Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Напісаныя мною артыкулы (іх набіраецца ўжо звыш трох сотняў) друкаваліся ў беларускіх літаратуразнаўчых часопісах і розных газетах, у шэрагу маскоўскіх выданняў. Ёсць публікацыі і ў былых савецкіх рэспубліках, а так­сама ў краінах, якія цяпер адносяць да далёкага (ці дальняга) зарубежжа.

Асобнымі выданнямі выйшлі наступныя літаратуразнаўчыя манаграфіі і зборнікі крытычных артыкулаў і эсэ: «Шчодрае сэрца пісьменніка» (Мінск, 1963), «Паэзія Максіма Танка» (Мінск, 1964; другое выданне, папраўленае і дапоўненае пазнейшымі артыкуламі — Мінск, 2003), «Уладзімір Дубоўка» (Мінск, 1965), «Максім Гарэцкі» (1968; другое выданне, дапоўненае пазнейшымі артыкуламі — Мінск, 2003), «Шматграннасць» (Мінск, 1970), «Зброяй сатыры, зброяй праўды» (Мінск, 1971; другое выданне — 2004 г.), «Вернасць прызванню» (Мінск, 1977), «Талент і праца» (Мінск, 1979; гэ­тая кніга ў 1984 годзе адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Якуба Коласа), «Чалавечнасць» (Мінск, 1985), «Васіль Быкаў» (Мінск, 1987), «Арганічнасць таленту» (Мінск, 1989), «Праўда і мужнасць таленту» (Мінск, 1995), «Спавядальнае слова» (Мінск, 2001), «Служэнне Беларусі» (Мінск, 2003).

У складзе аўтарскіх калектываў працаваў над двухтомнай акадэмічнай «Гісторыяй беларускай літаратуры», выдадзенай у 1960-я гады, над вучэбнымі дапаможнікамі і праграмамі па нашай літаратуры для студэнтаў ВНУ, над падручнікамі для школы, а яшчэ складаў розныя зборнікі, хрэстаматыі, удзельнічаў у выданні твораў некаторых нашых класікаў, рэдагаваў артыкулы і кнігі для настаўнікаў, напісаныя іншымі даследчыкамі (звычайна з маім аўтарскім удзелам). Над калектыўнымі падручнікамі для настаўнікаў працую і цяпер, даючы свае раздзелы і рэдагуючы гэтыя падручнікі.

З 1960-х гадоў займаўся актыўнай грамадскай працай: працяглы час узначальваў секцыю крытыкі і літаратуразнаўства ў СП Беларусі, быў чле­нам, ці, як цяпер сталі казаць, сябрам Савета па крытыцы пры СП СССР, старшынёю Рэспубліканскага міжвузаўскага метадычнага аб’яднання выкладчыкаў беларускай літаратуры, зноў жа сябрам навукова-каардынацыйнага Савета па гісторыі беларускай літаратуры пры АН БССР, удзельнічаў у працы розных камісій, рэдакцый і рэдкалегій і па пісьменніцкай і выдавецкай лініі, і па лініі Міністэрства асветы, Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Да красавіка 1998 года ўваходзіў у склад Рады (Праўлення) Саюза беларускіх пісьменнікаў, адзін тэрмін пазасядаў і ў Прэзідыуме гэтай Рады.

Загружаны грамадскай, педагагічнай і літаратурна-крытычнай працай, у якую імкнуўся ўкладваць душу, хоць, можа, і не заўсёды гэта ўдавалася ў поўнай меры, бо ў маладыя гады быў схільны да перахлёстаў у тых жа літаратурных спрэчках, я не заўважаў, як і жыццё фактычна праляцела. Што ж, такі чалавечы лёс. І нікуды ад яго не дзенешся.

Зрэшты, мне наракаць на свой лёс не выпадае, бо ён у мяне пры ўсіх пературбацыях і завіхрэннях складваўся ўвогуле шчасліва. Асабліва мне шанцавала на падтрымку добрых людзей, выдатных пісьменнікаў. У Магілёве мне шмат дапамагалі педінстытуцкі дэкан філфака Мікалай Рыбачкін, загадчык кафедры беларускай літаратуры, вядомы літаратуразнаўца і крытык Якуб Усікаў, загадчык кафедры беларускай мовы і таксама вядомы ў сваёй галіне вучоны Пётр Юргілевіч.

У Мінску праз часопіс «Полымя» далучаў да канкрэтнай працы на крытычнай ніве Рыгор Шкраба, які ў «Полымі» быў спачатку супрацоўнікам аддзела крытыкі, а потым яго загадчыкам. Не раз выручаў у складаных сітуацыях мой навуковы кіраўнік Васіль Барысенка, які быў для мяне спагадлівым дарадцам не толькі ў навуковых, але часам у звычайных жыццёвых справах.

Шчырую прыхільнасць адчуваў я з боку Алеся Адамовіча, у якога захапляла грамадзянская мужнасць, цвёрдасць у адстойванні пазіцый, выдатнае разуменне часу, яго патрэб і, вядома ж, яркая, рознабаковая таленавітасць. А як крытыку і літаратуразнаўцу роўных яму ў нас не ведаю.

Шмат чым я абавязаны Івану Чыгрынаву, які быў вельмі надзейным ся­брам і ўмеў прыйсці на дапамогу тады, калі яна была найбольш патрэбнай.

А як грэлі душу прыхільнасць і падтрымка з боку непахіснага ў барацьбе за праўду і разам з тым надзвычай далікатнага Васіля Быкава, апантанага ў літаратурнай працы Івана Мележа.

Хораша згадваюцца вельмі чалавечны Міхась Лынькоў, Уладзімір Дубоўка, Максім Танк, Пімен Панчанка, мудры сатырык Кандрат Крапіва, пранікнёная ў сваёй лірыцы Яўгенія Янішчыц.

Заўсёды прыемна і цяпер перакінуцца слоўцам з дасціпна-з’едлівым Рыгорам Барадуліным ці з дасведчаным, здаецца, ва ўсім Янкам Брылём (мы жывем у адным доме), які па-ранейшаму не стамляецца чытаць усё, што пішуць нашы літаратары, і сам працягвае радаваць сваімі мініяцюрамі і мемуарна-дакументальнай прозай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x