• Пожаловаться

Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Вільня, год выпуска: 2014, ISBN: 978-609-95632-2-0, издательство: Логвінаў, категория: Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Раман Свечнікаў Рома Свечнікаў. Кніга 1

Рома Свечнікаў. Кніга 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома Свечнікаў. Кніга 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам. “Так шмат засталося ззаду, што я ўжо не магу згадаць, кім быў той чалавек, які сямсот дзён таму выйшаў з дому. Але ёсць гэтая кніга, праз якую я магу выйсці да пачатку, — піша Раман, прэзентуючы кнігу ў сацыяльных сетках. — Калі ты калі-небудзь набудзеш яе ў краме, то прашу, найперш закрэслі імя аўтара — яно не азначае роўна нічога. Няхай гэта гісторыя будзе тваёй”.

Раман Свечнікаў: другие книги автора


Кто написал Рома Свечнікаў. Кніга 1? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Рома Свечнікаў. Кніга 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома Свечнікаў. Кніга 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наступнай раніцай мы яшчэ раз спрабуем трапіць у Тушэці, але замест гэтага трапляем у парк Лагадэхі. У інфацэнтры парку знаёмімся з дзяўчатамі з Польшчы. Юля і Клаўдзія прапаноўваюць разам рушыць па маршруце. Размаўляем на сумесі англійскай, польскай і беларускай. Робім спробу падняцца ў горы на тры тысячы метраў, але губляемся і вяртаемся назад. Жэня моцна апякаецца ў гарах баршчэўнікам, але мы не адразу разумеем, што гэта за пухіры, і вырашаем, што Жэня хутка памрэ.

Да мора гадзіна язды, і мы ірвём славянскім складам у Батумі. Дзяўчаткі натыкаюцца на грузінскае хаспіталіці і завісаюць на дзень у Сігнахі. А мы з Жэнем ляцім далей, спыніўшы на дарозе спачатку мянтоўскаю тачку і адразу за ёй маладога хлопца, што працуе ў міністэрстве і займаецца інтэграцыяй Грузіі ў Еўропу. Гэта адзіны чалавек у Грузіі, які кажа мне, што яму падабаецца Саакашвілі.

Ён высаджвае нас пад Батумі каля другой гадзіны ночы. Жэня рыхтуецца ўпершыню ў жыцці ўбачыць мора. Праз нейкі час мы сядзім на беразе і смяёмся. Словаў асабліва няма. Мы проста шчаслівыя. Мясцовы хлопец раіць нам месца для палаткі і дорыць мяшок ежы. Тут гэта нармальная справа – дарыць ежу. Нас увесь час частуюць чым-небудзь смачным і запрашаюць на начлег.

Наступным днём мы сустракаемся ў Батумі з нашымі загулялымі сяброўкамі Юляй і Клаўдзіяй. Батумі – найлепшы горад на ўзбярэжжы Чорнага мора, у якім я бываў. Усё навокал патыхае дабрынёй і гасціннасцю, нягледзячы на тое, што горад курортны. Тут у цябе няма пастаяннага пачуцця, быццам хтосьці спрабуе цябе надурыць.

Увечары на пляжы мы з полькамі ладзім дэгустацыю грузінскага віна. А пасля п’яных танцаў пад музыку з суседняй танцпляцоўкі разбрыдаемся па горадзе, каб знайсці месца для начлегу. Мы соваемся ў кожны двор, каб знайсці пляцоўку для намёта. Нарэшце, праз гадзіну пошукаў, уладкоўваем свой тканінны дом пад інжырным дрэвам.

Гэтае месца зробіцца нашым домам на наступныя тры дні. Кожную раніцу хтосьці з жыхароў суседняга дома будзе багата частаваць нас ежай. Мы будзем тусіць цэлымі днямі на ўзбярэжжы, слухаць музыку на джаз-фестывалі. У цэнтральным парку я пазнаёмлюся з крутымі іранцамі – Соху і Самае. Яны падарожнічаюць вакол свету на роварах і заязджаюць ва ўсе дзіцячыя дамы па дарозе. Новыя знаёмыя запросяць мяне паехаць з імі ў вёску непадалёк Батумі. Жэня застанецца ў горадзе. Наступныя некалькі тыдняў мы будзем падарожнічаць паасобку.

Трыццаць гадоў таму на месцы гэтага дзіцячага дома была псіхушка. Унутры – пашарпаныя сцены і хворыя дзеці. Іранцы разлічвалі працаваць з дзецьмі ўзростам каля дзевяці гадоў, але самаму старэйшаму тут толькі шэсць. Мы ставім свае намёты, выдаём дзецям ліхтарыкі, возім іх на роварах і разам малюем фламастарамі на нашых турыстычных кілімках. Мы выдатна праводзім час, але вельмі вымотваемся.

Соху і Самае кажуць, што ў Турцыі ім забаранілі наведваць дзіцячыя дамы, бо нейкі амерыканец схаванай камерай зняў фільм пра гэтых дзетак і выклаў у інтэрнэт.

Мы вяртаемся ў Батумі ноччу. Пару дзён таму я пазнаёміўся ў порце з францужанкай, якая падарожнічае па вадзе на сваёй невялікай паруснай лодцы. І вось цяпер, шпацыруючы па набярэжнай, я заўважаю мачту з французскім сцягам. Так вырашаецца праблема з начлегам і ежай. Гэтыя радкі я пішу, седзячы на сапраўднай палубе ў сонечным моры. Побач ганяюць дэльфіны, і я папіваю тархун грузінскага разліву. Самы час паплаваць!

Глава 2

Рома ў Арменіі

Горы пакрытыя выпаленай травой

На світанку выбіраюся на трасу. Зноў цэлы дзень ехаць і есці! З машыны ў машыну, ад хачапуры да шашлыку. Да ночы мой заплечнік папаўняецца гіганцкім пачкам вільготных сурвэтак і ўпакоўкай зубных шчотак. Апошняя машына прывозіць мяне да нейкай запраўкі пасярод гораў. Я даўно прывык да таго, што вельмі прыблізна ўяўляю сваё месцазнаходжанне. Беглага погляду на неба хапае, каб вызначыцца, дзе поўнач.

Ля бензакалонкі мяне вітае Грыша, мужык гадоў пяцідзесяці. Пасля кароткай размовы ён пакідае мне ключы ад запраўкі, а сам сыходзіць начаваць дадому. Я зачыняюся ўнутры і пад завыванне старога сабакі, які жыве побач у будцы, засынаю.

Роўна а дзясятай раніцы, нібы па гадзінніку, з’яўляецца гаспадар запраўкі Грыша. Учора ён доўга распытваў мяне пра маю пераматаную ізастужкай камеру, і я расказаў яму кранальную гісторыю пра тое, як разбіў яе і як мне цяпер туга даводзіцца, бо яна ні фіга не фатаграфуе. Дык вось, Грыша вырашае мне дапамагчы – ён прыйшоў з грашыма, каб яе купіць. Ён працягвае мне пяцьдзясят баксаў, але я адмаўляюся.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Герман Гессе: Стэпавы воўк
Стэпавы воўк
Герман Гессе
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ежы Анджаеўскі
Альгерд Бахарэвіч: Праклятыя госці сталіцы
Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Рома Свечнікаў: Рома едзе. Кніга 2 (2015)
Рома едзе. Кніга 2 (2015)
Рома Свечнікаў
Отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.