Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Логвінаў, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рома Свечнікаў. Кніга 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома Свечнікаў. Кніга 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам.
“Так шмат засталося ззаду, што я ўжо не магу згадаць, кім быў той чалавек, які сямсот дзён таму выйшаў з дому. Але ёсць гэтая кніга, праз якую я магу выйсці да пачатку, — піша Раман, прэзентуючы кнігу ў сацыяльных сетках. — Калі ты калі-небудзь набудзеш яе ў краме, то прашу, найперш закрэслі імя аўтара — яно не азначае роўна нічога. Няхай гэта гісторыя будзе тваёй”.

Рома Свечнікаў. Кніга 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома Свечнікаў. Кніга 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы пытаем у гэтага хлопца, чаму ён вырашыў зрабіцца манахам. Усё, што ён можа адказаць: тут даюць бясплатную ежу, жытло і магчымасць вучыцца да бясконцасці. Большасць яго вучняў з бедных сем’яў. Манаства для іх – добры спосаб не парыцца пра сваю будучыню. За іх ужо ўсё вырашылі – трохразовае харчаванне, жытло і гарлавыя спевы. На пытанне, кім бы ён хацеў зрабіцца па жыцці, хлопец кажа, што хацеў бы быць ламам.

Сусвет у панэльнай каробцы

Два наступныя тыдні я жыву ва Улан-Батары. Збольшага ў хостэле за пяць баксаў. Гэты хостэл – двухпакаёвая прапахлая карэйскай жратвой кватэра. Смярдзіць так, што я прыходжу сюды літаральна на некалькі гадзін, каб паспаць. На суседнім ложку жыве кітаец, які дзень і ноч глядзіць на ноўце дзіцячае порна, а побач з ім – амерыканец, які без перабою распавядае сваёй сяброўцы па тэлефоне пра тое, як у дваццаць тры гады ён пазбавіўся цнатлівасці.

Увесь Улан-Батар выглядае, як спальны мікрараён, што будуюць ужо сто гадоў. Тут практычна няма дрэваў, холадна і брудна. Я блукаю па ўскрайку горада і ўпадаю ў апатыю. Я ўяўляю, як у гэтых панэльных каробках з цьмянымі бруднымі вокнамі хаваюцца сотні маленькіх сусветаў. Такіх маленькіх, што іх можна сабраць у далоні.

Я зазіраю ў кафэхі, якія месцяцца на першых паверхах гэтых дамоў. Манголы ў чорных куртках бухаюць гарэлку з кількай, пяляць у замбаскрыню, а вакол – навагодні дожджык. Ад гэтай карціны хочацца плакаць і ванітаваць адначасова. Калі я буду здымаць кіно пра самы безнадзейны горад на зямлі, прыеду ва Улан-Батар па натуру.

Чаму я правёў там два тыдні, я не ведаю. Я катаваў свой час паміж двума кафэ ў самым цэнтры горада, дзе тусавалася мясцовая эліта, і за два тыдні я добра яе вывучыў.

Мне запомнілася размова з адным манголам, які вярнуўся пасля шасці гадоў жыцця ў Каліфорніі. У кафэ Turning Point мы спрачаліся з ім пра самае галоўнае ў жыцці. Ён з пенай ля рота даказваў, што галоўнае – грошы. Калі ў цябе ёсць грошы, у цябе ёсць улада, сябры і каханне. На наступны дзень пасля гэтай размовы я купіў квіток на цягнік да кітайскай мяжы і з’ехаў.

Я перасек Манголію з захаду на ўсход. Мы дваццаць адзін раз мянялі колы, замазвалі смалой прабіты бак, у нашых машынах не працавалі печкі. Кіроўцы пілі гарэлку на хаду не скідваючы газу – гэта быў адзіны спосаб хутка сагрэцца. Нам даводзілася спаць у вопратцы, але мы ўсё роўна замярзалі. Мы праехалі праз пясчана-снежную буру, і некалькі разоў нашы машыны ледзь не завальваліся на бок. Жэня зарабіў першую ступень абмаражэння вуха, я абышоўся лёгкім пераахаладжэннем. Гэта быў самы жорсткі тыдзень за ўсё маё падарожжа.

Цягнік грукае і павольна ўгрызаецца ў начны стэп. Толькі што я расстаўся з Жэнем. Ён працягне ірваць на ўсход, а мне самы час на пару тысяч кіламетраў на поўдзень. Паўгода мы разам перажывалі дарогу. Разам блукалі ў гарах, разам тырылі ў крамах, разам моклі пад дажджом. І няхай нам не заўсёды ўдавалася зразумець адзін аднаго, але я буду сумаваць па табе, дружа.

Глава 7

Рома ў Кітаі

Раўці рухавіком і сэрцам

Гэта ўжо другі матацыкл, які я купіў у Шанхаі. Першы адабралі мянты – я і праехацца на ім не паспеў. Але я, здаецца, ужо перажыў гэтую трагедыю.

Даўным-даўно ў маёй галаве засела адна авантура – перасекчы Кітай на матацыкле. Варта адзначыць, што пасведчання кіроўцы і дакументаў на байк у мяне няма. Да таго ж я не ўмею ім кіраваць, але, думаю, навучуся вельмі хутка.

Цяпер пада мной 125-кубовая Honda. Задні стоп не гарыць, са скрынкі перадач падцякае алей. Мяркуючы па прабегу, матацыкл ужо пражыў тры жыцці. Я збіраюся падарыць яму чацвёртае. Ланцуг, счапленне, сумкі, тросікі, зарадка для GPS – я цэлымі днямі цёгаюся з байкам па майстэрнях, каб падрыхтаваць яго да стомнага кідка.

Наперадзе тры тысячы кіламетраў па дарогах мясцовага значэння. На кітайскіх аўтабанах забаронена ездзіць на матацыклах, і за гэтым строга сочаць, таму прыйдзецца даверыцца функцыяналу Google Maps.

Апошні месяц я правёў у Шанхаі. Высыпаўся, выгульваўся пасля сцюдзёнай Манголіі. Большую частку часу я кантаваўся ў свайго сябра Сярогі, рускага скейтара з Благавешчанска, які вучыць тут кітайскую мову. Менавіта з яго дапамогай я здабыў абодва матацыклы. Астатні час я займаўся здабычай шмацця і падрыхтоўчымі гонкамі на скутары па начным Шанхаі.

Неяк проста на хаду, на выездзе з тунэлю, з майго транспартнага сродку адляцела дэталь, якая адказвае за мацаванне задняга тармазнога дыска, і я ледзьве не ўляцеў у бетонны плот кітайскай ваеннай часткі. Гэта быў трывожны сігнальчык. Скутар я адрамантаваў з дапамогай сваіх матузкоў. Менавіта ў той момант я быў вельмі гатовы перасекчы Кітай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x