Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

5. Ці заўжды пісьменнік, пішучы мастацкі твор, расказвае пра сябе?

Пісьменнік так ці іначай, непасрэдна ці больш ускосна адлюстроўваецца ў сваім творы і ў гэтым сэнсе абавязкова расказвае і пра сябе. Тут розняцца мастакі адзін ад другога толькі ступенню і формамі сваёй выяўленасці, адкрытасці. У лірыкаў яна звычайна навідавоку. У эпікаў ці драматургаў больш апасродкаванасці. Але асоба аўтара ў добрым творы заўсёды будзе адчувацца. Зрэшты, па тым, што робіць кожны чалавек, можна меркаваць і пра яго самога. У літаратуры і мастацтве гэта выяўляецца найбольш ярка і пэўна.

6. Часам кнігу параўноўваюць з лекамі ад адзіноты. Чым кніга ўяўляецца Вам?

Для мяне кніга — духоўнае апірышча, тое, без чаго я сваё жыццё не ўяўляю. Я многа часу трачу і на свае ўласныя кнігі. Але гэта таксама тое, чым я жыву. Ну, няхай не ўсё, бо трэба ж чалавеку яшчэ падтрымліваць сваё фізічнае існаванне на грэшнай зямлі. Але без кнігі, зрэшты, як і без праўдзівых сродкаў інфармацыі, чалавек у сучасным грамадстве паўнацэнна жыць не можа.

7. Калі праўда тое, што аўтар уяўляецца нам духоўнікам, а ў яго творах мы шукаем перш за ўсё адпаведнасці са сваім унутраным светам, дык хто з літаратараў найбольш «ваш» (з нацыянальнай і сусветнай літаратур)?

Часткова на гэтае пытанне я ўжо адказваў раней, назваўшы Васіля Быкава. Тут дадам, што ягоная творчасць і сама асоба ўражвалі мяне най­больш, у цяжкія хвіліны падтрымлівалі. Цяпер грэе памяць пра яго чалавечнасць і выключную далікатнасць. Але блізкае, патрэбнае, павучальнае я знаходзіў і знаходжу не толькі ў Быкава. Мне пашанцавала на добрыя кантакты з многімі выдатнымі беларускімі пісьменнікамі. Назаву Дубоўку і Крапіву, Лынькова і Мележа, Адамовіча і Брыля, Танка і Панчанку. З рускіх пісьменнікаў-сучаснікаў і прадстаўнікоў іншых, як тады казалі, братніх літаратур у свой час захапляўся А. Твардоўскім, С. Залыгіным, В. Астафье­вым, А. Салжаніцыным, Ч. Айтматавым, Р. Гамзатавым, Д. Кугульцінавым, К. Куліевым, І. Драчом, А. Ганчаром, Д. Паўлычкам. Кантактаў тут ужо ці не было зусім, ці справа абмяжоўвалася адзінкавымі, найчасцей выпадковымі сустрэчамі. Бывала, што прыходзілася і расчароўвацца. Вялікім кумірам і для мяне, і для многіх маіх равеснікаў быў А. Салжаніцын, толькі за чытанне якога некалі можна было атрымаць дзесяць гадоў зняволення (пас­ля з’яўлення «Архіпелага ГУЛАГа»). Але цяпер калі чую, чытаю прапановы Аляксандра Ісаевіча ўключыць Беларусь у склад Расіі, бо беларусы нібыта настолькі блізкія да рускіх, што нас можна не лічыць адметным народам, дык усякае захапленне былым кумірам знікае. А нараджаецца прыкрасць і шкадаванне, што колішнія прарокі паўтараюць адыёзныя, для нас абразлівыя сцверджанні самых зацята-р’яных русіфікатараў з імперскай закваскай, дабра ад якіх беларусам ніколі не было. Сярод прадстаўнікоў зарубежнай літаратуры захапляўся Я. Гашакам (яго неўміручая кніга пра Швейка ў мяне і цяпер на падхваце), Міцкевічам і Байранам, Хэмінгуэем, Фолкнерам, Сэлінджэрам, Маркесам. Заўсёды хвалявала і хвалюе руская класіка ад Пушкіна да Л. Талстога, Дастаеўскага і Буніна.

8. Станоўчы герой большасці кніг, якія Вам даводзілася разглядаць як крытыку, герой савецкай эпохі ў сённяшняга маладога пакалення можа выклікаць хіба што іронію... Які ж сучасны герой можа задаволіць сучасную публіку?

За сённяшняе маладое пакаленне гаварыць не бяруся. А наконт іроніі, якую нібыта абавязкова павінен выклікаць сёння няхай сабе толькі ў маладых герой савецкай эпохі, дык магу зазначыць, што на яе (іронію) штурхае павярхоўны погляд. Урэшце ж літаратура — люстра грамадства свайго часу, эпохі, і мне бывае цікава перачытваць, вядома, пад настрой, самыя павярхоўныя творы савецкай пары з яўнай ідэалізацыяй такой станоўчасці, якая сёння сапраўды можа выклікаць усмешку. А я чытаю і радуюся: усё ж такі наша жыццё перамянілася істотна. Як бы мы ні наракалі на наш час (гэта робіцца заўсёды сучаснікамі), а і па спрэс прыгладжанай літаратуры відаць, як далёка мы адышлі ад дзікасці, прымітыву, заціснутасці, ва ўмовах якіх некалі мусілі жыць.

9. У чым роля пісьменніка ў літаратуры?

Самае вясёлае пытанне. Пісьменнікі літаратуру ствараюць. І ў гэтым іх роля. Іншая справа, хто якую літаратуру прапаноўвае чытачу. Але гэта ўжо зусім іншае пытанне, якое я не буду асвятляць, каб залішне не расцягнуць свае адказы.

10. Ці супадае роля, якую грамадства ўскладае на пісьменніка, з роллю, якую ён сам сабе прызначае?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x