Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Логвінаў, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рома Свечнікаў. Кніга 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома Свечнікаў. Кніга 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам.
“Так шмат засталося ззаду, што я ўжо не магу згадаць, кім быў той чалавек, які сямсот дзён таму выйшаў з дому. Але ёсць гэтая кніга, праз якую я магу выйсці да пачатку, — піша Раман, прэзентуючы кнігу ў сацыяльных сетках. — Калі ты калі-небудзь набудзеш яе ў краме, то прашу, найперш закрэслі імя аўтара — яно не азначае роўна нічога. Няхай гэта гісторыя будзе тваёй”.

Рома Свечнікаў. Кніга 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома Свечнікаў. Кніга 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жэня нешта крычыць мне, але праз вецер я не чую словаў. Раптам ён падскоквае і пачынае размахваць рукамі. Аказваецца, ён бачыць машыну, якая ўсяго за пяцьдзясят метраў ад нас:

– Добры дзень! – я спрабую перакрычаць вецер.

– Таварыш! – крычыць у адказ кіроўца раздзяўбанага уазіка.

– Мы едзем на Улан-Батар! Падвязіце па трасе!

– Не Улан-Батар! Тоўба!

– Тоўба дык Тоўба! Паехалі!

У прыцемках мы дабіраемся да мястэчка. Я думаў, што Баян-Улгій – бедны горад, але Тоўба ў такім разе – рэзервацыя для збяднелых жыхароў Баян-Улгій. У былым саўгасе жывуць каля ста сямей. Усе яны туляцца ў маленькіх аднапавярховых хатках з поліэтыленам замест шкла на вокнах. У пасёлку няма ніводнага дрэва або агарода. У баку ад цэнтральнай вуліцы стаяць безжыццёвыя шкілеты старажытных гаспадарчых пабудоваў. Побач помнікі героям рэвалюцыі ды працы – надмагілле для пасёлка на стадыі вымірання.

У мясцовай краме мы знаёмімся з дзяўчынай. Яна тлумачыць нам па-англійску, што дарога на Улан-Батар ляжыць за пяць кіламетраў ад пасёлка, і злавіць машыну тут наўрад ці атрымаецца. Яна раіць нам сесці на аўтобус да Баян-Улгій, а там купіць квіток на самалёт. Некалькі разоў спрабуем растлумачыць ёй, што ў нас няма грошай, але яна адмаўляецца нас разумець. Тады вырашаем даведацца, дзе ў пасёлку можна заначаваць, але і на гэтае пытанне выразнага адказу мы не чуем.

Брыдзём у паўзмроку па вулачках Тоўбы. Холадна і млосна. Ля адной хаткі я сустракаюся позіркам з мужыком у завэдзганым кажуху. Мы ўсміхаемся адзін аднаму, я тлумачу жэстамі, што мне з Жэнем няма дзе спаць. Мужык расплываецца ў шырокай усмешцы і паказвае на сваю халупу:

– Маленькі дом, але вельмі добры!

Мы з радасцю прымаем запрашэнне і пралазім у хатку. Дзверы ў яе настолькі малыя, што мне даводзіцца прыняць позу лыжніка на спуску, каб праціснуцца ўнутр. Дом складаецца ўсяго з аднаго пакоя і сянец.

Тут жывуць мужык, яго жонка і чацвёра дзяцей. Гаспадара завуць Сепер. Мы з Жэнем бяромся тлумачыць гісторыю свайго падарожжа. Дзеткі акружаюць нас, як ваўкі казулю, і з цікавасцю назіраюць за тым, як мы з дапамогай пантамімы расказваем гісторыю сваіх прыгод.

Жонка Сепера гатуе куўрдак – локшыну з кавалачкамі мясца і бульбы. Атрымліваецца самы смачны куўрдак у маім жыцці! Мы з сям’ёй ямо з аднаго катла. Дзеткі расцягваюць мае кабелі, камеру і плэер па вуглах – напэўна, яны ўпершыню ў жыцці слухаюць музыку ў навушніках. Потым яшчэ некалькі гадзін мы вывучаем казахскую мову, пакуль жонка вышывае ўзоры на скураным палатне.

Усю заходнюю частку Манголіі засяляюць казахі. Яны вельмі ганарацца сваім паходжаннем і пагардліва ставяцца да манголаў. Тут не распаўсюджаныя юрты. У асноўным казахі селяцца ў аднапавярховых дамках без звыклага нам трохкутнага даху. Усё таму, што тут амаль ніколі не бывае ападкаў.

Пакуль я пішу дзённік, у дом запаўзае сябар сям’і. Яму выдаюць зэдлік, ён сядае пасярод пакоя і запальвае цыгарэтку. Напэўна, вестка пра наш прыезд разнеслася па ўсім пасёлку, бо, мяркуючы па жэстах, гаворка ідзе пра нас. Высмаліўшы ўсе цыгарэты, госць сыходзіць, а мы кладзёмся спаць. Выключаць святло на ноч тут не прынята, але гэта нас не бянтэжыць – мы захутваемся ў спальнікі ды імгненна адрубаемся.

Лёд і саляра

Раніцай у доме робіцца холадна. Уначы мы з Жэнем ціснемся адзін да аднаго. Я як заўжды прачынаюся самым апошнім. Жонка Сепера на ўсю моц растоплівае печ. Мы снедаем гарбатай з прэснымі булачкамі, якія тут пякуць у кожнай хаце. Я пытаю Сепера, ці ёсць у яго мапа, але сям’я мапы не мае. Праз паўгадзіны сын Сепера прыцягвае са школы атлас 1998 года на мангольскай мове, і па спецыялізаванай мапе «папуляцыі дзікіх звяроў Манголіі» гаспадар тлумачыць нам, як праз пятнаццацікіламетровую цясніну выйсці на сталічную трасу. Я дзякую Сеперу і яго жонцы за гасціннасць. Упэўнены, што нашае з’яўленне – вельмі важная падзея для гэтай сям’і. Сепер пакідае свой адрас на выпадак, калі мы вернемся. Мы цёпла развітваемся, і ўся сям’я выходзіць з хаты, каб правесці нас.

Некалькі гадзін мы валачомся ў кірунку цясніны, пакуль не спыняем стары уазік. Наогул, уазікі – самы папулярны від транспарту ў мангольскім стэпе, так жа часта сустракаюцца толькі старыя савецкія матацыклы. У нашай машыне няма задніх сядзенняў. Мы плюхаемся на падлогу і адлічваем сваімі азадкамі кожную калдобіну. Машына вязе нас да трасы. Дарога грунтавая. На ёй няма ніякіх указальнікаў. Без дапамогі мясцовых ніколі не дапетрыш, што яна вядзе ў сталіцу Манголіі. Ля яе нас і высаджваюць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x