• Пожаловаться

Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Вільня, год выпуска: 2014, ISBN: 978-609-95632-2-0, издательство: Логвінаў, категория: Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Раман Свечнікаў Рома Свечнікаў. Кніга 1

Рома Свечнікаў. Кніга 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома Свечнікаў. Кніга 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам. “Так шмат засталося ззаду, што я ўжо не магу згадаць, кім быў той чалавек, які сямсот дзён таму выйшаў з дому. Але ёсць гэтая кніга, праз якую я магу выйсці да пачатку, — піша Раман, прэзентуючы кнігу ў сацыяльных сетках. — Калі ты калі-небудзь набудзеш яе ў краме, то прашу, найперш закрэслі імя аўтара — яно не азначае роўна нічога. Няхай гэта гісторыя будзе тваёй”.

Раман Свечнікаў: другие книги автора


Кто написал Рома Свечнікаў. Кніга 1? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Рома Свечнікаў. Кніга 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома Свечнікаў. Кніга 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як толькі на вочы Зазу трапляецца які-небудзь рэстаўраваны будынак, ён пачынае лаяцца на ўсю вуліцу, размахваць рукамі і пытацца ў мінакоў:

– Ты бачыш, што робяць? Наогул ужо ахранелі, ці што?

Заза запрашае мяне ў чайхану, якая месціцца побач з сернымі лазнямі:

– Я бежанец, мне дзяржава дае ільготы і пенсію. Вось раней у мяне бізнес быў, я бутэлькі збіраў, а цяпер я ўладкаваўся на працу гідам па Тбілісі. Але мне не падабаецца – прымушаюць усё на памяць вучыць. Навошта на памяць?

Заза фрэндзіць мяне на «Фэйсбуку» і кажа, што летась пазнаёміўся з адным журналістам і арганізаваў яму сустрэчу з былым прэзідэнтам Грузіі – Шэварнадзэ. На развітанне ён дорыць мне некалькі лары і раствараецца ў гарадскім пейзажы.

Я вырашаю, што бабло трэба тэрмінова спусціць, і адпраўляюся ў грузінскі рэстаран па дзясятак хінкалі. Успамінаю, што я ж таксама ў нейкай ступені журналіст і павінен усё фатаграфаваць. Кладу фотаапарат перад сабой, каб зняць вячэру. Наступным разам я ўспамінаю пра фоцік, калі даядаю апошнюю хінкаліну.

Хутка я атрымліваю SMS ад хлопцаў, у якіх спыніўся. Пішуць, што не змогуць сёння вярнуцца ў Тбілісі. Мой заплечнік ляжыць у іх дома, а з сабой у мяне толькі ноўт і фотаапарат. Я адпраўляюся ў бліжэйшы бар, каб знайсці чалавека, які змог бы мяне прытуліць. Гэтым чалавекам становіцца Бая, дзяўчынка дваццаці гадоў, невысокага росту. Я адрываю яе ад чытання кніжкі. Праз тры хвіліны знаёмства яна запрашае мяне да сябе. Па дарозе мы забягаем у «Мак» па бульбу-фры:

– Я жыву ў кватэры з сястрой і яе сяброўкай.

– Ты здымаеш жыллё? Колькі гэта каштуе?

– Я здымаю яго бясплатна. Ёсць такая сістэма – мой бацька пазычыў гаспадару кватэры дзесяць тысяч лары, і за гэта я жыву ў яго кватэры бясплатна.

Першае, на што натыкаецца мой позірк, калі я ўваходжу ў Баіну кватэру, – гэта велізарная паліца з кнігамі. Іх вельмі шмат, амаль усе на грузінскай мове. Каля паліцы месціцца мой ложак. Кухня па памерах дакладна такая ж, як і мая хрушчоўская. Я сядаю на падлогу, Бая запальвае. Я стараюся зразумець, хто яна, задаю шмат пытанняў, але яна спрытна выкручваецца. Бая паліць з трынаццаці гадоў, вучыцца на праграміста, не любіць гатаваць і марыць з’ехаць у Індыю – вось і ўсё, пра што мне ўдаецца даведацца. Праз некалькі дзён яна злятае ў Германію. Мы кладзёмся спаць.

Калі я прачынаюся, на стале мяне ўжо чакае яешня. Бая ўсё гэтак жа паліць за кнігай. Яна вельмі шмат паліць. Я снедаю і кажу, што павінен ехаць далей. Мы развітваемся.

Я вяртаюся да яе праз два дні без усялякага папярэджання. Я рады яе бачыць. Яна варыць моцную каву, выпальвае цыгарэту. Побач з ёй я губляюся. Яна такая натуральная са сваімі цыгарэтамі і татуіроўкамі – і тое і другое я прывык адносіць да ненатуральнага, дрэннага і забароненага. Усе школьныя гады я быў добрым хлопчыкам у злым раёне горада. Я не паліў і не піў, таму што ўсе пілі і палілі. Я лічыў сябе пераможцам, што ведаю, як трэба. Таму ў іншай сітуацыі я папрасіў бы яе затушыць цыгарэту. Але нешта пайшло не так, і мы цалуемся, лежучы на падлозе.

Вадзіла на хаду разлівае чачу па кубках

Увечары нарэшце прыязджае Жэня, мой напарнік, з якім яшчэ ў Менску мы вырашылі разам праехаць частку маёй кругасветкі. Да гэтага моманту з ім не было ніякай сувязі, і я ўжо пачаў хвалявацца.

Жэню дзевятнаццаць гадоў. Акрамя турыстычнага абсталявання ў яго з сабой дзве флейты і бел-чырвона-белы сцяг. Ён любіць паводзіць сябе, як зануда, за што звычайна адхоплівае пендаля. За сняданкам мы робім па дваццаць адцісканняў. Кругасветка – гэта справа больш жорсткая, чым служба ў войску!

Тбілісі робіцца маім чацвёртым любімым горадам, пасля Берліна, Львова і Шанхая. Але дарога кліча, і мы вырашаем гнаць у нацыянальны парк Тушэці, у горы. Першая спроба не ўдаецца – уначы на выездзе з горада нас падбірае Сандра, мужык гадоў сарака, які проста на хаду пачынае разліваць чачу па шклянках і смачна яе жлукціць. Мы едзем амаль у поўнай цемры па серпанціне проста да мяжы з Чачнёй. Я ўпершыню ў жыцці добра п’яны. Мы прыязджаем на месца гадзіне а трэцяй ночы. Сандра селіць нас у бараку з рабочымі, якія будуюць ГЭС на рацэ.

Раніцай мы ідзём глядзець на вадаспад за некалькі кіламетраў у гарах. Я стаўлю штатыў на беразе, каб зняць бурлівую раку. Праз секунду мае ногі ўжо пад вадой. Плынь вельмі магутная, і я ледзь утрымліваю сябе і камеру. Страшна і смешна робіцца толькі праз пару хвілін. Насамрэч у мяне былі ўсе шанцы зрабіцца кормам для чарнаморскіх крабаў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Герман Гессе: Стэпавы воўк
Стэпавы воўк
Герман Гессе
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ежы Анджаеўскі
Альгерд Бахарэвіч: Праклятыя госці сталіцы
Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвіч
Рома Свечнікаў: Рома едзе. Кніга 2 (2015)
Рома едзе. Кніга 2 (2015)
Рома Свечнікаў
Отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.