Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Логвінаў, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рома Свечнікаў. Кніга 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома Свечнікаў. Кніга 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам.
“Так шмат засталося ззаду, што я ўжо не магу згадаць, кім быў той чалавек, які сямсот дзён таму выйшаў з дому. Але ёсць гэтая кніга, праз якую я магу выйсці да пачатку, — піша Раман, прэзентуючы кнігу ў сацыяльных сетках. — Калі ты калі-небудзь набудзеш яе ў краме, то прашу, найперш закрэслі імя аўтара — яно не азначае роўна нічога. Няхай гэта гісторыя будзе тваёй”.

Рома Свечнікаў. Кніга 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома Свечнікаў. Кніга 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У наступным прытоне нам шанцуе – ёсць гарачая вада. Тоненькі струменьчык камфорту, да якога па чарзе прыпадаюць мужыкі, і задаволенае жыццём звярынае вурчанне разносіцца па ўсім гасцінічнам паверсе. Я дзіка здзіўляюся, калі мне ўдаецца падлавіць марудны Wi-Fi. Тут жа тэлефаную знаёмаму свайго сябра, які жыве ва Улан-Батары, і той кажа, што без праблем упіша нас у сябе. Мяне пачынае напаўняць даўно забытае пачуццё ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Гэтая думка бадзёрыць, і ўсе нязручнасці раптам набываюць часовы характар.

Раніцай наступнага дня мы вырашаем закіпяціць гарбаты, але ў нумары няма чайніка, і я дастаю сваю гарэлку. Нарэшце гарбата без солі! Потым мы разгружаем адну з машын і едзем у суседнюю вёску. Кіроўца доўга размаўляе з гаспадаром нейкага дома, потым яны выпіваюць жбан гарэлкі, і мы разам грузім у машыну ўсё, што ёсць у гэтым доме, разам з домам. Высветлілася, што юрта ў складзеным выглядзе займае месца не больш за дзве лядоўні. Мы грузім тэлевізар, пральную машынку, невялікую тумбачку і мяшок з адзеннем. Гэта ўся маёмасць сям’і з пяці чалавек.

Апоўдні мы нарэшце выязджаем з гарадка. Наперадзе нас чакае невялікі падарунак – сто кіламетраў асфальту. Але асаблівай радасці на тварах кіроўцаў не назіраецца, напэўна, таму што яны ведаюць пра буру, якая нас хутка насцігне. Праз некалькі кіламетраў мы трапляем у такі шторм, што нашы васьмітонныя карветы злятаюць з дарогі ды імкнуцца разбіцца аб скалы. Бачнасць падае да пяці метраў. Да ўсяго іншага высвятляецца, што наш кіроўца трохі падслепаваты – ён увесь час губляе трасу. Мы са штурманам пачынаем шалёна раўці і махаць рукамі ў патрэбным кірунку, калі наша фура зноўку і зноўку саслізгвае з асфальту і кіруецца ў стэп.

Едзем з хуткасцю дваццаць кіламетраў за гадзіну. За пяць гадзін праязджаем амаль сто кіламетраў. Бура з пяску і снегу не спыняецца. На радзе зграі вырашаем шукаць вёску, якая павінна быць за некалькі кіламетраў на поўдні. Грузімся па «мамантах», спаўзаем з асфальту і накіроўваемся ў стэп. Восем пар вачэй узіраюцца ў цаліну. Праз гадзіну са снежнай завеі на нас выскоквае вёска. Высвятляецца, што тут жыве сям’я Мядзведзя. Мы размяшчаемся ў юрце. Жанчыны пачынаюць гатаваць ежу – ізноў гэтыя велізарныя порцыі. Пасля вячэры ўсе разам з бабамі, плячом да пляча, кладзёмся на падлозе. Юрта добра прагрэтая.

Дзень шосты ў дакладнасці паўтарае дзень пяты. Але вечарам нас чакае сюрпрыз. Я сяджу і ем локшыну ў кампаніі нашых кіроўцаў. Раптам у юрту ўвальваецца нейкі п’яны мангол і пачынае гарланіць нешта па-мангольску. Мядзведзь спакойным тонам нешта кажа п’янаму, але гэтыя словы нервуюць нечаканага госця. Ён зрывае з сябе кашулю і накідваецца на Мядзведзя. У быту Мядзведзь можа з лёгкасцю наваляць гэтаму мужыку, але цяпер, седзячы за сталом, ён у нявыгадным становішчы і вымушаны заняць абарончую пазіцыю. Я пераскокваю праз стол, навальваюся на крыўдзіцеля і абхопліваю яго рукамі ззаду. Мядзведзь, карыстаючыся момантам, завальваецца на спіну і ўсаджвае пяткай у сківіцу суперніку. Завадатар бойкі адкідваецца назад, і мы разам ляцім на падлогу. Бойка скончаная.

Успамінаючы гэты дзень, я разумею, што тады сваімі дзеяннямі заслужыў павагу ў брыгадзе. Нават стары кіроўца з херовым зрокам, які ўсю дарогу панура касіўся ў мой бок, пачаў частаваць мяне цукеркамі, хоць да гэтага дзяліўся імі толькі са штурманам.

Выпіска з дзённіка

Дзень сёмы. Сяджу ў машыне. Да УБ засталося максімум 150 км. Мы зноў прабілі кола. Ужо ноч, а ў нас няма цэлай запаскі. На вуліцы мінус трыццаць. У машыне крыху цяплей. Я хуею. Паўдарогі я саскрабаў корку лёду з унутранага боку лабавога шкла. Ужо гадзіны чатыры мае пальцы ног не падаюць прыкметаў жыцця. Засталося проста падпаліць гэтыя ёбаныя грузавікі. Ва УБ мы трапім ноччу, і нас там ніхто не чакае. Хлопец, які пагадзіўся нас прыняць, у самы апошні момант адмовіў. Я ўжо бачу, як мой труп мечацца па вуліцы ў -30 ºС, у вецер і снег. Заябіся!

Дэсантуемся а пятай гадзіне раніцы каля вялізнага лагістычнага цэнтра ва Улан-Батары. Рыхтуемся ісці шукаць пад’езд для сну, але адзін з кіроўцаў кліча нас і прапаноўвае зняць для нас гатэль на ноч. Мне хочацца абняць яго і пацалаваць.

Увесь наступны дзень я спрабую пазнаёміцца з якім-небудзь манголам, каб упісацца ў яго на начлег. Але справа не ідзе, і бліжэй да ночы мы стаім ля ўваходу ў будысцкі манастыр. Я грукаю ў дзверы, адчыняе лысы хлопец гадоў пятнаццаці. Я жэстамі тлумачу яму, што нам з Жэнем няма дзе начаваць. Ён просіць пачакаць ля ўваходу, пакуль збегае за настаўнікам. Да нас выходзіць высокі хлопец у будысцкай расе. Я тлумачу па-англійску сваю гісторыю. Ён робіць некалькі традыцыйных тэлефанаванняў, просіць нас паказаць пашпарты і прапаноўвае заначаваць на падлозе ў сваім пакоі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома Свечнікаў. Кніга 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома Свечнікаў. Кніга 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x