• Пожаловаться

Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Вільня, год выпуска: 2014, ISBN: 978-609-95632-2-0, издательство: Логвінаў, категория: Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Раман Свечнікаў Рома Свечнікаў. Кніга 1

Рома Свечнікаў. Кніга 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома Свечнікаў. Кніга 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам. “Так шмат засталося ззаду, што я ўжо не магу згадаць, кім быў той чалавек, які сямсот дзён таму выйшаў з дому. Але ёсць гэтая кніга, праз якую я магу выйсці да пачатку, — піша Раман, прэзентуючы кнігу ў сацыяльных сетках. — Калі ты калі-небудзь набудзеш яе ў краме, то прашу, найперш закрэслі імя аўтара — яно не азначае роўна нічога. Няхай гэта гісторыя будзе тваёй”.

Раман Свечнікаў: другие книги автора


Кто написал Рома Свечнікаў. Кніга 1? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Рома Свечнікаў. Кніга 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома Свечнікаў. Кніга 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У цемры мы спускаемся ў цясніну, да Тацева яшчэ дзесяць кіламетраў. Вырашаем стаць лагерам тут. Я частую спадарожнікаў ежай: сырам, гароднінай і хлебам. Смешная сітуацыя – у Лявона і Алісы дастаткова грошай, але сярод гораў скарыстацца імі даволі складана. У мяне няма грошай, затое дастаткова ежы.

Раніцай мясцовы жыхар паказвае нам неверагоднае месца. Мы спускаемся проста да ракі ў цясніну і потым прабіраемся ў пячору. Са столі звісаюць сталактыты, а ў глыбіні ёсць натуральныя ванны. Я ніколі раней не бываў у такіх месцах. Мы валяемся ў салёнай вадзе, а проста са скалы на нас б’е цёплы фантан. Пасля мы знаходзім манастыр і едзем на самым даўгім фунікулёры ў свеце. На скрыжаванні Ерэван – Сцепанакерт я развітваюся са сваімі новымі сябрамі.

З трэцяй спробы я нарэшце трапляю ў Карабах. Сцепанакерт – як Менск, чысты, з кветнікамі і людзьмі за стабільнасць. Толькі іх імкненню да стабільнасці хочацца верыць. Тут яшчэ пахне вайной, прайшло толькі дваццаць гадоў – вайна ў вачах кожнага. Я сяджу са сваім заплечнікам на галоўнай плошчы. На гадзінніку – каля адзінаццатай вечара. Вакол мяне вір людзей. Увесь горад выходзіць на шпацыр вакол галоўнага фантана. Мяне расцягваюць па кавалачках поглядамі, але я зусім не супраць – я адчуваю павагу да гэтых людзей, я гатовы размаўляць з кожным і пра што заўгодна.

Раніцай забягаю ў краму, бяру халодную каву і прашу прадавачку даць патэлефанаваць – мой сябар прыслаў тэлефон сваёй бабулі, якая жыве ў гэтым горадзе:

– Добры дзень, Нора?

– Добры дзень, сынок. Так-так.

– Я сябар вашага ўнука. Ён даў мне ваш нумар.

– Я ведаю-ведаю. Ты дзе цяпер?

– Я каля паліцэйскага пастарунка дзесьці ў цэнтры.

– Чакай, нікуды не сыходзь, зараз за табой прыедзе таксі.

У Норы – вялікая хата і ўласная крама на першым паверсе. Мы сядаем на тэрасе піць гарбату, адсюль відаць увесь Сцепанакерт. Мы гутарым некалькі гадзін. Яна распавядае мне пра тое, як уцякла з Азербайджана, калі пачалася вайна, пра тое, як бамбілі Карабах, пра свайго сына, які вызваляў Шушу, і як яна стаяла са свечкай ля акна ўсю ноч і глядзела ў тым кірунку, дзе праходзіла спецаперацыя. Распавядае пра адзіны танк, які быў у іх войску і быў падбіты, так і не паспеўшы стрэліць.

Тут яшчэ шмат слядоў вайны – разбураныя бамбёжкай вёскі, зарослыя варонкі ад снарадаў, сляды ад кулямётных чэргаў на сценах, людзі без ног, вачэй, рук. Я ўпершыню ўрубаюся ва ўсё гэта. Некалькі дзён я блукаю па ўскраінах горада, каб адчуць пасляваенны правінцыйны дух.

Я заходжу ў кафэ, каб пад’есці. У мяне зусім мала грошай, я заказваю самую танную ежу. Афіцыянт, хлопчык гадоў пятнаццаці, бачыць, што я на мелі:

– Што вы хочаце яшчэ?

– Дзякуй, больш нічога.

Наступныя паўтары гадзіны, пакуль я буду зараджаць свой ноўт, ён будзе цягаць мне з кухні ўсялякія нішцякі. Я выбягаю на вуліцу, бо ўжо цямнее, і мне трэба вяртацца дадому, і раптам побач спыняецца таксіст, які падвозіў мяне пару дзён таму:

– Добры дзень, сядайце!

– Прабачце, але ў мяне няма грошай.

– Мне па дарозе, сядайце.

Дабрыня і спагадлівасць гэтых людзей, іх сумленнасць і прастата не пакідаюць мне шанцу – я люблю карабахцаў. Наперадзе яшчэ дзень у Шушы, дзе я палажу па закінутых мячэцях. Цікава, што ў Карабаху захавалася мноства мячэцяў, якія стаяць дагэтуль і ніхто іх не чапае, а азербайджанцы, кажуць, разбурылі ўсе цэрквы, да якіх толькі дацягнуліся рукі.

І вось я ўжо прабіраюся да мяжы з Іранам. Да памежнага перахода вядзе неверагодна прыгожая дарога праз горныя перавалы. Да ночы я дабіраюся да мяжы. За плячыма засталася Арменія. Я так і не змог яе палюбіць. Я не змог прыняць нянавісці гэтага народа да сваіх суседзяў, іх культу сям’і ды рэлігіі. Напэўна, варта вярнуцца сюды пазней…

Глава 3

Рома ў Іране

Хто настучыць на цябе ў паліцыю?

У апраметнай цемры пад’язджаю да памежнага перахода. У кірунку Ірана няма нікога, уключаючы памежнікаў. Гадзіну праводжу ля акенца пашпартнага кантролю ў чаканні хоць аднаго жывога цела. Добрая навіна – у бок Ірана дазволены пешы пераход. Але я хвалююся. Перад трыпам я памяняў свой пашпарт на новы, а іранская віза засталася ў старой ксіве, таму ў гэты момант на руках я маю два беларускія пашпарты. У абодвух – мая фотка.

Але памежнікаў дакументы не надта ўражваюць, іх больш цікавіць выступ іранскай зборнай па цяжкай атлетыцы на Алімпійскіх гульнях. Адным вокам яны скануюць мае пашпарты і ляпаюць штамп на старонку для «іншых адзнак». Потым задаюць мне пару правакацыйных пытанняў наконт майго сямейнага становішча, і нарэшце поспех – я ў Ісламскай Рэспубліцы Іран!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Герман Гессе: Стэпавы воўк
Стэпавы воўк
Герман Гессе
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ежы Анджаеўскі
Альгерд Бахарэвіч: Праклятыя госці сталіцы
Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Рома Свечнікаў: Рома едзе. Кніга 2 (2015)
Рома едзе. Кніга 2 (2015)
Рома Свечнікаў
Отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.