Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Логвінаў, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рома Свечнікаў. Кніга 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома Свечнікаў. Кніга 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам.
“Так шмат засталося ззаду, што я ўжо не магу згадаць, кім быў той чалавек, які сямсот дзён таму выйшаў з дому. Але ёсць гэтая кніга, праз якую я магу выйсці да пачатку, — піша Раман, прэзентуючы кнігу ў сацыяльных сетках. — Калі ты калі-небудзь набудзеш яе ў краме, то прашу, найперш закрэслі імя аўтара — яно не азначае роўна нічога. Няхай гэта гісторыя будзе тваёй”.

Рома Свечнікаў. Кніга 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома Свечнікаў. Кніга 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таму, калі раптам, пасля чарады паездак з сексуальна заклапочанымі мужыкамі, у мяне атрымліваецца спыніць чалавека спакойнага і самадастатковага, я чапляюся за яго, як за ратавальнае кола. Часам я нават еду на сотню кіламетраў убок, толькі каб яшчэ крыху пабыць з цывілізаванымі людзьмі.

Дык вось, ля ўваходу ў вакзал я знаёмлюся з Лiлiт. Ёй дваццаць два, яна сацыёлаг, палітолаг і перакладчык. Прыехала ў Дыліжан рабіць нейкае апытанне, а зараз вяртаецца дадому ў Ерэван. У яе пацешны акцэнт і добрая ўсмешка. Я спрачаюся з ёй, што дабяруся да Ерэвана аўтастопам хутчэй, чым яна на аўтобусе. Так я зноў вяртаюся ў армянскую сталіцу.

Адзін дзень плаўна перацякае ў другі. Другі – у трэці. Мне лёгка з ёй. Мы шляемся па горадзе да вечара і гутарым пра ўсялякія глупствы. Як любой прыстойнай армянскай дзяўчыне, ёй трэба вяртацца дадому не пазней за адзінаццатую. І мы доўга цалуемся ў цёмным пад’ездзе, перш чым яна бяжыць на аўтобусны прыпынак. Я застаюся адзін пасярод начнога горада. Мне няма куды падзецца, таму я заходжу ў бліжэйшы бар і танцую, пакуль слухаюцца ногі. Потым я вывальваюся з бара і павольна брыду па цёплай ерэванскай ночы. У галаве пуста і стомлена.

А трэцяй ночы я падымаю свой багаж па пажарнай лесвіцы на дах дванаццаціпавярховіка – ліфт не працуе. Каб заснуць, мне трэба паўтары секунды.

Раніцай я развітваюся з Лiлiт. Наша знаёмства заканчваецца так жа проста, як і пачалося, і нарэшце я канчаткова вырываюся з Ерэвана. Па дарозе на трасу заходжу да сваёй знаёмай, якая жыве ў нішы фантана.

– Не паспелі як след пазнаёміцца, а вы ўжо з’язджаеце! – кажа яна. – Поспехаў, здароўя! Каб вам толькі добрыя людзі трапляліся!

Выбіраюся на маршрутцы з горада. Кіроўца кажа, што падвязе мяне бясплатна, дорыць бутэльку вады і дае свой нумар тэлефона на выпадак, «калі раптам што». Я трымаю курс на Нагорны Карабах – непрызнаную рэспубліку паміж Арменіяй і Азербайджанам.

Чарговы кіроўца пачынае задаваць ужо звыклыя пытанні:

– А ты армянку ўжо трахнуў? Не? У мяне тут сяброўка ў суседняй вёсцы жыве. Я зараз цябе да яе завязу – проста так. Частую.

З кожным новым такім кіроўцам мне ўсё больш складана быць канфармістам і ўсё менш хочацца сексу. Калі раней я з лёгкасцю пераносіў такія паездкі, то цяпер ледзь стрымліваю агіду. Я адмаўляюся ад «пачастунку», але мы ўсё роўна едзем у вёску. Кіроўца доўга ўглядаецца ў вокны адной хаты:

– О! Вось яна! Ты ідзі далей па дарозе, а я хутка скончу і даганю цябе.

На вуліцы ноч. Я іду па пустой дарозе. Сяло застаецца за некалькі кіламетраў ззаду. Я апранаю святлоадбівальную камізэльку і ўключаю плэер. Няма ніякага жадання спыняць машыны. Яшчэ адзін такі кіроўца – і я загіну ад маральнага знясілення.

Праз трыста метраў наперадзе спыняецца машына і дае задні ход. За стырном малады хлопец, ззаду сядзяць дзве жанчыны. Я тлумачу, што еду ў бок Карабаха. Кіроўца кажа, што можа падкінуць мяне да вёскі Арэні. Мы размаўляем усю дарогу, хлопец не вельмі добра гаворыць па-руску. Мне вельмі сорамна, але я забыў яго імя. З адукацыі ён акцёр тэатра, але там яму зусім не плацяць. Кажа, што любіць граць на сцэне больш за ўсё на свеце, і вельмі засмучаны, што не можа аддацца гэтаму з усёй жарсцю – заробку не стае нават на тое, каб зняць пакой у Ерэване. Сям’я дапамагла яму адкрыць краму, і цяпер ён цэлымі днямі займаецца бізнесам.

Хлопец вязе мяне да сябе дамоў, дзе мяне да адвалу кормяць, адмываюць, а мае рэчы – мыюць. Што ўжо там казаць, я тэлефаную дадому па «Скайпе» з вёскі ў гарах!

Сляды ад кулямётных чэргаў

Калі я прачынаюся наступным днём, мой новы сябра ўжо даўно раз’язджае па справах. Ягоны бацька, Аганэс, выдае мне велізарны мяшок з ежай і вывозіць на трасу.

Непадалёк вёскі, высока ў гарах, ёсць манастыр Нараванк. Дарога да яго вядзе па прыгожай горнай цясніне, і я вырашаю завітаць туды. Па дарозе спыняю машыну з іранскімі турыстамі. Яны вельмі ўражаныя маім падарожжам, і адзін з іх дорыць мне пятнаццаць баксаў. Гэта вельмі дарэчы, бо грошай у мяне наогул няма.

Праз паўдня я нарэшце дабіраюся да Гарыса. Гэты горад стаіць на мяжы з Нагорна-Карабахскай Рэспублікай. Каля павароту на Сцепанакерт, сталіцу НКР, я знаёмлюся з парай з Масквы. Лявон і Аліса якраз спрабавалі ўехаць у Карабах, але іх туды не пусцілі, бо яны пакінулі свае пашпарты ў Ерэване. Я частую іх персікамі, якіх у мяне кілаграмы тры, а яны мяне – бутэрбродамі і сокам. Я зноў змяняю свае планы, мы вырашаем ехаць у манастыр Тацеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x