літаратуры тады арганізавалася ладная група навуковых супрацоўнікаў з кандыдацкімі ступенямі, якія намерыліся скінуць Барысенку з дырэктарскага крэсла. Закулісна гэтай групай дырыжыраваў Ю. Пшыркоў. Знешне сваёй апазіцыйнасці ён ніяк не праяўляў, мабыць, разлічваючы, што так у яго будзе больш шансаў трапіць на пасаду кіраўніка Інстытута, калі ўдасца зваліць Барысенку. Семяновіч жа ўзначальваў апазіцыянераў адкрыта. У іх склад уваходзілі, апрача яго, А. Коршунаў, М. Луфераў, С. Александровіч, В. Жураўлёў, К. Хромчанка. Яны напісалі ліст у ЦК КПБ з прэтэнзіямі да Барысенкі. Якія канкрэтна былі тыя прэтэнзіі, я не ведаю, бо самога ліста не чытаў. Але што ён быў і выклікаў найбольшае Барысенкава абурэнне, ведаю дакладна.

Кіраўнічая кар’ера Барысенкі тады вісела на валаску. Бо гэта ж не жартачкі, што ажно шэсць чалавек з навуковымі ступенямі адкрыта ўзбунтаваліся супроць свайго кіраўніка, патрабуючы яго замены. Але Барысенка і тут перамог. Ён заручыўся падтрымкай ЦК КПБ і разгром апазіцыі правёў па ўсіх правілах чыноўніцкага майстэрства. Найперш ён узяўся за Коршунава, які два гады рабіў «Хрэстаматыю» па старабеларускай літаратуры, кнігу вельмі патрэбную, але няпланавую. Сваю планавую тэму, за працу над якой атрымліваў зарплату ў Інстытуце літаратуры, Коршунаў праваліў поўнасцю. Пакуль ён не ўздумаў бунтавацца супроць дырэктара, дык той не прыспешваў яго са справаздачай, мабыць, мяркуючы, што і па планавай тэме чалавек нешта робіць. А з Коршунавым-бунтаўніком размова аказалася рашучай. У канчатковым выніку Коршунаў напісаў заяву, што яго подпіс на лісце ў ЦК паставілі без ягонай згоды, значыць, падрабілі. А дакумент з падробленым подпісам ужо не дакумент. Словам, Коршунаў падвёў сяброў па апазіцыі найбольш, але дзякуючы гэтаму ў Інстытуце застаўся.

Застаўся і Жураўлёў, які ўвогуле вызначаўся сваёй памяркоўнасцю. Ён шчыра пакаяўся. І Барысенка яму дараваў часовую няўстойлівасць. Хромчанка і Александровіч пайшлі ў БДУ чытаць грувасткі курс літаратуры народаў СССР, Семяновіч — у Мінскі педінстытут (цяпер БДПУ імя Максіма Танка). Пісаў Семяновіч заўсёды ў лепшым выпадку пасрэдна. Але пакуль сядзеў ціха, дык гэта неяк даравалася, хоць пэўныя нараканні былі. А як стаў ваяваць, дасталося і яму напоўніцу. Што тут зробіш... На вайну трэба ісці добра ўзброеным. А калі належнай узброенасці няма, на перамогу разлічваць наіўна.

Здзіўляе ў кнізе Семяновіча і тое, што ён выдае сябе непагрэшным празарліўцам, хаця таксама паўтараў усе тыя казённыя догмы, без прызнання якіх наша літаратуразнаўства ў часы таталітарызму існаваць не магло. Ужо не ў жахлівыя 1930-я гады, а ў перыяд адносна ліберальнай хрушчоўскай адлігі A.Семяновіч падтрымаў той паклёп на беларускую інтэлігенцыю, які зрабіў З. Бядуля ў другім томе рамана «Язэп Крушынскі», дзе праз вобраз Антона Цярэшкі здзекліва высмейваўся Янка Купала, зняважліва пісалася аб працы «Узвышша», у негатыўным асвятленні трактавалася творчасць У. Дубоўкі, Я. Пушчы, крытыка А. Бабарэкі. Пры гэтым падаваліся сапраўдныя назвы іх твораў, цытаты з вершаў, вытлумачаныя з нядобразычлівасцю, характэрнай для гаворкі пра заклятых ворагаў. У скажоным асвятленні Бядуля паказаў акадэмічную канферэнцыю 1936 года, якая паўстае ў рамане як зборышча замежнікаў, што прыехалі ў Беларусь рыхтаваць дзяржаўны пераварот.

Фактычна Бядуля скаціўся да антыбеларускіх твораў. Такім творам стаў другі том рамана «Язэп Крушынскі», напісаны ва ўгоду пагромшчыкам бе­ларускай літаратуры. Семяновіч жа ў сваёй брашуры «Змітрок Бядуля» (Мінск, 1960) сцвярджаў: «Абапіраючыся на гістарычныя факты, Змітрок Бядуля раскрывае контррэвалюцыйную дзейнасць беларускіх буржуазных нацыяналістаў як у часы нямецкай і белапольскай акупацыі Беларусі (1918— 1920), так і ў першыя гады мірнай стваральнай працы савецкага народа. Наш народ выкрыў змяінае гняздо ворагаў і абясшкодзіў яго. Усе так званыя “прэм’еры”, “маршалкі”, “міністры” былі выкінуты на сметнік гісторыі».

На самой справе Бядуля абапіраўся не на гістарычныя факты, а на іх крывадушнае перакручванне, на знарочыстыя інсінуацыі, якія патрэбны былі нашым тагачасным уладам для пагрому беларускай культуры. Тое, што злачыннай антыўрадавай дзейнасці не вялі людзі, абвінавачаныя ў нацдэмаўшчыне, буржуазным нацыяналізме, пацвердзіла сама савецкая ўлада, пасмяротна рэабілітаваўшы за адсутнасцю складу злачынства і B. Ластоўскага, і А. Луцкевіча (на іх быў ківок праз распісванне злачыннага гнязда «прэм’ераў», «маршалкаў», «міністраў»), і Дубоўку, і Пушчу, і Бабарэку, і іншых пакутнікаў, распінаных за любоў да Беларусі, за шчырую працу па ўздыме яе культуры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x