Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І яшчэ застаецца ў Ігната ноч развітальнага кахання з жонкай. Яно пададзена ў цнатліва-ўзвышаным ключы, без той натуралістычнай аголенасці, якая ўсё больш запалоньвае сучасную літаратуру, даходзячы ў некаторых аўтараў і ледзь не да адкрытай парнаграфічнасці. У апавяданні Чыгрынава самыя інтымныя падрабязнасці ўвогуле тактоўна апушчаны. Але моцны сва­ёй жыццёвасцю эпізод напісаны так, што мы выразна адчуваем усю не растрачаную за дзесяць шлюбных гадоў сардэчнасць узаемадачыненняў мужа і жонкі, іхнюю пяшчотнасць, абвостраную вельмі блізкім, ужо ранішнім, расстаннем: «Ігнат спачатку доўга цалаваў змакрэлы ад слёз жончын твар, адчуваючы, як налівалася млявай пяшчотаю цела, пасля падхапіў яе на рукі — якая яна ў яго лёгкая! — і, асцярожна ступаючы, панёс па сходках.

На шырокім выгане, што быў паміж полем і гародамі, усімі краскамі лета пахла ў копах лугавое сена».

Зусім скупы пейзажны штрых, што завяршае эпізод, інтуіцыяй мастака дасканала вывераны і таму так шмат гаворыць пра пачуцці герояў. Бо гэта менавіта ім, Ігнату і Анюце, асабліва моцна пахла лугавое сена на тым вы­гане, дзе яны кахаюцца, хутчэй за ўсё, апошні раз — з найцяжэйшай вайны супроць гітлераўцаў, на якую ішоў Ігнат, вярталіся вельмі ж нямногія яго равеснікі.

Хораша гучыць магутны заключны акорд апавядання, яшчэ раз нагадваючы і пра сапраўдную павагу вяскоўцаў да Ігната, і пра натуральнасць учынкаў, думак і пачуццяў яго самога і ягонай жонкі, і пра разуменне людзьмі таго, што яго чакаюць вялікія выпрабаванні, ухіліцца ад якіх чалавек не можа, не мае права: «Праводзіць Ігната ўранні сабралася ўся вёска. А Ігнат быў спакойны, як зямля пасля дажджу, і нават жартаваў, хоць гэта яму не кожны раз і ўдавалася. Не спяшаючыся, ён абыходзіў па адным сваіх аднавяскоўцаў, трос ім рукі і сарамліва чырванеў: яму было трохі не па сабе ад таго, што праз яго да коўрат сабралася столькі народу. Жонка больш не плакала. І гэта падабалася Ігнату. І толькі пасля таго, як ужо развітаўся з усімі і пайшоў, паскараючы крок, па дарозе, ён пачуў за спіною немы плач. Бабы суцяшалі жонку, паціху перагаворваліся і не пераставалі глядзець на дарогу, па якой ішоў на вайну яшчэ адзін чалавек».За эпічнай важкасцю і стрыманай прастатой такіх бездакорна выпісаных малюнкаў з моцна скандэнсаванай унутранай энергіяй ужо ўгадваецца дыханне раманнай прозы. Зрэшты, далёка не кожны раман, прынамсі, з тых, што пісаліся ў нас у 1960-я гады, нёс у сабе столькі праўды пра чалавека, яго душэўнае высакародства, колькі ўмясціла яе невялікае апавяданне Івана Чыгрынава. У ім жа, акрамя ўсяго іншага, дакладна адлюстравана і дзіцячая псіхалогія, без знарочыстага падкрэслівання, але выразна паказана наіўнасць Ігнатавага сына, яшчэ хлапчука. Ён, даведаўшыся, што бацька ідзе на вайну, узрадаваўся, бо па сваім малалецтве яшчэ не разумеў, што менавіта для радасці тут менш за ўсё падстаў. Але ж дзеці застаюцца дзецьмі.

Логіку і псіхалогію дзяцей Іван Чыгрынаў адчуваў вельмі глыбока і дасканала выявіў не толькі ў апавяданні «Ішоў на вайну чалавек», але і ў іншых сваіх творах рознай жанравай прыналежнасці. Ён з бацькоўскай пяшчотнасцю любіў дзяцей, нярэдка хваліўся дзвюма сваімі дочкамі, якія закончылі сярэднюю школу кожная з залатым медалём, і асабліва ганарыўся ўнукам Іванам, які і знешне падобны на свайго славутага дзеда-пісьменніка, і некаторыя рысы ягонага характару атрымаў разма з дзедавымі генамі. Яны ж ідуць, як сцвярджаў Іван Гаўрылавіч, не ад мужыцкіх каранёў, а ад далёкага ажно ў шостым калене (для ўнука ўжо і ў сёмым) продка з панскага роду. Чыгрынаў называў і прозвішча таго панскага продка. Ды гэта ўжо іншы сюжэт, нагода для іншай размовы. Цяпер жа хіба дадам яшчэ тое, што ў пісьменніцкім асяроддзі вострыя на язык жартаўнікі трохі пасмейваліся з панскай радаслоўнай Івана Гаўрылавіча і не без намёку на яе ахрысцілі яго, трэба сказаць, ганаровай мянушкай «Святлейшы» — пад самога князя Пацёмкіна, які ў Крычаве збудаваў для сябе адмысловы палац. Ад Крычава ж да касцюковіцкага Вялікага Бору, у якім нарадзіўся Чыгрынаў, адлегласць яўна не касмічная.

2000 г.

МАСТАЦКІ СВЕТ ІВАНА ЧЫГРЫНАВА

Так зазначаў пра Івана Чыгрынава Алесь Пісьмянкоў — «пісаць для яго азначала жыць». Ужо на схіле сваіх зямных дзён Іван Чыгрынаў, падсумоўваючы вынікі зробленага, казаў: «Літаратура стала маім жыццём, маім лёсам, маёй справай, вялікай справай». І ў яго шчырых словах не было перабольшвання: пісьменнік самааддана, з душэўнай апантанасцю, уласцівай выдатным мастакам, працаваў у літаратуры трыццаць пяць гадоў. Ён вызначаўся глыбінёй разумення часу і чалавека, рознабаковасцю творчых інтарэсаў і жанравых схільнасцей. Мастацкая проза ад кароткага апавядання да рамана з эпапейным замахам, драматычныя творы ад сцэнічнага абразка да поўнаметражных п’ес у выглядзе звыклай драмы і нязвыклага трагічнага гратэску, публіцыстыка ад дзённікавых занатовак і падарожных нататак да палымянага выступлення супраць чыноўніцкай абыякавасці ў дачыненні да ахвяр чарнобыльскай катастрофы, літаратурная крытыка ад невялікага настраёвага эсэ да грунтоўнага, канцэптуальна-заглыбленага артыкула з шырокім ахопам мастацкіх з’яў — усё гэта так ці іначай было падуладна пісьменніку, склала яго важкі творчы набытак, істотны для ўсёй беларускай літаратуры і ў яе барацьбе за праўду і чалавечнасць, і ў яе руху да эстэтычнай дасканаласці. Дапытлівая думка мастака, узброенага яркім адметным талентам, вялікай эрудыцыяй і моцным грамадзянскім тэмпераментам, свабодна сягала ад трапяткой сучаснасці да поўных драматызму старонак нашай шматпакутнай гісторыі. Але галоўнай падзеяй для чалавечага і пісьменніцкага лёсу Чыгрынава стала, як ён сам казаў, Айчынная вайна, сустрэтая ім ва ўражлівым дзіцячым узросце. Менавіта з глыбінным адлюстраваннем жыцця, подзвігу і трагедыі народа ў гэтыя вогненныя гады звязаны самыя значныя чыгрынаўскія дасягненні ў літаратуры, па справядлівасці ўшанаваныя званнямі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі рэспублікі (1974) і народнага пісьменніка Беларусі (1994), ганаровага доктара БДУ (1995).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x