Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Юнацтва, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ля аднаго вогнішча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ля аднаго вогнішча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе расказваецца аб творчасці Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і іншых. Гэта майстры розных творчых індывідуальнасцей. Сёння яны разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры, пішуць таленавіта і цікава. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутай да сучасніка, выключна багатая і разнастайная. Аб гэтым і вядзе гаворку аўтар.

Ля аднаго вогнішча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ля аднаго вогнішча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вялікае замілаванне да роднай зямлі засталося назаўсёды. Бываць дома для паэта — маральны абавязак, а памяць аб мінулым — адна з форм духоўнага жыцця.

Ідэал паэта — усебакова развітая чалавечая асоба, чалавек «ва ўвесь рост», гаспадар «зялёнай зямлі», наследнік гераічных традыцый, улюбёны ў прыгажосць сацыялістычнай рэальнасці. Такі чалавек спалучае ў сабе любоў да працы і песню. Яго аблічча бачыцца паэту ў постацях сучаснікаў, у асобе Юрыя Гагарына, у абліччы гераічных камісараў грамадзянскай вайны, да канца адданых справе рэвалюцыі.

Пяру Г. Бураўкіна належыць яркі твор пра Юрыя Гагарына — «Паэма расстання». З самага пачатку аўтар звяртаецца да свайго ўлюбёнага прыёму супрацьстаўлення: вясенняе абуджэнне прыроды («раставаў сакавік, як апошняя снежка») і гібель Юрыя Гагарына. Г. Бураўкін яшчэ раз паказаў сябе як пранікнёны лірык. Адно з лепшых месц паэмы — вобраз сонца ва ўспрыняцці Юрыя, гэтага вялікага жыццялюба:

Ён любіў сонца.
Ён сам быў падобны да сонца,
Якім яго дзеці малююць —
З шырокай усмешкай
і вачамі, поўнымі святла.

У паэме, як і ў жыцці, Гагарын паўстае звычайным, рэальным чалавекам і чалавекам легендарным адначасова. Яго гібель асэнсоўваецца як вялікая страта для чалавецтва, як трагедыя. І неадступна б’ецца ў скроні думка: «не збераглі!..» А з другога боку — «А ці захацеў бы ён, ці дазволіў сябе ад будзённых клапот берагчы?»

Хіба ён бы змог
стаць
жывым экспанатам,
Музейным дзівам,
цацкай для новых эпох,
Калі быў
чалавекам,
касманаўтам,
лётчыкам
І быць інакшым
не мог?

Намаганні чалавецтва на шляхах прагрэсу неад’емныя ад вялікага духоўнага і фізічнага напружання, ад рызыкі, ахвяр. У подзвігу Юрыя Гагарына праявілася неўтаймаванасць чалавечага пазнання, подзвіг гэты — адно з самых яркіх звенняў сусветнага прагрэсу, ён увесь — у будучыні.

У той жа кнізе «Жніво» змешчана другая паэма Г. Бураўкіна — «Хатынскі снег».

М. Гіль пісаў пра творчую гісторыю паэмы: «Пра ўзнікненне задумы твора Г. Бураўкін расказваў аднойчы па тэлебачанні. Неяк ён трапіў у Хатынь (сённяшнюю, вядома) зімою, яму раптам зусім па-асабліваму ўбачылася трагедыя, якая адбылася тут 22 сакавіка 1943 года. Нарадзіўся вобраз снегу. Спачатку белага: „застагнаў, загаласіў пад нагамі белы балючы снег“. З белага балючага ён ператварыўся ў чырвоны, гарачы, а пасля трагедыі — у чорны, жалобны».

Паэма «Хатынскі снег» належыць, без сумнення, да лепшага, што ўвогуле напісана ў нас пра Хатынь. Гэта своеасаблівы рэквіем, прысвечаны ўсім, хто загінуў на беларускай зямлі ад рукі фашысцкіх злачынцаў. Паэт імкнецца ў поўнай меры адлюстраваць глыбіню і ўвесь жах трагедыі яе жыхароў, расказаць пра ўсё, нічога не ўпусціўшы. Карціны, намаляваныя ім, поўныя вялікай выяўленчай сілы:

Ужо не іскры,
а снапы пякельнага полымя
На галовы абрынуліся са страхі.
І людзі ад іх адбіваліся рукамі голымі.
І засквірчэлі на плячах кажухі.
Ад немага крыку
абвалілася пуня.
Грымнулі вобзем дзверы.
І ўпала,
як чырвоны куль.
Халоднага снегу шукала
сляпая бабуля,
А знайшла толькі жменю гарачых куль.
Страчылі кулямёты
па агню,
па стогнах і плачу.
Радзеў і падаў
ахрыплы пакутны крык.
І вось застаўся адзін толькі енк дзіцячы,
Але і ён
пахіснуўся
І знік.

Нас у аднолькавай ступені хвалюе ў гэтай рэчы Г. Бураўкіна праўда паказу падзей і праўда аўтарскага перажывання.

У паэме «Хатынскі снег» шмат праўдзівых дэталей гэтай жахлівай трагедыі. Вельмі рэльефна намаляваны асобнымі трапнымі мазкамі пакуль што яшчэ мірны ранак у Хатыні: зарыпеў калодзежны журавель, бухнула ў студні аб лядок вядро, грымнула каля прыпечка бярэмя бярозавых дроў, кукарэкнуў певень, дзвынкнуў аб даёнку струмень малака, смачна запахла над вёскай дымком… Гэтыя дэталі вясковага побыту перад нашэсцем карнікаў выглядаюць па-чалавечаму значна і цёпла.

Многія творы Г. Бураўкіна расказваюць пра мінулую вайну, яе ахвяры, пакуты і гераізм народа, здзейснены ім векапомны подзвіг. Паэт ведае, як і сёння пакутуюць ветэраны ад старых асколкаў і куль, што заселі глыбока ў целе, ля сэрца, ад іх нічым не закрыцца — «ні акопам, ні бранёю, ні мінулай пераможнаю вайною».

Г. Бураўкін нарадзіўся ў 1936 годзе, вайна прыйшлася на яго дзіцячыя гады, але многае — жудаснае— запомнілася і яму, малому…

«…Мы стаім на ўзгорку трыма радамі: першы, рэдзенькі — мужчыны, дзяды; другі, заплаканы, няроўны — жанчыны з малымі на руках і трэці — мы, каму шэсць — дзесяць — дванаццаць гадоў. На нас нацэлены кулямёт, за ім — як сёння помню — ляжыць здаравенны немец у даўгім шынялі. Стаяць на ўзгорку і паліцаі — там, за кулямётам, па той бок. Мы: чакаем, чакаем стрэлаў. Плачуць жанчыны, маўчаць дзяды. А стрэлаў усё няма. Ідуць хвіліны, гадзіны. Мы дрыжым ад холаду. За кулямёт кладзецца ўжо другі немец. А стрэлаў усё няма…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ля аднаго вогнішча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ля аднаго вогнішча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі
Уладзімір Гніламёдаў
Олександр Довженко - Україна у вогні
Олександр Довженко
Мікола Ермаловіч - Па слядах аднаго міфа
Мікола Ермаловіч
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
Олександр Довженко - Україна у вогні (скорочено)
Олександр Довженко
Хулио Кортасар - Усі вогні ­— вогонь
Хулио Кортасар
libcat.ru: книга без обложки
Надзея Статкевіч
Валентина Островська - Життя в житті - Символи-вогні
Валентина Островська
Отзывы о книге «Ля аднаго вогнішча»

Обсуждение, отзывы о книге «Ля аднаго вогнішча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x