Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У жахлівыя 1930-я гады, калі барацьба з так званай нацдэмаўшчынай зрабілася афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай, дзікія вульгарызатарскія арты­кулы станавіліся не выключэннем, а звыклай нормай, для публіцыстаў з партыйным білетам абавязковай. Той жа Бранштэйн, член бальшавіцкай партыі з 1924 года, быў ваяўнічым крытыкам. Ён напісаў цэлы шэраг артыкулаў з навешваннем самых грозных ярлыкоў на добрых пісьменнікаў. Чаго варты толькі ягоны артыкул «Апошні рэйд шукальнікаў хараства з Сівецкага сельсавета», накіраваны супроць М. Зарэцкага. Але па іроніі лёсу крытык быў расстраляны бальшавікамі разам з Зарэцкім.

Семяновіч жа з’едліва зазначае, што Бранштэйн быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання праз чатыры месяцы пасля Барысенкавага артыкула. Гэты артыкул Семяновіч кваліфікуе як данос. На самой жа спра­ве даносу ў такіх артыкулах пры ўсёй іх жахлівасці не было. Яны пісаліся, паўтару, па партыйнай разнарадцы супроць тых асоб, якія падлягалі рэпрэсіраванню. Выканаўцы такіх разнарадак ні грамадзянскай мужнасці, ні звычайнай чалавечнасці не выяўлялі. І за гэта яны нясуць усю меру маральнай адказнасці. Але губілі людзей усё ж не яны. Губіла тая сістэма, якая тыя разнарадкі давала. Гэта наглядна выяўляецца ў трагічным лёсе Максіма Гарэцкага. Падставай для яго расстрэлу быў, канечне ж, не Барысенкаў артыкул (ён зусім не ўпамінаецца ў следчай справе, па якой пісьменніку вызначылі смяротны прысуд). І нават не самы сапраўдны данос у галоўную бальшавіцкую газету «Правда», напісаны зайздрослівым лайдакаватым калегам па апошнім месцы настаўніцкай працы М. Гарэцкага, а зусім іншыя матэрыялы. Следчыя, якія атрымалі заданне падрыхтаваць забойчы кампрамат на пісьменніка, згарбузавалі сфальсіфікаваныя паказанні сведкаў, прыпісалі бязвіннаму пакутніку шпіянаж у карысць Польшчы, «контррэвалюцыйную работу», «тэрарыстычныя і контррэвалюцыйныя намеры» і іншую стандартную па тых часах лухту, сур’ёзна даказваць якую ніхто і не збіраўся. Дастаткова было таго, што чалавека судзілі раней, у 1931 годзе, хоць таксама беспадстаўна. «Таму былі даносы ці не былі — вынік быў бы аднолькавы: адбіралі незагінуўшых у мінулыя гады «недабітых» «ворагаў на­рода», — слушна напісаў Р. Гарэцкі, пляменнік пісьменніка, выдатны вучоны, якога ніяк нельга западозрыць у неаб’ектыўным стаўленні да свайго дзядзькі.

Не ведаць пра ўсё гэта Семяновіч не мог, бо ўсе падрабязнасці гібелі Га­рэцкага апублікаваны па архіўных матэрыялах у друку яшчэ ў 1990-я гады. Самае грунтоўнае іх асвятленне даецца ў кнізе Р. Гарэцкага «Ахвярую сваім “я”.» (Мінск, 1998).

Але Семяновічу карцела даняць Барысенку, тады ўжо нябожчыка, любой цаной. І ён нагрувашчваў абвінавачанні, не лічачыся ні з чым. Як дрэнная фантастыка ўспрымаецца гаворка пра тое, што Барысенка намагаўся неяк перашкодзіць выданню невялічкага зборніка выбраных твораў М. Гарэцкага, падрыхтаванага Семяновічам у 1960 годзе. Семяновіч тады зрабіў, вядома, добрую справу, хоць творчасць нашага класіка ацаніў вельмі неадэкватна, напісаўшы ў прадмове да кнігі так: «Шмат якія творы М. Гарэцкага для нашага часу гучаць ужо анахранічна, яны не могуць задаволіць сучаснага чытача ні сваім зместам, ні эстэтычнымі якасцямі. Аднак некаторыя яго апавяданні і аповесці маюць пазнавальнае значэнне і ўяўляюць пэўную цікавасць».

Барысенка вымусіў на такую ацэнку? Дык ён жа ніяк не вызначаў характар таго больш чым сціплага выдання і яго прадмову. І чым кіраўніку Інстытута літаратуры пагражала публікацыя твораў пісьменніка?

Трохі пазней (у 1968 годзе) я выдаў невялікую кніжку «Максім Гарэцкі» (яна пра пісьменніка была ў нас першай) і паслаў адзін экзэмпляр Барысен­ку. Ён мне падзякаваў і ніякай незадаволенасці з-за таго, што я ўзяўся даследаваць творчасць Гарэцкага, ніколі не выказваў.

Але пара вярнуцца да таго канфлікту, з-за якога Семяновіч мусіў пайсці з Інстытута літаратуры. Гэты канфлікт разгортваўся на маіх вачах. І я мушу сказаць, што Семяновіч падае яго зусім непраўдзіва. «А пачалося ўсё з-за таго, што я заступіўся за аднаго малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута Дзмітрыя Захаравіча Бародзіча, якога дырэктар задумаў звольніць з працы. Бародзіч аказаўся «няўгодным» Барысенку таму, што зашмат ведаў пра яго былую дзейнасць. Ён почасту паказваў супрацоўнікам Інстытута фотакопіі друкаваных у перыёдыцы 1930-х гадоў артыкулаў Барысенкі, у якіх узводзіўся паклёп на некаторых беларускіх пісьменнікаў, яны абвінавачваліся як «ворагі народа». Але па гэтай прычыне звольніць Бародзіча было нель­га. Таму Барысенка вырашыў дзейнічаць іншым шляхам. Ён стварыў атэстацыйную камісію з асабіста адданых яму супрацоўнікаў Інстытута і даў ім заданне праверыць усю навуковую працу Бародзіча, выявіць яе недахопы і даць заключэнне аб нізкай якасці ўсёй яго навуковай прадукцыі. Услужлівая камісія так і зрабіла. На падставе яе высноў Вучоны савет Інстытута не атэставаў Бародзіча. І дырэктар Інстытута меў законнае права звольніць яго як прафесійна непрыгоднага. Усё гэта, вядома, было шыта белымі ніткамі, і на Вучоным савеце ў час адабрэння вывадаў атэстацыйнай камісіі я выказаў нязгоду і ўстрымаўся ад галасавання».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x