Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Логвінаў, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рома Свечнікаў. Кніга 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома Свечнікаў. Кніга 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам.
“Так шмат засталося ззаду, што я ўжо не магу згадаць, кім быў той чалавек, які сямсот дзён таму выйшаў з дому. Але ёсць гэтая кніга, праз якую я магу выйсці да пачатку, — піша Раман, прэзентуючы кнігу ў сацыяльных сетках. — Калі ты калі-небудзь набудзеш яе ў краме, то прашу, найперш закрэслі імя аўтара — яно не азначае роўна нічога. Няхай гэта гісторыя будзе тваёй”.

Рома Свечнікаў. Кніга 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома Свечнікаў. Кніга 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ад безвыходнасці мы праходзім яшчэ кіламетраў дзесяць. Стэп вельмі хутка вучыць уважлівасці. Спачатку мне здаецца, што мы тут абсалютна адны на дзясяткі кіламетраў, але, гадзінамі ўзіраючыся ў горныя схілы, я раптам пачынаю заўважаць табуны і малыя, як пясчынкі, юрты ў лагчынах.

У чарговым уазіку, які нас наганяе, рашуча няма месца, але мы жэстамі ўгаворваем кіроўцу дазволіць нам уціснуцца ў багажнік. Акрамя нас у машыне корпаюцца яшчэ сем чалавек. Зусім хутка нашы шляхі разыдуцца. Кіроўца едзе на поўдзень, а нам на ўсход. Мізансцэна развітання разгортваецца на вяршыні перавалу. Адзін з пасажыраў легкадумна прыадчыняе дзверы, і ветрам іх ледзь не вырывае з каранямі.

Я ўключаю плэер, бо размаўляць з Жэнем бессэнсоўна – шум ветру заглушае словы. Мы брыдзём па лёдзе ўжо больш за тры гадзіны ў надзеі знайсці месца для прывалу. Вакол няма нічога, што можна было б выкарыстаць як сховішча, толькі лысыя вяршыні гораў. Шалік, які закрывае твар ад ветру, ператвараецца ў суцэльны бязглузды шматок лёду. Цяпер, успамінаючы гэты дзень, я магу сказаць, што гэта было самае суровае выпрабаванне з усіх, што мне даводзілася перажываць. Я літаральна адчуваю, як мае страўнік і печань дрыжаць ад холаду. У нас былі ўсе шанцы ператварыцца ў зледзянелыя муміі з трэшавых артыкулаў пра няўдалыя паходы на Эверэст.

Раптам з-за перавалу выязджае ратавальная калона з чатырох грузавікоў. Калі адзін з іх спыняецца побач са мной, я, не сказаўшы ні слова, лезу ўнутр і зачыняю за сабой дзверы. Мне вельмі холадна штосьці казаць.

У чарговай даліне мы прабіваем кола. Вырашаем не марнаваць часу пасярод пустыні і дацягнуць дваццаць кіламетраў да бліжэйшага кафэ. Я сотні разоў ездзіў з дальнабоямі і добра ўяўляю, што такое ўзаемадапамога на дарозе. Але тое, як гэта адбываецца ў Манголіі, мяне шчыра ўражвае. У замене кола на маёй машыне ўдзельнічае кожны чалец брыгады. Усе шэсць мужыкоў! Хтосьці працуе дамкратам, хтосьці круціць гайкі, хтосьці на падхопе цягае інструмент. Пры гэтым каларытныя драйвэры жартуюць і падшпільваюць адзін аднаго, нягледзячы на сцюжу і дзікі вецер. Пасля таго як кола займае сваё месца, мы сядаем абедаць.

Асартымент прыдарожнага кафэ неверагодна вузкі. У яго ўваходзяць усяго дзве стравы: локшына з канінай і пельмені з канінай. Я бяру пельмені. Пяць штук – порцыя на чалавека. Пельмені гатуюцца на нашых вачох, пакуль мы п’ём салёную гарбату з маслам.

Пасля абеду мы адпраўляемся ў дарогу. Я губляю дар слова ад убачанага: перад намі адкрываецца від на снежныя вяршыні, якія атачаюць шырачэнныя стэпы. Часам дарога набывае зялёнае або фіялетавае адценне дзякуючы горным пародам, праз якія яна пракладзеная. Марсаход Curiosity можна было з тым жа поспехам адправіць сюды – фатаграфіі гэтай часткі Манголіі было б цяжка адрозніць ад марсіянскіх. Хіба што, калі б у кадр трапіў які-небудзь уазік.

Проста на ўскрайку пустыні Гобі ў адной з нашых машын каменем прабівае бак. Варта адзначыць, што да бліжэйшай запраўкі не менш за дзвесце кіламетраў. Калі я бачу лужыну саляры пад днішчам, я разумею, што нам хана. З бака хвошча паліва, кіроўцы пакрысе выпаўзаюць з кабінаў, размінаюцца, жартуюць і сцябуць адзін аднаго. На тое, каб залатаць дзіру, сыходзіць гадзіны дзве. Я назіраю за тым, як магутны мангол па мянушцы Мядзведзь голымі рукамі замазвае прабоіну смалой, і мой мозг пачынае пакрывацца інеем.

Манголы – неверагодна марозаўстойлівы народ. Мне не раз прыходзілася назіраць, як у люты холад яны займаюцца сваімі звычайнымі справамі на адкрытым паветры. Яны пырхаюць, нібы матылькі, і здаецца, што на вуліцы нават прыемна. Але варта толькі выйсці вонкі, як умомант адмарозіш сабе паўтулава.

А другой гадзіне ночы мы нарэшце дабіраемся да месца начлегу. Забытая нават самымі цярплівымі мангольскімі багамі гасцініца ў нейкай невялікай вёсачцы шырока расчыняе свае дзверы. Дакладней, яны там проста не зачыняюцца. Мы здымаем пакой з чатырма ложкамі. Гаспадар прыцягвае абагравальнік, які ледзь пярдзіць. Усе разбіваюцца па парах, і праз хвіліну пакой напаўняецца казарменным храпам. Нікога не хвалюе мінусавая тэмпература гасцінічнага нумару – мы проста выдыхнуліся і да смерці хочам спаць.

Падслепаваты вадзіла

Увесь наступны дзень мы, нібы групка мамантаў пад пагрозай вымірання, прабіраемся праз заснежаны перавал. Вельмі часта прабіваем колы, адстаём ад графіка амаль на паўдня. Ад моцнай трасяніны ў мяне баліць галава, я ўсё часцей адрубаюся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x