Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Бугаёў - Жыццём ідучы - З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (1929-2017) прафесар філалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) працаваў на філалагічным факультэце БДУ з 1964 па 2008 г. У літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве выступае з 1957 г.
Кніга складаецца з артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і крытыкі, дакументальных згадак пра гісторыю БДУ ў лёсах яго выкладчыкаў 1960­-2000 гг. Разгледжаны творы І. Шамякіна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, В. Казько, М. Мятліцкага, Ю. Станкевіча, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, створаны літаратурныя партрэты В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, М. і Г. Гарэцкіх, даследчыкаў С. Александровіча, В. Барысенкі, С. Гусака, В. Каваленкі, У Калесніка, Ф. Янкоўскага.

Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Супадзенні тут вельмі рэдкія. Самыя выдатныя пісьменнікі, як правіла, не ўкладваюцца ў звыклыя грамадскія стэрэатыпы. Яны самое грамадства штурхаюць наперад, за што іх і б’юць, бывае, што і неміласэрна, з вялікай зацятасцю, нават лютасцю. Могуць і распяць геніяльнага творцу. А помнік яму паставяць пасмяротна, праз працяглы час пасля знішчэння. Але сапраўдныя мастакі ідуць сваёй дарогай, не зважаючы на крыкі, выццё, улюлюканне, пагрозы, шантаж. З аглядкай жа, з баязлівым прыслухоўваннем (а што там падумае грамадства ды яшчэ ў асобе яго афіцыйных прадстаўнікоў) вялікія мастацкія адкрыцці не робяцца. Толькі голас уласнага сумлення, покліч уласнага таленту і з’яўляецца надзейнай апорай мастака. Некалі гэтую дум­ку я імкнуўся сцвердзіць, назваўшы кнігу пра Івана Мележа «Вернасць прызванню». Мележ тым, што ўвайшло ў гэтую кнігу, быў усцешаны.

У заключэнне хачу падзякаваць Вользе Куртаніч за добрыя пытанні, а шаноўнаму «ЛіМу» за згоду надрукаваць мае адказы на іх.

2003 г.

ПРА СВАЁ ЖЫЦЦЁ

Я — Бугаёў Дзмітрый Якаўлевіч, цяпер прафесар філалогіі (па кафедры беларускай літаратуры), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Яку­ба Коласа, нарадзіўся 12 студзеня 1929 года ў сялянскай сям’і. У маім пашпарце і ў біяграфічных даведках, якія змяшчаліся ў друку, пазначана, што я паявіўся на свет у вёсцы Сычык Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці (раней гэтая вёска ўваходзіла ў Чэрыкаўскі раён). Маці ж казала (так запісана і ў маіх метрыках, выдадзеных у 1936 годзе), што я нарадзіўся ў вёс­цы Губіншчына. Мая дзіцячая памяць ніякіх уражанняў ад Губіншчыны не захавала. І гэта невыпадкова — бацькі пакінулі Губіншчыну ў хуткім часе пасля майго нараджэння. Разам з сем’ямі яшчэ пяцярых губіншчанцаў яны, хутчэй за ўсё, у тым жа 1929 годзе стварылі пасёлак Быкоўку, якая праіснавала толькі адно дзесяцігоддзе. У 1939 ці 1940 годзе той пасёлак Быкоўка, у якім прайшло маё замацаванне ў памяці дзяцінства, быў ліквідаваны. Але яго жыхароў у Губіншчыну не вярнулі, а перасялілі ў вёску Сычык, створаную выхадцамі з той жа Губіншчыны.

У мяне з Сычыкам звязаны і частка дзіцячых гадоў, і юнацтва, і ўвесь наступны час, калі я яшчэ падтрымліваў сувязі з малой радзімай. Каб кожны раз не ўдавацца ва ўсе гэтыя падрабязнасці, я і стаў называць Сычык месцам свайго нараджэння. Вялікага граху ў тым не бачу, бо ўрэшце і Губіншчына, і былая Быкоўка, і Сычык — гэта адна ваколіца з жыхарамі губіншчанцамі, прамымі ці патомнымі.

Вучыўся я ў школе, якая называлася Губіншчанскай, але і ў даваенныя гады была размешчана не ў самой вёсцы, а трохі наводшыбе ад яе, на ладнай горцы пры ўпадзенні кароценькай і, мусіць, таму безыменнай рачулкі ў Воўчас. Тады наша школа выглядала папраўдзе зухавата. А ў вайну ў яе до­брых, з моцнымі цаглянымі падмуркамі будынках, накрытых пафарбаванай у чырвоны колер бляхай, размясціўся паліцэйскі гарнізон. Яго разграмілі пар­тызаны, а школу спалілі.

Да вайны я скончыў пяць класаў. Пасля вызвалення нашай мясцовасці ад гітлераўцаў канчаў шосты і сёмы класы ў Губіншчанскай жа школе. Але яна ўжо тулілася ў не прыстасаваных для нармальнага навучання будынках у вёсцы Сталін (была ў нас і такая вёска) і Сетнае. Урэшце атрымаў за сямігодку атэстат выдатніка і паступіў у Магілёўскае педвучылішча. Там спасцігаў асновы педагагічнай прафесіі на працягу 1945—1948 гадоў. Потым быў год настаўніцкай працы ў пачатковых класах Крытышынскай шко­лы (Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Гэты ж год вучыўся на завочным аддзяленні філфака ў Магілёўскім педінстытуце, а затым перавёўся на стацыянар і ў 1952 годзе педінстытут закончыў. Атрымаў дыплом з адзнакай і накіраванне ў аспірантуру пры Мінскім педінстытуце імя А. М. Горкага. Аспіранцкую мудрасць засвойваў у 1952—1955 гадах.

З Мінска паехаў у Мазыр. Там быў старшым выкладчыкам кафедры беларускай літаратуры ў педінстытуце.

З лета 1959 года да верасня 1964-га працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР у якасці спачатку малодшага, а потым (з лютага 1961 года) старшага навуковага супрацоўніка.

З верасня 1964 года — на філфаку БДУ. Працяглы час быў дацэнтам кафедры беларускай літаратуры (цяпер— кафедра беларускай літаратуры ХХ стагоддзя). Са студзеня 1987 года — прафесар гэтай кафедры. Прафесарскае званне прысвоена Дзяржаўным камітэтам СССР па народнай адукацыі (без абароны доктарскай дысертацыі. Кандыдацкую абараніў у 1960 годзе).

З 1957 года выступаю ў друку як крытык і літаратуразнавец. Зрэдку публікую таксама нарысы, эсэ на розныя тэмы, успаміны пра беларускіх пісьменнікаў, з якімі быў блізка знаёмы, а то і сябраваў. У пісьменніцкім Саюзе я з 1961 года. Жанрава-стылёвыя тэндэнцыі ў развіцці беларускай літаратуры ХХ і ўжо ХХІ стагоддзяў, творчая індывідуальнасць найбольш значных нашых пісьменнікаў і яе ўздзеянне на літаратурны працэс, залежнасць літаратуры ад стану грамадства і мажлівасць яе ўздзеяння на гэты стан, актуальныя праблемы літаратурнай крытыкі — такая ў агульных рысах галоўная сфера маёй даследчыцкай працы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x